Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зрабіўшы выгляд, што я ўважліва прыслухоўваюся спачатку да свістка, потым да звону званочка, я ўсеўся пасярод клеткі, падпёршы падбародак кулаком у традыцыйнай паставе мысліцеля.

Зіра, не ўтрымаўшыся, запляскала ў далоні. Заюс выцягнуў з кішэні насоўку і выцер лоб. Пот каціўся з яго градам, але ўсё роўна нішто не магло пахіснуць яго аслінай упартасці. Я зразумеў гэта па яго грымасах, пакуль ён раз'юшана спрачаўся пра нешта з Зіраю. Прадыктаваўшы яшчэ некалькі заўваг сваёй сакратарцы, арангутан даў Зіры безліч найпадрабязнейшых указанняў, якія тая выслухала незадаволена, і нарэшце выйшаў з памяшкання, кінуўшы на мяне сярдзіты позірк.

Зіра ў сваю чаргу сказала нешта гарылам, і я адразу зразумеў, што яна загадала ім пакінуць мяне ў спакоі, прынамсі, на сённяшні дзень, бо яны ўмомант узялі ўсе прыстасаванні для вопытаў і таксама выйшлі. Застаўшыся са мною сам-насам, калі не лічыць няшчасных дзікуноў у суседніх клетках, і наблізіўшыся да кратаў, шымпанзэ доўга моўчкі глядзела на мяне. Потым яна нечакана працягнула мне па-сяброўску лапу. Я ўсхвалявана паціснуў яе, ласкава паўтараючы імя «Зіра». Пысачка ў шымпанзэ зноў паружавела, і я зразумеў, што яна была вельмі кранутая.

Раздзел XVI

Заюс з'явіўся зноў праз некалькі дзён і адразу ж загадаў змяніць увесь распарадак у нашай секцыі. Але спачатку трэба расказаць, як мне ўдалося за гэтыя дні вызначыцца перад малпамі.

Назаўтра пасля першага наведвання арангутана з намі правялі цэлую серыю новых тэстаў. Усё пачалося ў час кармёжкі. Замест таго каб кінуць, як зазвычай, садавіну нам у клеткі, Зарам і Занам — так звалі гарыл — паклалі ежу ў кашы і падцягнулі гэтыя кашы да столі клетак з дапамогаю спецыяльна прадугледжаных для гэтага блокаў. Пасля ўнеслі ў кожную клетку па чатыры досыць вялікія драўляныя кубы. Урэшце гарылы адышлі на сярэдзіну праходу і пачалі назіраць за намі.

Ва ўсіх маіх суседзяў зрабіліся такія пакутлівыя твары, што на іх было немагчыма глядзець. Яны спрабавалі даскочыць да кашоў, але нікому гэта не ўдавалася. Некаторыя ўзбіраліся да столі па кратах, але і адтуль, колькі яны ні стараліся, ні адзін не мог дацягнуцца да ежы, падвешанай над сярэдзінай клеткі. Я згараў ад сораму за іх тупасць. Я ж, няма чаго і казаць, адразу вырашыў гэтую «задачу». Трэба было паставіць чатыры кубы адзін на другі, узабрацца на гэтую пабудову і зняць кош з крука, што я і зрабіў, схаваўшы пад нязмушаным выглядам свой гонар. Усё было вельмі проста, аднак з усіх людзей толькі я адзін аказаўся досыць кемлівы. Зарам і Занам былі ўражаныя, і гэта кранула мяне да глыбіні душы.

Я пачаў есці, не хаваючы сваёй пагарды да астатніх палонных, якія не маглі зрабіць тое ж самае пасля мяне. Нават Нова не здолела ў той дзень паўтарыць гэтую немудрагелістую аперацыю, хоць я спецыяльна некалькі разоў паказваў ёй усе этапы. Але яна хоць бы старалася зразумець, што ад яе патрабуецца — Нова была, вядома, адна з сама разумных у нашай групе. Яна паспрабавала паставіць адзін куб на другі, але паставіла яго няроўна, і, калі яе пабудова з грукатам развалілася, небарака з перапалоху забілася ў кут клеткі. Дзяўчына была надзіва гнуткая і рухавая, але ў маніпуляцыях з любым прадметам выяўляла тую ж жудасную нязграбнасць, што і ўсе яе супляменнікі. Праўда, да канца другога дня яна ўсё ж навучылася спраўляцца з кубамі.

А ў тую першую раніцу я яе пашкадаваў і кінуў праз краты два сакавітыя плады. За гэта я быў узнагароджаны ласкаю Зіры, якая ўвайшла ў нашую секцыю якраз у гэты момант. Я ледзь не замурлыкаў ад задавальнення, бы кот, калі валасатая лапка паляпала мяне па плячы, але Нове гэта відавочна не спадабалася: яна раз'юшылася, стала кідацца ў клетцы і пранізліва і гучна крычаць.

Я вызначыўся і ў многіх іншых вопытах, але сама галоўнае, мне ўдалося, услухоўваючыся ў гаворку малпаў, вылучыць з яе некалькі найпрасцейшых слоў і зразумець іх значэнне. Я прамаўляў гэтыя словы кожны раз, калі Зіра праходзіла міма маёй клеткі, і шымпанзэ ўсё больш і больш здзіўлялася. Вось тады Заюс і завітаў да нас другі раз.

З ім зноў была сакратарка, але цяпер, акрамя яе, прыйшоў яшчэ адзін арангутан, такі ж важны і з такой самай зоркаю на штрыфлі рэдынгота. Арангутаны размаўлялі паміж сабою, як роўны з роўным, і я зразумеў, што Заюс запрасіў свайго калегу для кансультацыі, каб разабрацца ў складаным выпадку, якім я яму ўяўляўся. Спыніўшыся перад маёй клеткаю, арангутаны пусціліся ў бясконцую дыскусію, у якой прыняла ўдзел і Зіра. Шымпанзэ гаварыла доўга і ўсхвалявана. Я разумеў, што яна мяне бароніць, гаворачы пра маю звышнатуральную кемлівасць, якую ўжо нельга было аспрэчваць. Але ўсе яе доказы выклікалі ў абодвух арангутанаў толькі недаверлівую ўсмешку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x