Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крымiнальныя вязьнi, iз свайго боку, дзеляць людзей на дзьве выразна адрозныя часткi: «мы» и «яны». «Мы» — гэта ўсе тыя, хто жыве ў нязгодзе з кодэксам, гэта — зладзеi, бандыты, ашуканцы i да г. п. паразыты на целе грамадзянства. «Яны» — гэтак званыя фраеры — гэта той людзкi мурашнiк, якi творыць пэўныя вартасьцi, баронiць свае маёмасьцi, жыве iз свае працы.

Першыя — гэта абраньнiкi долi, род надлюдзкi, якому ўсё дазволена. Другiя — iлоты, няздольныя да нiчога iншага, як у поце чала здабываць хлеб свой. Першых абавязвае ўва ўзаемных дачыненьнях свая этыка, якая не датычыць да «фраераў». Доўг пры гульнi ў карты мусiць быць выплачаны «свайму» на працягу 24 гадзiнаў. Дадзенае «свайму» слова мусiць быць датрыманае. Наадварот, да фраера дапушчаецца ўсялякае круцельства. Калi ў часе гульнi ў карты (а ўсе крымiналiстыя iз захапленьнем гуляюць у карты) некаму зь iх сяньня не шанцуе й няма ўжо грошай, каб гуляць далей, дык ён будзе гуляць на порткi цi на боты фраера, што сьпiць тут-жа непадалёк на нарах; а калi прагуляе, дык «сумленна» ўкрадзе прагуляную рэч i аддасьць яе таму, хто выгуляў. Калi-ж няма пад рукою фраера, ён гатовы гуляць на палец ад свае рукi i, калi прагуляе, не задумваючыся, адсячэць яго сякерай ды бравурна кiне шчасьлiваму гульцу.

Крымiналiсты (злодзей i бандыт) Iван К-роў прагуляў сваю каханку, якая была ўцяжку.

Быццам-бы дзеля праходку завёў яе ў лес, дзе на ўмоўленым месцы чакалi шэсьць учарайшых гульцоў, i тамака ўсе яны радоўкаю згвалцiлi дзяўчыну. Доўг чэсьцi быў заплачаны, як належыць, у 24 гадзiны! Магчыма, што няўдалы гулец ня быў пазбаўлены пэўнага сантымэнту да свае прыяцелькi, — але доўг перадусiм! А дзяўчына, баючыся помсты, маўчала, не важачыся пажалiцца…

Абкрасьцi свайго — няможна. Украсьцi ў «фраера» апошнюю кашулю — учынак зухаваты.

Узаемныя дачыненьнi памiж «каэрамi» й «сацыяльна-блiзкiмi» былi няпрыязныя. «Сацыяльна-блiзкiя» абкрадалi каэраў, а тыя, як мага, iмсьцiлiся над сацыяльна-блiзкiмi.

Дзеля iлюстрацыi дачыненьняў раскажу аб адным факце, сьведкам якога я быў у 1928 годзе.

Голыя ў сьнежнi

У вольныя ад паказаў днi тэатральнае файе было месцам зборак для партыяў вязьняў, якiя прыбывалi з «камандыровак». Усьцяж работнiкаў перакiдалi з аднаго месца на другое. Усьцяж у меру запатрабаваньня на рабочыя рукi — перавозiлi транспарты работнiкаў-катаржнiкаў iз аднае «камандыроўкi» на другую.

Было гэта ў сьнежнi 1928 году. Мора шчэ не замерзла, але ўжо густа ўскрылася крыгамi. У Крамлi чакалi прывозу партыi вязьняў iз суседняга абтоку Анзэру.

Я сядзеў у тэатральнай канцылярыi, перапiсваючы ролi. За другім сталом сядзела жанчына, колiшняя гэнэральша, a цяпер, як усе, у катаржнай вопратцы — шэрым бушлаце. Яна выконвала абавязкi касiршы ў тэатры. Цяпер сядзела й падлiчала касу.

На сходах пачуўся pyx. Мая таварышка, кiраваная жаноцкай цiкавасьцяй, кiнулася да дзьвярэй, каб паўзiрацца на прывезеную з Анзэру партыю.

Я спакойна скручваў папяроску з махоркi, зусiм ня квапячыся аглядаць абраз, шмат разоў ужо бачаны: iдуць гаротнiкi на новую работу, скуль ня ўсе вернуцца… Гэткая наша доля. Мо й мяне заўтра зноў пагоняць у лес пiлаваць дровы. Праўда, цяпер я працаваў у тэатры, меў «блат» — упрывiлеяванае палажэньне, жыў разам iз сваймi калегамi ў цёплай манастырскай келяйцы. Але мог зноў апынуцца ў сьцюдзёным бараку сярод карэльскiх лясоў…

— Собирайся с вещами!.. Живо! Пробкой вылетай!.. Веселей!.. Давай!..

I як-жа скончыцца «блат» i пачнецца старое…

Раптам былая гэнэральша ўскочыла назад у канцылярыю.

— Паночку! Голыя!.. Голыя людзi! — крыкнула з жахам.

Я вызiрнуў за дзьверы. Па сходах адзiн за адным, гужамi, iшлi… голыя мужчыны. Iшлi, ляскаючы зубамi й дрыжучы ад холаду, абсалютна галяком. Некаторыя зь iх мелi ў руках увязаныя на шнурку свае «рэчы»: пустую бляшанку ад кансэрваў, якая служыла iм за кубак, мiску й лыжку… Iншае маёмасьцi ня мелi.

Сярод галякоў былi постацi з накiненымi на плечы мяшкамi, якiя хiба-ж мала грэлi iхныя намерзлыя целы. Але на 200 вязьняў гэтае партыi я налiчыў 32 зусiм голых, г. зн. такiх, што нават i палатнянага мяшка на плячох ня мелi. I гэтыя людзi пераплылi 5 кiлёмэтраў на чаўнох морам з абтоку Анзэру на Салаўкi, а пасьля ад прыстанi Пэрт iшлi пехатой 8 кiлёмэтраў да Крамля.

Я глядзеў iз жахам, ня веручы сваiм вочам. Гэта-ж дзеiлася не пад тропiкамi, а на Белым моры, пад 65 градусам геаграфiчнае шырынi, у вадлежнасьцi толькi 200 кiлёмэтраў ад палярнае краiны — i да таго-ж у сьнежнi!..

— Quelle horreur! Quelle horreur! — выкрыквала экс-гэнэральша, заломваючы рукi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x