Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мая перавага над астатнімі палоннымі, якой я не выяўляў больш да такой ступені, каб палохаліся вартаўнікі, зрабіла мяне важнаю персонаю. Гэтая акалічнасць, мушу прызнацца, на мой сорам, поўнасцю задавальняла маё самалюбства, і нават напаўняла мяне гонарам. Зарам і Занам абыходзіліся са мною па-сяброўску: ім падабалася, калі я ім усміхаўся, рагатаў ці прамаўляў асобныя словы. Пераспрабаваўшы на мне ўсе класічныя тэсты, яны стараліся вынайсці новыя, больш складаныя, і мы разам радаваліся, калі мне ўдавалася вырашыць пастаўленую задачу. Яны ніколі не забываліся прынесці мне які-небудзь ласунак, і я ахвотна дзяліўся ім з Новаю. Мы лічыліся прывілеяванай параю. Аслеплены, я ўяўляў, нібыта мая сяброўка ўсведамляе, што ўсім гэтым яна абавязана маім талентам, і большую частку часу выпінаўся перад ёю.

Але праз некалькі тыдняў мне стала моташна. Можа, вінаватыя былі вочы Новы, якія здаліся мне тады асабліва бязглуздымі, а можа, кавалачак цукру, якім мяне пачаставала Зіра, раптам здаўся горкім? Я пачырванеў ад сораму, усвядоміўшы, што гатовы ўжо быў, апусціўшыся, скарыцца. Што падумае пра мяне прафесар Антэль, калі ён выпадкова ўцалеў і знойдзе мяне ў такім стане? Толькі адна гэтая думка была ўжо мне невыносная, і я цвёрда вырашыў адразу ж, неадкладна, пачаць паводзіць сябе як належыць цывілізаванаму чалавеку.

Пагладжваючы ў знак удзячнасці лапку Зіры, я асцярожна завалодаў яе блакнотам і ручкаю і, не звяртаючы ўвагі на яе ласкавыя папрокі, усеўся на салому і пачаў маляваць Нову. Я няблага некалі маляваў, дый мадэль мяне натхняла, і мне ўдалося зрабіць прыстойны эскіз, які я працягнуў шымпанзэ.

Зіра расхвалявалася: усе яе сумненні на мой конт умомант адрадзіліся. Пысачка ў яе пачырванела, яна не ў сілах была суняць дрыготку. Скарыстаўшы яе разгубленасць, я ўладна працягнуў руку па блакнот, і гэтым разам яна аддала яго мне самахоць. І як гэта я дагэтуль не мог звярнуцца да такога простага спосабу?!

Прыгадаўшы свае школьныя веды, я начарціў трохкутнік з тэарэмы Піфагора. Выбар мой быў невыпадковы. У юнацтве я чытаў адну навукова-фантастычную аповесць, у якой стары вучоны выкарыстоўваў геаметрычныя фігуры, каб усталяваць кантакт з разумнымі істотамі іншага свету. У час пералёту я неяк загаварыў пра гэта з прафесарам Антэлем, і ён нават адобрыў такі метад. Згадваю, ён яшчэ дадаў, што геаметрыя Эўкліда — суцэльная памылка, і менавіта таму яна павінна быць агульнапрынятаю ва ўсіх сусветах.

Так ці інакш, Зіра, убачыўшы мой чарцёж, мала не закалацілася. Яна дзіка ўскрыкнула, пысачка ў яе зрабілася зусім пурпуровая. Толькі калі ўстрывожаныя Зарам і Занам кінуліся ёй на дапамогу, шымпанзэ здолела авалодаць сабою. І тут Зіра павяла сябе, як мне здалося, дзіўна: кінуўшы на мяне ўпотайкі кароткі позірк, хутка і спрытна схавала мой малюнак і чарцёж, потым сказала нешта гарылам, і тыя выйшлі з памяшкання. Я зразумеў, што яна загадала ім выйсці пад нейкім зручным прэтэкстам. Пасля шымпанзэ паціснула мне руку, і жэст гэты меў зусім іншае значэнне, чым раней, калі яна проста ласкала мяне, як сімпатычнага звера за тое, што ён дагадзіў ёй сваёй кемлівасцю. Нарэшце яна з умольным выглядам працягнула мне блакнот і ручку. Цяпер ужо ёй самой не цярпелася наладзіць са мною кантакт.

Я падзякаваў у глыбіні душы Піфагору і паглыбіўся ў геаметрыю. На адной старонцы я як мага больш старанна начарціў тры канічныя вытворныя з іх вяршынямі і накіравальнымі: эліпс, парабалу і гіпербалу. На другой начарціў конус. Тут я хачу нагадаць, што перасячэнне конуса плоскасцямі ўтварае ў плане менавіта адну з гэтых вытворных, у залежнасці ад вугла перасячэння. Таму я дамаляваў да конуса перасякаючую плоскасць пад пэўным вуглом і, звярнуўшыся да першага чарцяжа, паказаў уражанай шымпанзэ на эліпс, якому адпавядала гэтае сячэнне.

Зіра вырвала блакнот у мяне з рук, начарціла ў сваю чаргу конус, перасечаны плоскасцю пад іншым вуглом, і ўказала мне сваім доўгім пальцам на гіпербалу. Я так расхваляваўся, што на вачах у мяне выступілі слёзы. Я сутаргава сціснуў шымпанзэ руку. Нова, якая адступіла ў глыбіню клеткі, люта заенчыла. Інстынктыўна дзікунка ўлоўлівала сэнс таго, што цяпер адбывалася. Яна не памылялася. Праз пасрэдніцтва геаметрыі паміж мною і Зіраю ўсталяваўся духоўны кантакт. Я меў ад гэтага амаль фізічную асалоду і адчуваў, што шымпанзэ таксама ўзрадаваная.

Раптам яна вырвала ў мяне сваю лапку і выскачыла з аддзялення. Адсутнічала яна нядоўга, але ўвесь гэты час я правёў бы ў сне, не смеючы ўзняць вачэй на Нову, якая з бурчаннем кружляла вакол мяне: я ўсё-такі адчуваў сябе вінаватым перад ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x