В канун праздника Победы наш кореспондент встретился с лауреатом Государственной премии СССР Василем Быковым и сегодня предлагает читателям „Гудка“ запись беседы с писателем».
Стар. 313. Сейчас на «Мосфильме» режиссер Лариса Шапитько снимает фильм по «Сотникову». — Шапіцька Ларыса (1938–1979) — расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1974). Размова ідзе пра фільм «Восхождение» (1977, к/с «Мосфильм»; сц. Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі).
Гады, аддадзеныя мастацтву (стар. 314)
Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1976, 20 чэрв., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Майстры сцэны».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 50-годдзя Мікалая Яроменкі.
Стар. 315. Б. В. Платонаў — Платонаў Барыс (1903–1967) — беларускі артыст, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1948); з 1922 г. артыст Першага беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы); у 1961–1963 гг. мастацкі кіраўнік тэатра.
Два апавяданні (стар. 316.)
Друкуецца паводле — Далягляды. Літаратурны зборнік. Мінск, 1976.
Датуецца часам першай публікацыі.
Напісана ў якасці ўступнага слова да апавяданняў Віктара Астаф’ева «Трубіць дзікі» і «Той самы Камароў» (пер. А. Жука).
[Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратурнага семінара ў Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах] (стар. 316)
Друкуецца паводле кн.: Гардзіцкі А. Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру. Мінск, 1988, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню — Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае»: дзве гутаркі з Васілём Быкавым // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1976 г. — паводле ўступнага слова да публікацыі.
Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратуранага семінара, які праходзіў у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 г.
Стар. 318. У Паўла Місько… — Місько Павел (нар. у 1931) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Стар. 318. — Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? — Трыфанаў Юрый (1925–1981) — расійскі пісьменнік.
Стар. 319. Самерсэт Маэм (1874–1965) — англійскі пісьменнік.
Верность дружбе солдатской (стар. 320)
Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1976, 29 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
1977
Игорь Божко (стар. 322)
Друкуецца паводле копіі машынапісу, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Мінск). Упершыню — Смена, 1977, № 16, с. 18–19.
Датуецца паводле рукапіснай пазнакі напрыканцы машынапісу — 24.I.77.
Машынапіс (1 арк.) за подпісам В. Быкава. Уступнае слова да апавядання «Музыка» Ігара Бажко (нар. у 1937), украінскага мастака, скульптара і пісьменніка, напісана Быкавым у адказ на просьбу часоп. «Смена», пра што Васіль Уладзіміравіч паведамляў у лісце да І. Бажко:
«Недавно журнал „Смена“ обратился ко мне написать вступление к Вашему рассказу „Музыка“, что я, разумеется, сделал с удовольствием. Кроме того, всюду, где имеет смысл, говорю о Вас и Вашей прозе. Может быть, Вы наконец станете печататься в Москве.
Высылаю Вам копию моего „вступления“ в „Смене“».
За счастье надо бороться (стар. 323)
Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатыни». Упершыню — «Лит. газета», 1977, 27 крас. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Подвиги бессмертны (стар. 324)
Друкуецца паводле газ. «Правда», 1977, 27 жн., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Заметки публициста».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 326. …французских летчиков эскадрильи «Нормандия — Неман». — Французскі вынішчальны авіцыйны полк, які ваяваў на савецка-германскім фронце ў 1943–1945 гг. Французская эскадрылья, пазней рэарганізаваная ў полк, была сфарміравана ў снежні 1942 г. у расійскім г. Іванаве. Назва «Нармандыя» была абраная ў гонар французскай правінцыі, якая найбольш пацярпела ад нямецкай акупацыі. Полк браў удзел у Курскай бітве (1943), Беларускай аперацыі (1944), у баях па разгроме нямецкіх войск ва Усходняй Прусіі (1945). У лістападзе 1944 г. за баявыя заслугі і мужнасць, якая была праяўлена падчас паветраных баёў у час вызвалення Літвы і пры фарсіраванні р. Нёман, загадам І. Сталіна палку было нададзена ганаровае найменне «Неманскі», з таго часу полк стаў называцца «Нармандыя — Неман».
Стар. 326. …Лизы Чайкиной… — Чайкіна Елізавета (1918–1941) — сакратар Пенаўскага падпольнага райкама камсамола Калінінскай вобласці (цяпер — Цвярской), адна з арганізатараў партызанскага атрада ў гады Другой сусветнай вайны; Герой Савецкага Саюза (1942, пасмяротна).
Читать дальше