Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, ад мяне малпы не дачакаліся анічога. Зразумеўшы, што я не збіраюся аддавацца гэтым гульням, нашыя вартаўнікі-гарылы ўзялі сабе ў галаву, што могуць дамагчыся свайго гвалтам, і пачалі падганяць мяне да Новы, паколваючы дзідамі, як звычайную жывёліну, — мяне, Уліса Меру, чалавека, створанага паводле ўзору і падабенства боскага! Я адбіваўся як мог. Але гэтыя жывёлы не адступаліся, і невядома, што б са мною сталася, калі б не з'явілася Зіра, якой яны далажылі пра мае дзіўныя паводзіны.

Шымпанзэ надоўга задумалася, потым падышла да клеткі, паглядзела на мяне сваімі цудоўнымі разумнымі вачыма і загаварыла, пагладжваючы мяне па галаве. Думаю, сэнс яе слоў быў прыблізна такі:

— Бедны смешны чалавечак! Які ж ты дзіўны! Ну хіба нармальныя людзі так сябе паводзяць? Паглядзі на іншых вакол сябе! Зрабі тое, чаго ад цябе чакаюць, і ты будзеш узнагароджаны.

Яна выняла з кішэні кавалачак цукру і працягнула яго мне. Я быў у адчаі! Значыцца, і яна лічыць мяне жывёлінай, хіба што трохі больш кемлівай за астатніх. Я раз'юшана пакруціў галавою і забіўся ў кут клеткі, як мага далей ад Новы, якая глядзела на мяне ў поўным недаўменні.

Думаю, справа тым бы і скончылася, калі б якраз у гэты самы момант не з'явіўся стары Заюс, варожа настроены да любых поглядаў, апроч сваіх, як ніколі. Ён прыйшоў пацікавіцца вынікамі вопытаў і, як зазвычай, спытаўся спачатку пра мяне. Зіра была вымушана далажыць яму пра маю ўпартасць. Раззлаваўшыся, арангутан, заклаўшы рукі за спіну, забегаў перад клеткаю, але праз якую хвіліну загадаў нешта ўладна вартаўнікам. Зарам і Занам адчынілі клетку, вывелі з яе Нову, узамен пасадзіўшы да мяне мажную матрону. Пракляты Заюс з яго тупым педантызмам вырашыў памяняць мне партнёра па эксперыменце.

Але гэта не было яшчэ сама горшае, я нават не паспеў падумаць пра сябе. Я з трывогаю праводзіў вачыма сваю сяброўку. Нарэшце я з жахам убачыў, як Нову ўпіхнулі ў клетку насупраць маёй, да шыракаплечага дзецюка, сапраўднага бамбізы з валасатымі грудзьмі, які адразу ж падскочыў да Новы і пачаў таптацца вакол яе, з імпэтам выконваючы апісаны мною любоўны танец.

Ледзь я ўсвядоміў, чаго хоча гэты варвар, як усе мае мудрыя рашэнні ўмомант вылецелі з галавы. Я страціў галаву і зноў павёў сябе як вар'ят. Проста з глузду з'ехаў, такі быў раз'юшаны! Я рыкаў і ўлюлюкаў не горш за людзей Сароры. Гэтаксама ж, як і яны, кідаўся ў лютасці на краты, з пенаю на вуснах грыз іх, скрыгатаў зубамі — карацей, паводзіў сябе як сама сапраўдная жывёліна.

Але яшчэ больш нечаканы быў вынік майго прыпадку. Убачыўшы мяне такім, Заюс раптам усміхнуўся. Упершыню ён быў задаволены мною. Нарэшце я паводзіў сябе як тыповы чалавек. Заюс акрыяў: яго тэорыя перамагла. Арангутан прыкметна палагоднеў і нават задаволіў просьбу Зіры адмяніць свой загад і даць мне апошні шанц. З маёй клеткі вывелі таўшчэзную матрону, вярнуўшы да мяне Нову, перш чым бамбіза паспеў да яе дакрануцца. Малпы адышлі ад клеткі і пачалі ўважліва назіраць за намі.

Што тут яшчэ сказаць? Усе гэтыя хваляванні зусім зламалі мяне. Я адчуваў, што не змагу бачыць маю німфу ўзятай іншым мужчынам. Заставалася толькі скарыцца перад хітрасцю арангутана, які, пасмейваючыся, святкаваў перамогу. Я зрабіў першае нясмелае па.

Але, я, цар усяго існага, пачаў кружляць вакол маёй прыгажуні! Я, чалавек, вянец тысячагадовае цывілізацыі! Перад усімі гэтымі малпамі, што пажыралі мяне вачыма, перад старым арангутанам, што дыктаваў сакратарцы свае разважанні, перад шымпанзэ, якая задаволена ўсміхалася, перад гарыламі, твары ў якіх так і расплыліся ва ўхмылках! Я апраўдваўся ў душы, што ва ўсім вінаватыя злыя метамарфозы касмічных прыгодаў. Цяпер ужо я пэўна ведаў: ёсць у нябёсах і на планетах багата такога, чаго і не снілася мудрацам! Я, Уліс Меру, таптаўся вакол жанчыны, быццам паўлін, выконваючы любоўны абрад.

Частка другая

Раздзел I

Цяпер я мушу прызнацца, што вельмі лёгка прыстасаваўся да жыцця ў клетцы. З пункту погляду матэрыяльнага мне не было чаго і жадаць: удзень малпы выконвалі любыя мае прыхамаці, уначы я дзяліў падсцілку з адною з прыгажэйшых жанчын сусвету. Я так звыкся са сваім становішчам, што на месяц перастаў заўважаць усю яго недарэчнасць і не рабіў ніякіх спроб пакласці яму канец. Адзінае, што я тады зрабіў, гэта вывучыў яшчэ некалькі слоў малпавай мовы. Я не спрабаваў больш наладзіць кантакт з Зіраю, так што калі раней яна і адчувала ўва мне наяўнасць свядомасці, дык цяпер, напэўна, згадзілася з Заюсам і глядзела на мяне як на чалавека сваёй планеты, інакш кажучы, як на жывёліну, можа, і не бязглуздую, але ж ніяк не адухоўленую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x