Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Зіра вярнулася, я ўбачыў, што яна прынесла мне малявальную дошку з замацаваным на ёй вялікім аркушам паперы. Падумаўшы трохі, я вырашыўся адкрыць Зіры ўсю праўду.

У адным куце аркуша я намаляваў сістэму Бетэльгейзе — такой, як яна ўяўлялася нам з зоркалёта: гіганцкае сонца ў цэнтры, а вакол яго — чатыры планеты. Асабліва старанна намаляваў я Сарору з яе маленькім спадарожнікам, дакладна вызначыўшы месцазнаходжанне планеты ў прасторы. Ткнуўшы пальцам у яе выяву, я паказаў на Зіру. Тая зрабіла знак, што цудоўна ўсё зразумела. Тады ў другім куце аркуша я намаляваў нашую старую добрую Сонечную сістэму з яе асноўнымі планетамі. Пасля паказаў на Зямлю і прыставіў палец да сваіх грудзей.

Тут Зіра завагалася. Паказаўшы ў сваю чаргу на Зямлю, яна ўзняла палец уверх, да неба. Я кіўнуў галавою. Шымпанзэ была ў недаўменні, ніяк не магла паверыць. Тады я з'яднаў Зямлю з Сарораю пункцірнай лініяй і намаляваў на ёй у другім маштабе наш зоркалёт. Гэта быў для шымпанзэ нібыта прамень святла ў цемры! Цяпер ужо Зіра ведала, хто я такі і адкуль. Яна рванулася да мяне, але тут у канцы калідора з'явіўся Заюс: ён ішоў на чарговы агляд падвопытных. Ад страху вочы ў шымпанзэ сталі круглыя. Зіра імгненна згарнула аркуш паперы, сунула ў кішэню блакнот і, пакуль арангутан яшчэ не наблізіўся, паспела ўмольна прыкласці палец да вуснаў: яна раіла мне не адкрывацца перад Заюсам. І я падпарадкаваўся ёй, хоць і не разумеў, навошта ўся гэтая таямнічасць. Але я быў упэўнены, што з гэтага дня Зіра — мая саюзніца, і зноў прыкінуўся разумнай жывёлінай.

Раздзел II

З таго часу дзякуючы Зіры я пачаў рабіць вялікія поспехі ў вывучэнні малпавай мовы і культуры. Пад выглядам новых, асобых тэстаў Зіра амаль штодня заставалася са мною сам-насам. Яна ўзялася вучыць мяне сваёй мове і ў той самы час засвойвала французскую з дзіўнай лёгкасцю. Менш чым праз два месяцы мы ўжо маглі свабодна размаўляць на сама розныя тэмы. Патроху перада мною адкрываўся духоўны свет Сароры, яе дзіўная цывілізацыя, якую я паспрабую абмаляваць тут у агульных рысах.

Толькі мы з Зіраю пачалі разумець адно аднаго, як я адразу ж паспяшаўся задаць галоўнае пытанне, што цікавіла мяне:

— Няўжо малпы — адзіныя разумныя істоты, цары прыроды на гэтай планеце?

— Цябе гэта здзіўляе? — сумелася яна. — Вядома, малпа — адзіная істота, якая ўмее думаць, надзелена не толькі целам, але і душою. Сама зацятыя матэрыялісты з нашых вучоных і тыя прызнаюць асобую сутнасць малпавай душы.

Кожнага разу я ледзь не падскокваў ад падобных выказванняў, хоць, здавалася, можна было б ужо і прывыкнуць.

— Але скажы, Зіра, хто ж тады людзі?

Я ўжо згадваў, што яна хутчэй засвойвала маю мову, чым я іхнюю, таму ў першыя дні мы гаварылі толькі па-французску і адразу ж перайшлі інстынктыўна на «ты». Спачатку было цяжка прызвычаіцца да таго, што словы «чалавек» і «малпа» маюць для нас розны сэнс, але гэта хутка перастала нам замінаць. Кожны раз, калі Зіра казала «малпа», я перакладаў сам сабе: вышэйшая істота, вяршыня эвалюцыі. Калі ж яна гаварыла пра людзей, я ведаў, што гаворка ідзе пра жывёл, якія, праўда, надзелены імітацыйным інстынктам і маюць пэўнае анатамічнае падабенства да малпаў, аднак менавіта ўсё ж пра жывёл з прымітыўнай псіхікай і свядомасцю.

— За апошнія сто гадоў, — апавядала мне прафесарскім тонам Зіра, — мы дамагліся адмысловых поспехаў у даследаванні паходжання відаў. Раней лічылася, што віды — нязменныя, што ўсе істоты застаюцца такія, якімі выпусціў іх у свет усемагутны творца. Але цэлая плеяда вялікіх вучоных — усе яны былі шымпанзэ — прымусіла нас поўнасцю перагледзець свае погляды на гэты конт. Цяпер мы ведаем, што ў блізкіх відаў быў, напэўна, агульны продак.

— Значыцца, малпа паходзіць ад чалавека?

— Некаторыя так і лічаць, але на справе ўсё шмат больш складана. Малпа і чалавек на пэўным этапе эвалюцыі стварылі дзве розныя галіны: адна працягвала развівацца і паступова дасягнула вяршынь розуму, другая ж застыла на ўзроўні чалавечага свету. Зрэшты, многія арангутаны ўсё яшчэ адмаўляюць гэтую відавочную ісціну.

— Ты сказала, Зіра… цэлая плеяда вялікіх вучоных — і ўсе шымпанзэ?..

Я перадаю нашыя гутаркі такімі ж спантаннымі, якімі яны і былі: імкнучыся даведацца як найхутчэй пра ўсё, я задаваў сама розныя пытанні, на якія Зіра падоўгу адказвала.

— Амаль усе вялікія адкрыцці зроблены шымпанзэ, — з запалам пацвердзіла яна.

— У малпаў ёсць касты?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x