Яго пазналi: гэта быў сабака аднаго з замкнёных у iзалятары вязьняў, Г-скага.
Быў яшчэ пэрыяд НЭПу, голаду ў лягеры яшчэ ня было, i тыя, што жылi не ў вагульных бараках, маглi сабе дазволiць на такую раскошу, як утрыманьне сабакi.
Г-скi быў кiраўнiком аднаго з салавецкiх прадпрыёмстваў, меў свой асобны куток для жыльля на месцы свае працы i гадаваў сабаку.
На гэнае выцьцё ўзялi адно гэтулькi ўвагi, што сабаку адагналi. Нехта навязаў яму шнур на шыю i пацягнуў за сабой.
У той самы вечар — праз некалькi гадзiнаў — жыцьцё ў лягеры замерла. Каманданты пiльнавалi сваiх ротаў, каб нiхто анi носу на вулiцу не паказаў. Ля прадпрыёмстваў, дзе шчэ ня была закончаная праца, стаяла варта.
А праз пустыя вулiцы салавецкага Крамля вялi з iзалятара вязьняў на расстрэл.
Сабака дзякуючы свайму шостаму пачуцьцю, загадзя ведаў аб лёсе свайго гаспадара i прыбег на апошняе зь iм разьвiтаньне…
У адлежнасьцi 130 кiлёмэтраў ад Саловак ёсьць абток Конд. Каб пазбыцца калекаў i iншых няздольных да працы вязьняў, iх высылалi вось на гэты абток.
Трэба адзначыць, што ладную колькасьць калекаў давалi лясныя работы, дзе вязьнi цi абмарожвалi сабе ногi, цi самi сябе калечылi, адсякаючы пальцы на руках.
На абток Конд ссылалi гэтаксама салавецкую адмiнiстрацыю за розныя праступкi, учыненыя ў лягеры.
Другiм, шмат страшнейшым месцам кары за праступкi, учыненыя на катарзе, была Сякiрка.
Гэта — гара на паўночна-ўсходнiм ускрайку Салавецкага абтоку. На версе гэтае гары стаiць пабудаваная манахамi царква, у якой цяпер зроблены камары для вязьняў.
На найвышэйшым паверху царквы ёсьць марская лiхтарня (маяк), яхая цяпер страцiла сваё пачатковае значэньне i служыць толькi дзеля выкрываньня морскiх уцёкаў вязьняў. На мае шчасьце, доля ня судзiла мне пазнаёмiцца з гэтым страшным месцам, i я ведаю аб iм толькi з апавяданьняў маiх таварышоў, якiя адбывалi тамака кару.
Вялiзарны гмах былое царквы падзелены на дзьве часткi. У нiжняй садзiлi за меншыя праступкi, як зладзействы, бойкi i йнш. Вязень меў права забраць iз сабою пасьцель ды вопратку. Кара — апрача зьменшанага пайка — была ў тым, што памешчаньне гэнае не апальвалася, i такiм парадкам узiмку гэта была кара марозам.
Розьнiца памiж нiзам i верхнiм паверхам была ў тым, што наверсе вязьнi ня мелi пасьцелi i заставалiся бяз вопраткi — у вадным нацелiве. Апрача таго, замiж шыбаў у вокнах былi толькi калючыя драты… Улетку трымалi тутака даўжэй, узiмку — карацей. Сюды траплялi пераважна абвiнавачаныя ў спробе ўцячы ды гэтак званыя палiтычныя злачынцы.
На нарах ляжаць блiзу голыя людзi, тулячыся адны да другiх, дрыжучы ад холаду. Дзеля таго, што ляжаньне побач не давала даволi цяпла, бо мароз даймаў i зьнiзу, вязьнi знайшлi iншы спосаб грэцца. Яны тварылi гэтак званыя «штабелi» — гэта значыць: клалiся адны на адных упоперак уколькi разоў. Але тым, што былi ў нiжнiм радзе дый у верхнiм, было найхаладней — адны мерзьлi зьнiзу, другiя зьверху. Дык дзеля справядлiвасьцi рады зьмянялiся: тыя, хто быў нанiзе цi на версе, iшлi ў сярэдзiну — i наадварот.
Гэтак вязьнi на Сякiрцы ратавалiся ад замярзаньня.
А выходзiлi згэтуль або ў бальнiцу, або… на магiльнiк.
Апрача вышэйапiсаных, было i ў самым Крамлi месца кары ў аднэй iз царкоўных вежаў, званае «Жордачкай». У неапальваным, як i на Сякiрцы, памешчаньнi, вязьнi сядзелi на высокiх лавах. Ногi не даходзiлi да падлогi, a вiселi ў паветры. У такiм палажэньнi, з рукамi на каленах, людзi сядзелi на працягу цэлага дня, ня маючы права гутарыць iз суседам ды нават павярнуць галаву. Перадыхнуць давалi на прыймо стравы (раз на дзень) i калi выводзiлi на сваю патрэбу (двойчы на дзень).
На памосьце стаялi вартаўнiкi, якiя пiльнавалi, каб маўчаньне й забарона руху не парушалiся.
Хто-ж у гэтым правiнiўся, таго зьвязвалi вяроўкамi так, што галавой ён блiзу дакранаўся да каленаў, i кiдалi ў цёмную, сырую каморку на час да трох гадзiнаў.
На «Жордачцы» трымалi не даужэй за два тыднi. Але й пасьля такога нядоўгага часу, адбыўшы кару, выглядаў так, як быццам толькi што выйшаў iз больнiцы пасьля цяжкое хваробы.
За меншыя праступкi садзiлi ў карцар, г. зв. роту «отрицательного элемента», дзе вязьнi былi пазбаўленыя пасьцелi й ня мелi нараў, дык спалi ўсе на падлозе ў страшэннай цясноце. Адзiн ляжаў, паклаўшы галаву на брудныя боты суседа, другi перакiнуў свае ногi праз тулава iншага. Гэта была куча целаў, паўкiданых бяз ладу ў смуродную камару. Ведама, страву давалi горшую, як у звычайных ротах. Засуджаных у карцар выводзiлi на работу.
Читать дальше