Алесь Пашкевич - Развітанне з Быкавым

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Развітанне з Быкавым» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 101, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Развітанне з Быкавым: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітанне з Быкавым»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развітанне з Быкавым — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітанне з Быкавым», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Леанід Паўлавіч, у мяне ўражанне, што мы не толькі не ўсвядомілі трагедыю страты, але і не прадчуваем новую. Заўтра развітацца з Быкавым прыйдуць тысячы людзей, і прыйдуць пад сімволікай, якая была дарагая Быкаву. І што, калі - як і на стадыёнах - бел-чырвона-белыя сцягі пачнуць адбіраць, ці людзей не пускаць?.. Скажам прама, ласкай улады Быкаў не быў уганараваны. І народ тое ведае, і народ прыйдзе з абурэннем. У Саюзе пісьменнікаў зараз сабраліся кіраўнікі розных грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый. Неабходна шукаць кампрамісны варыянт. Яшчэ ёсць час.

Старшыня ўрадавай камісіі Л. Гуляка ўздыхае і ледзь не мацюкаецца, а затым:

- У краіне столькі спецслужбаў, а мяне інфармуе і папярэджвае старшыня грамадскага аб’яднання! Дажыліся. А заўтрашні дзень і сапраўды будзе няпросты.

Ён тэлефануе А. Праляскоўскаму - і коратка пераказвае тое, што пачуў ад мяне.

- Пачакайце, я еду да вас. - адказ намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Так а 16 гадзіне на Машэрава, 11 за “круглым сталом” збіраецца “пяцёрка” (я прапанаваў, каб у перамовах прынялі ўдзел сябры Быкава Бураўкін і Законнікаў).

Праляскоўскі ўважліва выслухоўвае ўсіх, шматкроць заклапочана ківае галавой - і, здалося, пагаджаецца з кампрамісам. “Пісьменніцкія” прапановы першым прыняў Гуляка:

- Хай бел-чырвона-белыя сцягі будуць у зале. Толькі на сцэне - не трэба. Бо я як афіцыйная асоба не змагу тады весці грамадзянскую паніхіду.

Праляскоўскі выходзіць на некалькі хвілін - патэлефанаваць. Думаецца, гэта было тэлефанаванне першаму памочніку прэзідэнта ці кіраўніку Адміністрацыі. Вярнуўся без адказу. Некалькі хвілін прайшло спакойных. Здавалася, усе страсці ўраўнаважаны.

І тут - званок мабільніка Праляскоўскага. Намеснік кіраўніка Адмінісірацыі прэзідэнта змяніўся ў твары, наструніўся.

- Понял! Сворачиваем. - Ён паправіў акуляры, рашуча ўстаў і нечакана абарваў размову: - Значит так. Никакой неустановленной символики. Это - государственное мероприятие.

Васіль Быкаў:

- <...> всякая диктатура начинается с запрещения враждебной для нее символики и кончает запретом на жизнь. / “Известия” (Расія), 1996, 22 лістапада

25 чэрвеня, 6:00. З Барысам Пятровічам, сваім першым намеснікам, - каля мінскай кватэры старэйшага сына Быкава Сяргея. Размова, ад якой залежыць сутнасць будучага дня:

- Сітуацыя непрадказальная. Дом літаратара будзе пад узмоцненай вартай. Ёсць распараджэнне правесці пахаванне з усімі “дзяржаўнымі” ўшанаваннямі. Аднак...

Шмат курым. Да нас далучаецца ўнук Быкава Васіль.

- Бацька не прызнаваў сучаснай сімволікі, - гаворыць Сяргей. - Таму, думаю, каля труны павінен быць нацыянальны сцяг.

На тым жа настойвае і ўнук.

Такое ж жаданне ўчора выказала і ўдава Быкава - Ірына Міхайлаўна.

Тое ж хацелася і нам: сотням пісьменнікаў, тысячам чытачоў. З дзяржаўным да А. Лукашэнкі і пры ім забароненым бел-чырвона-белым сцяжком на лацкане пінжака ў апошнія гады жыцця хадзіў (і фатаграфаваўся) народны пісьменнік.

Да нас далучаюцца яшчэ два намеснікі старшыні Саюза пісьменнікаў М. Скобла і Э. Акулін. На трох машынах (трэцюю - службовую - прыслаў М. Чаргінец) разам едзем у Бараўлянскі морг: урач сказаў, што перадасць цела В. Быкава толькі родным.

Каля моргу ўжо чакае аўтобус з ганаровай вартай пад ачолам ваеннага каменданта Мінска палкоўніка Грыцава, які ўчора прысутнічаў на пасяджэнні ўрадавай камісіі. На хвіліну адыходзім з ім убок, закурваем. Коратка паведамляю пра жаданне сям’і і калег Быкава несці труну на руках па праспекце і пра тое, што жалобная цырымонія адбудзецца пад нацыянальнай сімволікай. У вачах палкоўніка - прадчуванне трывогі.

Труну выносяць салдаты ганаровай варты. Перад катафалкам паміж імі становяцца некалькі пісьменнікаў. Палкоўнік Грыцаў далікатна гаворыць, што так - небяспечна: яны перашкаджаюць. І пачынае яшчэ больш трывожыцца...

Каля ўваходу ў Дом літаратара, калі труну вынеслі з катафалка, М. Скобла накрывае яе загадзя падрыхтаваным намі бел-чырвона-белым сцягам. На вуліцы збіраюцца людзі. Амаль у кожнага - ці белыя з чырвоным букеты, ці бел-чырвона-белыя сцягі. Праз некальні гадзін іх будзе тысячы - духоўна-ўзнёсла-нацыянальных. А афіцыйна-дзяржаўны чырвона-зялёны “прабэсэсэраўскі” сцяг будзе адзін - у руках ганаровай варты. І ніводзін чытач Быкава не прыйдзе развітацца з пісьменнікам з чырвона-зялёнай сімволікай!..

У Доме літаратара, куды “пабочных” не пускаюць, шмат вайскоўцаў і “службоўцаў у штацкім”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітанне з Быкавым»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітанне з Быкавым» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне
Татьяна Мушинская
libcat.ru: книга без обложки
Михаил Катюшенко
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Отзывы о книге «Развітанне з Быкавым»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітанне з Быкавым» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x