Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарма, што гэтае падарожжа небясьпечнае, адважных ахвотнiкаў даволi. Яны займаюць у лягеры ўпрывiлеяванае палажэньне. Страву маюць першае катэгорыi, значыць такую, як тыя, што працуюць на найцяжэйшых работах. У летнiя месяцы, як пачнецца нармальная навiгацыя, блiзу нiчога ня робяць — адпачываюць. Калi-ж пачынаецца пэрыяд лодачнай камунiкацыi, iм даюць мясныя кансэрвы й сьпiрытус. Гэта — люксус, якога нiхто, апрача iх, ня мае.

Калi ўзiмку ў лягеры разыйдзецца чутка, што першыя лодкi паплылi ўжо да Кемi, усе нецярплiва чакаюць вестак аб iхнай долi. Урэшце радыё падае зь Кемi гэтак чаканую вестку: лодкi прыйшлi шчасьлiва! Значыць, нашыя лiсты дойдуць да адрысатаў! Значыцца, як лодкi вярнуцца, i мы атрымаем лiсты ад тых, каго мы пакiнулi там — на волi.

А тое, што паморы загiнуць — аб гэтым нiхто не задумваецца. Жывучы ўсьцяж у небясьпецы, нiстожаныя масава хваробамi, заслабелыя ад голаду, маючы перад сабой пагрозу расстрэлу, салавецкiя вязьнi звыклi мала цанiць чалавечае жыцьцё. Душа ў iх зачарсьцьвела, непадзельна запанаваў эгаiзм, загубiлiся ўсе лепшыя чалавечыя пачуцьцi — лiтасьць, спагадлiвасьць…

Лiсты

Зiма. Даўгая паўночная зiма. У сухiя марозныя ночы сьвецiць на небе паўночнае зiхаценьне. Навiчкi, калi нехта, увайшоўшы ў камару, скажа: i сяньня на небе «северное сiянiе», — выбягаюць вонкi i зь цiкавасьцю ўзiраюцца на нябачную праяву. А стары салаўчанiн ужо абыякава глядзiць на гэтыя сьветлыя хмарынкi, што мiгцяць на небе, на слупы сьвятла, што вырываюцца з-за небасхiлу, або на шчэ больш эфэктную адмену: на вялiзарнае паўкола iз шчарбатымi зубамi, якiя паланеюць, мiгаючы, быццам нейкае блядое таёмнае полымя, прыкрытае шчытом…

Лiсты!.. Лiсты прыйшлi!.. Кажны сьпяшаецца да свае роты, дзе ў днявальнага на столiку ляжыць ужо куча лiстоў. Творыцца чарга. Выклiкаюць прозьвiшчы адрысатаў.

Лiсты! Якая-ж гэта невымоўная радасьць, якое бязьмернае шчасьце — узiмку, на гэтым выклятым, адрэзаным ад сьвету абтоку — мець лiст ад кагосьцi, хто па табе тужыць, бясьсiльна спагадае тваёй долi, стараецца дадаць табе сiлы вытрываньня, асаладзiць тваё жыцьцё надзеяй…

Але як-жа бедны той, каго сустракае расчараваньне — хто лiста не атрымаў!..

Iншыя чытаюць ды перачытваюць атрыманыя лiсты колькi разоў i ня могуць насыцiцца словамi, якiя пiсала дарагая рука. Праз ляды, праз снягi й шугу атрымалi яны гэты кавалак паперыны, пакрыты словамi, якiя, стараючыся ашукаць цэнзуру, падаюць весткi аб падзеях пад роднай страхой. Салавецкi вязень навучыўся чытаць памiж радкоў. Ён ведае, што калi яму пiшуць: «сястра твая хворая, ляжыць у больнiцы» — дык разумей: сядзiць у вастрозе. Калi пiшуць: «здароўе твайго брата вымагае даўжэйшае бытнасьцi ў санаторыi» — дык гэта значыць: брата твайго спаткала твая доля, i ён павандраваў таксама да нейкага канцэнтрацыйнага лягеру. Калi напiсана: «дактары прызналi, што наш клiмат шкодны дзеля здароўя бацькi» — чытай: твайго бацьку заслалi некуды ў Нарымскi край i ў Пячорскую тайгу…

Але той, хто ня меў нiякiх вестак, — запраўды варты спогаду. Вусны ў яго зацiскаюцца, каб мускуламi твару ўстрымаць сьлязу, якая блiснула на ваччу… Нiчога! Нiякае весткi! Што зь iмi?.. Лепш ужо благая вестка, чымся гэтая праклятая няпэўнасьць…

Што зь iмi сталася? Чаму ня пiшуць?..

Лятуценьнi й кашмары

А пасьля — калi прыйдзе ночка, калi пачынаюць вылазiць iз сваiх тайнiкоў клапы, калi цiшыня запануе на нарах, — вязень аддаецца лятуценьням.

Усе лятуценьнi кiруюцца перад усiм да волi. Бачыш сябе вольным — сярод сваiх блiзкiх, якiх ты шмат гадоў назад пакiнуў. Даўно ўжо гэта было, а ўсё-ж бачыш твары такiмi, якiмi яны былi тады, калi прыйшлi людзi ў сьпiчастых шапках i сказалi табе: «калi ласка, з намi на часiнку…»

А пасьля нiтка лятуценьняў снуецца далей. Лятуцiш аб жыцьцi спакойным, без заўсёднага страху, што ўначы пад дзьверы твае хаты пад'едзець аўто з агентамi ГПУ i пачуецца стук: «адамкнеце!» Лятуцiш аб нейкiм iншым жыцьцi — мо недзе замежамi, а мо i ў сваёй Бацькаўшчыне, але вольнай ад гэных трох ненавiсных лiтараў… Лятуцiш трох ненавiсных лiтараў… жыцьцi сытым, вольным ад трывогаў…

А пасьля — лятуценьнi закалыхваюць цябе i… зноў паўтараецца, як ужо шмат разоў, гэты страшны кашмар!..

Здаецца табе, што ты — вольны. Але. Вольны. Iдзеш вулiцамi роднага гораду. Але! Нiхто-ж цябе не сачыць, нiхто назiркам ня йдзе…

Усё гэта дужа рэальна. I ў тваёй соннай сьведамасьцi раптам зьяўляецца калючае пытаньне: але мо гэта сон?..

Не! Навакол усё гэткае запраўднае… Ха, ха, дык вось-жа-ж iдзеш, варушышся, усё адчуваеш, бачыш, чуеш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x