Илья Копыл - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Здесь есть возможность читать онлайн «Илья Копыл - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Рыга, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля начнога візіту партызан спакойнае жыццё скончылася. Кожную наступную ноч мы сустракалі з трывогай.

11. Аперацыя «Мост»

Уздоўж нашай вёскі працякае рака Поня. Цераз раку быў пабудаваны драўляны мост, вышыня якога над вадою была 2–2,5 метра. Немцы шашой Докшыцы — Бягомль, якая праходзіць цераз гэты мост, карысталіся рэдка. Шаша грунтовая, разбітая, лясная, зімой на ёй было шмат снежных заносаў. Але мост быў вяскоўцам патрэбны: для нарыхтоўкі дроў, сена, сувязі е суседнімі вёскамі. І трэба ж, аднойчы ноччу партызаны мост спалілі. Для нашай і навакольных вёсак гэта была калі не трагедыя, дык вялікая нязручнасць. Спаліць яго партызаны маглі бесперашкодна і днём — немцаў і паліцаяў у вёсцы не было, мост не вартаваўся. Каб яго спаліць, не трэба было праяўляць гераізм. Партызаны нанеслі шкоду не немцам, а нам, вяскоўцам. Ды партызанам гэтага не патлумачыш, невядома, дзе іх было шукаць. Пасля таго як мост згарэў, стараста паехаў у Докшыцы на паклон да немцаў. Яны прыслалі спецыяліста і тэхніку. Для адбудовы моста прыйшлі ўсе працаздольныя мужчыны. Толькі ўсё было дарэмна, што вяскоўцы днём будавалі, партазаны ноччу знішчалі. Нарэшце немцы плюнулі на гэтую справу, зімой мы ездзілі па лёдзе, а летам, калі рака мялела, — у брод.

А ў галоўны партызанскі штаб партызаны, відаць, адпраўлялі данясенні, што на акупаванай немцамі тэрыторыі знішчаны «стратэгічны» мост, спынены рух нямецкай тэхнікі на ўсход — рух, якога не было.

На маю думку, так у асноўным праваявалі партызаны ўсю вайну.

12. Першая ахвяра вайны

Наступіў 1943 год. Ен прынёс нам пакуты і небяспеку. Яна чакала нас як з боку немцаў, так і з боку партызан. Напрыканцы лютага 1943 года ў нашу вёску Нябышына нечакана, адкрыта днём, увайшоў партызанскі атрад. Ен рухаўся па шашы з боку Бягомля. Гэта быў унушальны санны абоз. Партызаны былі адзеты ўсе як адзін у новыя белыя кажухі (гэтым партазанам кажух майго бацькі быў бы не патрэбны). Усе яны былі ў аднолькавых зімовых шапках, пад кажухамі віднелася новая ваенная форма. У гэтых партызан адчувалася ваенная выпраўка. Яны былі ўзброены аўтаматамі, кулямётамі, мелі радыёстанцыі. Нават дзіцяці было зразумела, што гэта была добра ўкамплектаваная армейская часць. Што ў Докшыцах, усяго ў 12 кіламетрах ад Нябышына, знаходзіўся моцны нямецкі гарнізон, іх не хвалявала. Убачыўшы такую моц, мы яшчэ не ўсвядомілі, ці нам радавацца, ці непакоіцца. Калі партызан лічыць нашымі абаронцамі, то абараняць нас на той час патрэбы не было. З 1941 па 1943 год немцы нас пальцам не кранулі (я маю на ўвазе нашу вёску).

Камандзірам гэтага атрада быў нехта Мядзведзеў, цёзка па прозвішчы таго легендарнага Мядзведзева, які быў закінуты для арганізацыі партызанскага руху ва Украіне. Атрад прыпыніўся на адпачынак у нашай вёсцы на некалькі дзён. У кожнай хаце размясціліся па некалькі чалавек. А ўсяго вёска, як я сказаў, налічвала 120 двароў. Пракарміць такую колькасць партызан было цяжкавата, давялося рэзаць авечак, цялят, курэй. Сам Мядзведзеў жыў у нашай хаце. Па-першае, наша хата была самая новая, мы яе пабудавалі ў 1940 годзе; па-другое, для партызан мой бацька заставаўся старшынёй калгаса. Менавіта яму аддаваліся загады, каб забяспечыць партызан усім неабходным. Першае, аб чым мой бацька папрасіў Мядзведзева, каб партызаны не чапалі старасту. З гэтай просьбай яму даводзілася звяртацца не аднойчы.

Вечарам партызаны ладзілі танцы. Аднойчы адзін з гэтых партызан, будучы п’яным, запрасіў на танец дзяўчыну, Фаню Лашэвіч. Яна адмовіла яму, сказала: «Я з п’янымі — не танцую», «Сука! — закрычаў ён. — А з п’янымі немцамі ты танцуеш?!» «Я іх ні разу не бачыла, немцы ў нас танцы ніколі не ладзілі», — спакойна адказала Фаня. Звар’яцелы партызан выхапіў пісталет і два разы стрэліў у Фаню. Гэта адбылося ў хаце Іллюка Спічонка на вачах вяскоўцаў і іншых партызан. Праз некалькі гадзін яна памерла. Фаня была самая прыгожая дзяўчына нашай вёскі, і гэта была першая ахвяра вайны ў нашай вёсцы. І адкрылі крывавы лік партызаны. Злачынцу не пакаралі. «Гэта мой лепшы кулямётчык», — сказаў камандзір атрада Мядзведзеў. І дадаў: «На вайне ахвяры непазбежны». Але ж гордую дзяўчыну Фаню забілі не ў баі. А мы вельмі востра адчулі, якую небяспеку нам нясуць партызаны.

13. Зноў партызаны

Ледзь скончылася прабыванне ў нашай вёсцы атрада Мядзведзева, як у красавіку 1943 года ў нашай вёсцы нечакана з’явіўся партызанскі атрад Шляхтунова. Гэта была вышкаленая вайсковая часць, якая выглядала больш грозна, чым нават атрад Мядзведзева. Гэтыя «партызаны» таксама былі апрануты ў новую форму. У іх мелася зброя: аўтаматы, кулямёты, супрацьтанкавыя ружжы і нават лёгкія пераносныя мінамёты. Частка атрада была на падводах, частка — верхам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

Обсуждение, отзывы о книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x