Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ўсё-ж… Дык-жа гэтулькi разоў ты ўжо сьнiў тое самае, а пасьля выйшла, што ўсё было соннай маной… Гэтулькi ўжо разоў, прачнуўшыся, ты скрыгатаў зубамi ад злосьцi, што паверыў сонным уявам…

Дык i цяпер — сон?!

Не! Дык-жа-ж жывеш, гаворыш, кратаешся, датыкаешся да розных рэчаў…

Раздваеньне асобы.

Што сон, што — ява?!.

Але калi ты запраўды на волi, дык чаму-ж не памятаеш тае вялiкае часiны, калi выйшаў iз вастрогу? Чаму тут у памяцi — прорва?

I аднак-жа — усё гэткае праўдзiвае, гэткае рэальнае! Усе навакол гэтак шчыра сьмяюцца з твае трывогi, i ўрэшце, змучаны нутраным змаганьнем, паддаешся манлiвай уяве…

«Ну, добра… я ўжо веру… Ну, няхай… толькi скажэце, даражэнькiя, калi гэта я вярнуўся да вас i чаму я не памятаю гэтае багаслаўленыя часiны?!»

А дарагiя людзi цябе супакойваюць…

«Ну, цiха ўжо… ну супакойся, наш бедны, змучаны брат! Ты ўжо з намi цяпер, ужо разам… Больш ня пытайся… Ужо ўсё добра… Жуда скончылася…»

Раптам настае мамэнт праясьненьня, i ты з жахам пытаешся сваiх сяброў:

«Стойце!.. Ведаю! Ужо ўцямiў!.. Я, значыцца… звар'яцеў!.. Вось дзеля чаго нiчога не памятаю! Вызваленьне надыйшло ў мамэнт мае хваробы, калi я страцiў пачуцьцё запраўднасьцi… Цяпер у мяне проблiск сьведамасьцi! Скажэце: я здурнеў? я хворы? кажэце, што са мной?!»

I ў гэты мамэнт стаецца нешта яшчэ больш жахлiвае: ты прачынаешся!..

Глядзiш няпрытомна навакол… Iзноў вастрожныя нары, iзноў духота ад спацелых целаў. Iзноў побач храпеньне цi стогны змучаных таксама, як ты, тваiх вастрожных таварышоў, суседзяў на нарах, якiя гэтым часам, можа, таксама сьняць свой кашмарны сон…

Нехта закратаўся. Палiць сернiка i б'ець клапоў, якiя напалi на яго. Другi зьняў кашулю й шукае вошы. Недзе ў цёмным куце, седзячы на нарах з падкурчанымi паводле ўсходняга звычаю нагамi, кiваецца ўзбэк, якi шлець свае малiтвы Аллаху — iз просьбай аб палёгку ў цяжкой долi…

У iншым месцы з грудзей нейкага ўкраiнскага земляроба вырываецца маленьне: «Господы, помылуй!.. Ох, Господы!..»

Чытаюць загад

Нядзелi скасаваныя. Дзён не памятаем. Жывём толькi паводле датаў. Нашае сьвята — «выходной день» або «день отдыха». Але ня надта «аддыхнеш» у гэты дзень «отдыха», бо, прынамсi, паўдня займае «сан-обработка». Выносiм на падворак нашую маемасьць, праветраваем пасьцелi, мыем нары й падлогi.

Заўтра — «выходной дзень».

«Сан-обработка» не вымагае раньняга ўставаньня. Дык думалi, што высьпiмся як мае быць.

Неўспадзеўкi — а 5 гадзiне ранiцы — пачалiся па ўсiх ротах званкi: гэта днявальныя давалi сыгнал, каб уставаць.

— Уставаць! Уставаць! Хутчэй! Жыва! Сьпяшайся! Пробкай вылятай!

Зьявiўся камандант роты i, прыаздобiўшы сваю гутарку сакавiтай лаянкай, падганяў:

— Што? Прасiць вас буду? Выходзь на паверку… Раз-два…

На паверку? Дзеля чаго й чаму гэтак рана? То-ж сяньня дзень адпачынку. Але пратэставаць у нас моды ня было, i праз колькi часiнаў заспаныя пастацi ў шэрых бушлатах выходзiлi з будынку на панадворак.

На плошчы перад б. Прэабражэнскай царквой паставiлi нас, разам зь iншымi ротамi, чатырохкутнiкам.

Радамi пралятаюць шэпты — здагадкi. Дзеля чаго нас у гэтую зiмовую ночку, гэтак рана — далёка перад сьвiтаньнем, пагналi на падворак i паставiлi на сьнезе.

Амнiстыя…

Камусьцi прыйшла ў галаву думка, што радыё, мабыць, падало вестку аб амнiстыi. Дык сабралi нас тутака, каб прачытаць манiфэст…

Новы кодэкс?..

Нехта iншы казаў, што ў Маскве зацьверджаны новы карны кодэкс, паводле якога найвышэйшай карай мае быць пяць гадоў вастрогу. Дык тых, хто прасядзеў болей, будуць звальняць…

Ня дзiва, што сэрцы ў нас пачалi моцна бiцца, калi з боку галоўных варотаў паказалiся чэкiстыя ў даўгiх шынэлях… Зараз усё будзе ведама.

— Здравствуйте, рабочие роты!

— Здра!!! — вырываецца з колькiх тысячаў грудзей адказ на прывiтаньне даўгiх шынэляў.

Пачынаецца чытаньне загаду. Даўгая лiтанiя iмёнаў… Хiба ўжо канец?.. Не! Яшчэ i яшчэ. Чытар пераварочвае балоны… Яшчэ далека да канца… Iзноў ды iзноў прозьвiшчы… Калi-ж гэта скончыцца?

«Калегiя ОГПУ прысудам ад такога вось дня засудзiла:

Iкса — за спробу ўцёкаў.

Iгрэка — за спробу ўцёкаў i спробу абязброiць варту.

Зэта — за сыстэматычную адмову выконваць работу… — i гэтак далей — на расстрэл.

Прысуд выкананы…»

Закалелыя варочаемся ў свае роты.

— Колькi? — пытаецца нехта.

— Я налiчыў 123.

Ня 123, a 121. Ты памылiўся, бо былi з падвойнымi прозьвiшчамi.

— Ды якая тут розьнiца? Усё роўна…

— А ўсё-ж Iкса шкода. Добры быў хлапец!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x