• Пожаловаться

Алексей Гардицкий: Пісьменніцкія былі і небыліцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Гардицкий: Пісьменніцкія былі і небыліцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1994, категория: Прочая документальная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пісьменніцкія былі і небыліцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пісьменніцкія былі і небыліцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алексей Гардицкий: другие книги автора


Кто написал Пісьменніцкія былі і небыліцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пісьменніцкія былі і небыліцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пісьменніцкія былі і небыліцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ўчора дырэктар выдавецтва быў у сакратара ЦК тава­рыша Пілатовіча, і яны вырашылі кнігу не выдаваць.

— Чаму не выдаваць? — здзівіўся Гніламёдаў.

— Дух не наш,— растлумачыў Жычка, і ў яго іранічным паглядзе вачэй зайграла здзіўленне: няўжо дагэтуль вы яшчэ не ўсвядомілі, што Савецкую ўладу ўвасабляюць сакратар ЦК, дырэктар выдавецтва і ён — Хведар Жычка.

— Так-так, дух не той, дух не той,— спахапіўся Барушка і пачаў паляпваць Андраюка па плячы, нібыта ён даўно яго ведае і яны, маўляў, адзін аднаго разумеюць.

— Дык для чаго ж мы тут збіраліся? — вырвалася ў Валодзі Гніламёдава, але тут жа ён знайшоўся і абвясціў: — Пасяджэнне пераносіцца!

Цяпер я разумею: нас проста хацелі падставіць як пешак, зрабіць вінаватымі ў гэтай гульні. Ды яшчэ: мы праходзілі своеасаблівую школу, паводле якой, як выявілася, эстэтычны густ неабавязковы, галоўнае — валодаць нюхам, адчуваць, чым дыхаюць там, наверсе, і тады даволі проста вызначаецца гэты самы дух кніжкі.

Што да выхаду манаграфіі, дык Андраюк вырашыў праблему так: праз Інстытут літаратуры, дзе працаваў тады, ён уключыў рукапіс у план выпуску выдавецтва «Навука і тэхніка». Зразумела, з Інстытута літаратуры быў званок у ЦК, але і на гэты раз Гніламёдаў сказаў: «Можна выдаваць».

ХТО ЯК ПІША

На адной з творчых сустрэч, прадстаўляючы Валодзю Гніламёдава, я сказаў:

— Гэта наш добры крытык.

— Пішу я не так ужо і добра,— пракаменціраваў Валодзя і пасля паўзы дадаў: — Але пакуль што не бачу, каб хто пісаў лепш.

АЎТОГРАФ МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА

Міхась Стральцоў марыў купіць у вёсцы хату. Чалавек засумаваў па вясковай працы, па прыродзе, па зямлі, па людзях, якія яе абрабляюць. Аднойчы ён падахвоціўся да мяне на так званую дачу, што стаіць на ўсхіле знакамітай, так цудоўна апісанай у паэме Лысай тары. Там ён з нейкім захапленнем, як згаладнелы па працы на агародзе, пачаў ускопваць градку — узяў самую вялікую і запушчаную. Потым, седзячы за абедам, ён убачыў на суседнім століку сваю кнігу «Мой свеце ясны», якая толькі што выйшла. Нічога не прамовіў на гэта, а пачаў гаварыць пра Рыгора Барадуліна, паэзію якога вельмі любіў, затым пайшла гаворка пра творы іншых пісьменнікаў. Напаследак ён сказаў, што на Лысай гары таксама можна жыць і папрасіў, калі я дачуюся, што нехта тут прадае дачу, то каб перадаў яму пра гэта. Затым узяў сваю кнігу ў рукі і сказаў, што хоча напісаць вершаваны аўтограф. Я нешта адказаў у падтрымку гэтай задумкі, на што ад яго пачуў «Пачакай, пачакай...». Відаць, у яго нейкія радкі ўжо ўсплылі, толькі яшчэ нечага не хапала. Праз колькі хвілін ён напісаў на тытульным лісце:

Аляксею Гардзіцкаму:

3 прыродай гэтаю у згодзе,

Я Лысагор’ю б’ю чалом.

Кажу пры гэтакай нагодзе:

Папрацаваўшы ў агародзе,

Давай шчэ норму за сталом.

М. Стральцоў

ЯКІ ВЫГЛЯД У ПІСЬМЕННІКАЎ...

Алесь Ставер павёз на сваёй машыне групу пісьменнікаў у Лідскі раён. Надвячоркам прыехалі ў вясковы клуб. Заўсёды акуратны, у капелюшы, Ставер і тут праявіў прадбачлівасць у працы: праводзіў калег у клуб, а сам, пакуль не сцямнела, вярнуўся да машыны, каб агледзець яе, нешта падкруціў у маторы, падмёў у салоне, выцер чыстым ручніком рукі, а тады накіраваўся ў клуб. Убаку спыніліся дзве жанчыны. Адна з іх кажа:

— Ты бачыш, які культурны ў пісьменнікаў шафёр — і пры капелюшы. А ты ўяўляеш, як жа тады выглядаюць самі пісьменнікі!

АЛЕСЬ СТАВЕР ПРА СЯБЕ

— Я — Аляксандр Сяргеевіч, як Пушкін, не дачуваю, як Бетхо­вен, і кульгаю, як Байран.

ЯК ЯНО ЛЕПШ

Алесь Пісьмянкоў прыйшоў у платную паліклініку, каб вырваць зуб. Доктар кажа:

— Ну што я вам буду рваць адзін зуб, дванаццаць рублёў гэта каштуе, ды наркоз дваццаць. Вунь я бачу яшчэ два суседнія псуюцца, давайце адразу тры і вырвем: і мы выгадаем, і вы сэканоміце на наркозе, усяго адзін раз уколем.

Алесь папрасіўся выйсці пакурыць і тут жа даў дзёру. На рабоце ён нам тлумачыў:

— Лепш буду з адным хворым зубам хадзіць, чым адразу без трох.

P. S. Калі падборка гэтых мініяцюр упершыню прагучала па радыё, то я па наіўнасці чакаў, што нехта, можа, мне пазвоніць, павіншуе з дэбютам. Тэлефон маўчаў. Затое назаўтра, калі я прыйшоў на работу, Пісьмянкоў расказаў:

— Ты ведаеш, учора, можа, пяць званкоў было, усе пыталіся, што з маім зубам.

ЯК СТАЦЬ КЛАСІКАМ

Прыехаў з Беласточчыны беларускі паэт Ян Чыквін і распытвае ў нашага Георгія Марчука пра яго жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пісьменніцкія былі і небыліцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пісьменніцкія былі і небыліцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пісьменніцкія былі і небыліцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пісьменніцкія былі і небыліцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.