Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтая форма «данасiцельства» дае шырокае поле да асабiстых разрахункаў памiж вязьнямi.

«Красные уголки» — гэта як быццам каплiчкi бальшавiцкiя. Для iх вызначаюць найлепшыя памешчаньнi ў вастрозе. У куце пастаўлены гiпсавы бюст Ленiна на прыбраным у чырвань фоне. На сьцяне партрэт «отца трудящихся» Сталiна. Далей лёзунгi. Пасярэдзiне стаiць стол, засланы чырвоным рызманом, а на iм параскiданыя савецкiя часапiсы, якiя выпiсваюцца прымусова на кошт вязьняў.

Тэатр

Мае нарысы былi-б няпоўнымi, калi-б я ня ўспомнiў аб прыступных салавецкiм вязьням культурных спосабаў праводжаньня часу. Першым чынам мушу сказаць аб тэатры.

Ясна, што тэатр становiць сабой найбольш магутны спосаб агiтацыi. Кажны савецкi фiльм, кажная тэатральная п'еса мусiць быць перадусiм беззаганнай зь iдэалёгiчнага боку. Вузкiя рамкi бальшавiцкае iдэалёгii — ясна — адлюстроўваюцца i на тэмах гэтых п'есаў. Тэмамi п'есаў, якiя ставiлiся ў салавецкiм тэатры, былi найчасьцей: кастрычнiцкая рэвалюцыя, нутраная вайна 1917–1919 гадоў, далей — здабычы сацыялiстычнага будаўнiцтва, далей — шкоднiцтва, якое перашкаджае ў гэтых дасягненьнях, урэшце — калектыўная гаспадарка на вёсцы. I ўсё гэта паўтараецца бясконца.

х х х

Салоўкi мелi, як на вастрожныя дачыненьнi, зусiм не благi тэатр, у якiм магло зьмесьцiцца больш за 500 душ. Сцэна даволi вялiкая. Ёсьць патрэбная для спэктакляў электрычная iнсталяцыя. Тэатр зроблены з былой манастырскай «трапезнай» (сталовай залi) i сумежных памешчаньняў.

Сярод вязьняў ёсьць прадстаўнiкi ўсiх галiнаў сцэнiчнага й эстраднага мастацтва: акторы, музыкi, сьпевакi, танцоры, акрабаты, штукары. Ёсьць гэтак сама маляры-дэкаратары, электратэхнiкi, рэквiзытары, тэатральныя машынiстыя — адным словам, увесь артыстычна-тэхнiчны пэрсанал, патрэбны дзеля паказу спэктаклю.

Наказы адбывалiся чатыры разы на тыдзень. Першыя два — платныя, другiя два — дармовыя. Бiлеты на дармовыя раздавалi каманданты ротаў або ўзгадавальнiкi. Трэба адзначыць, што платныя спэктаклi карысталiся большаю пашанаю чымся дармовыя, а гэта таму, што той, хто купляў бiлет на платны, меў права адначасна купiць другi — для знаёмае жанчыны й сядзець побач зь ёю. Гэта была адзiная аказiя легальнага спатканьня з жанчынай. На дармовых-жа спэктаклях жанок i мужчынаў рассаджвалi асобна: адным вызначалi правы бок залi, другiм — левы.

Салавецкi тэатр быў закладзены ў 1926 г. адным iз сасланых актораў. Спачатку анi актораў, анi iншых працаўнiкоў тэатру не звальнялi ад цяжкое катаржнае работы. Увечары, пасьля выкананьня «уроку», вязьнi-акторы зьбiралiся ў вызначаным iм дзеля гэтага памешканьнi й тутака рабiлi рэпэтыцыi да познае ночы. Захапленьне гэтай працай было вялiзарнае. Цяжка чалавеку жывецца ў вастрожных мурох, i ў мастацкай працы ён ахвоча шукае прадухi ад кашмараў рэальнага жыцьця…

Саматугам — зь нейкiх старых мяхоў пашылi касьцюмы. Гэтак сама зрабiлi дэкарацыi. Спэктакль удаўся. Думка наладзiць сталы тэатр спадабалася ўладам. Сабралi ўсiх расьцярушаных па ўсiм лягеры актораў, звольнiлi iх ад большае часткi прымусовых работаў. Неўзабаве наладзiлася й аркестра. У лягеры аказаўся майстра, якi ўмеў рабiць духавыя iнструмэнты.

Вось гэтак стварыўся тэатр, праз сцэну якога прайшлi паважныя акторскiя сiлы, сярод iх ведамыя iмёны, а таксама аматары, шмат якiх адзначалася запраўдным вялiкiм талентам.

Цiкаўна, што крымiнальны элемэнт даў тэатру шмат выдатных акторскiх сiлаў.

Адведзiны Горкага

Раз улетку прыехаў на наш абток Максiм Горкi.

Было гэта ў 1928 цi 1929 годзе, добра ня памятаю. Гады на катарзе гэткiя падобныя адзiн да аднаго, час плыве гэтак аднолькава, што хроналёгiя здарэньняў ня трымаецца ў памяцi, — застаюцца толькi адны ўражаньнi — моцныя, нязнiстажальныя, але ня ўвязаныя ў ходзе часу.

х х х

На прыезд дастойнага гасьця ў салавецкiм тэатры артыстычнымi сiламi вязьняў падрыхтоўваўся канцэрт з адборнай праграмай.

Гадзiна, на якую быў прызначаны пачатак канцэрту, мiнула, але гасьцей у зале яшчэ ня было. Толькi шэрая маса вязьняў запаўняла лаўкi.

Раптам пастаўлены ля дзiркi ў заслоне вартаўнiк крыкнуў: «Iдуць! iдуць!» — i за кулiсамi ўзьнялася гаручка. Iнсьпiцыент правяраў, цi ўсе ўдзельнiкi канцэрту на сваiх месцах.

Я ўлез на «каласьнiкi» (галярэю навакол сцэны за кулiсамi), прытулiўся вокам да дзiры, прасьвiдраванай у драўлянай сьцяне i з зацiкаўленьнем прыглядаўся да тав. Максiма Горкага, якi сядзеў у першым радзе — разам iз сваiм чэкiстаўскiм абкружэньнем. Побач зь iм сядзела нейкая маладая жанчына ў мужчынскай вопратцы зь цёмнай скуры. Далей агенты ГПУ ў даўгiх да пятаў шынэлях. Жанчына была, як пасьля мне нехта казаў, дачка пiсьменьнiка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x