Илья Копыл - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Здесь есть возможность читать онлайн «Илья Копыл - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Рыга, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, праз два-тры дні сталі чутны выбухі і былі бачны трывожныя зарніцы ў напрамку Докшыц. Потым гэтыя выбухі сталі перасоўвацца на поўнач, паўночны ўсход і зусім заціхлі дзесьці на ўсходзе. Мой бацька называў невядомыя мне гарады — Полацк, Віцебск, Лепель, Барысаў, куды, на яго думку, пасунуўся фронт.

У 1941 годзе мы так і не адчулі, што такое вайна. Мужчыны ўсе засталіся дома, на вайну нікога не забралі, мабілізацыя спазнілася. Апынуліся на вайне толькі тыя вяскоўцы, якія ў гэтыя дні былі па нейкіх справах у раённым цэнтры Бягомлі. Іх там проста пахапалі і павезлі на Барысаў. Сярод іх апынуўся і наш сусед Зміцер Маскалейчык, шафёр калгаснай палутаркі. Ён прайшоў амаль усю вайну і толькі ў канцы быў лёгка паранены.

Так склаліся абставіны, што праз нашу вёску ў 1941 годзе не адступала Чырвоная Армія, не наступалі немцы, не ішлі натоўпы бежанцаў, не гналі статкі буйной рагатай жывёлы на ўсход, каб яны не дасталіся ворагу. Нашу вёску не бамбілі, не абстрэльвалі з гармат, немцы не ўрываліся ў нашы хаты, нікога не забівалі, не рабавалі, не гвалтавалі. І калі, будучы дарослым, я чытаў творы пра вайну, бачыў кінастужкі, мая свядомасць уступала з гэтым у супярэчнасць. Я пражыў усю вайну ў акупацыі і добра ведаў, як усё адбывалася ў адной, асобна ўзятай вёсцы.

4. Роспуск калгаса

Фронт адсунуўся далёка на ўсход, а ў глыбокім тыле ў немцаў засталася наша вёска і некрануты, неразрабаваны калгас «Чырвоны расцвет», і старшынёй гэтага калгаса заставаўся мой бацька — Піліп Гіляравіч Копыл. Трэба адзначыць, што афіцыйна яго прозвішча па бацьку было Іларыёнавіч. Калі расейскія акупанты ў XIX стагоддзі перапісвалі нашу вёску, то іх чыноўнікам не падабалася імя майго дзеда — Гілярый і яго перайменавалі ў Іларёна. Відаць, гэта быў пачатак русіфікацыі ў нашай вёсцы, такіх перайменаванняў было шмат. Але новыя імёны не прыжыліся, яны засталіся толькі на афіцыйных паперах.

На пачатку вайны калгаснікі па-ранейшаму хадзілі на працу. Трэба было даглядаць скаціну. У калгасе былі коні, каровы, авечкі, свінні. Малако здаваць не было куды, ім кармілі парасят, цялят, раздавалі калгаснікам. Ураджай у 1941 годзе урадзіўся небывалы, жыта шугала вышэй чалавечага росту.

Напрыканцы чэрвеня (а можа, на пачатку ліпеня) нарэшце ў нашу вёску завіталі прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі: валасны стараста і нямецкі афіцэр з перакладчыкам. Яны прыехалі на легкавой машыне. Іх суправаждала ахова з 6 чалавек на двух матацыклах з каляскамі. Валасны стараста выклікаў майго бацьку і загадаў сабраць людзей на сход. Вёска Нябышына ў той час налічвала 120 двароў і была падзелена на дзве часткі шашой Бягомль — Докшыцы. Бацька адразу паслаў некалькі юнакоў у абодва бакі вёскі, каб заклікаць людзей на сход. Праз хвілін 15–20 усе вяскоўцы былі ў зборы, прыйшлі сем’ямі, нават з дзецьмі. І мяне, сямігадовага хлапчука, бацька ўзяў з сабой. Сход адбыўся на вуліцы, клуба ў вёсцы не было, а школа згарэла перад вайной.

Спачатку нямецкі афіцэр давёў да нас ваеннае становішча. Ён сказаў, што Мінск вызвалены ад камуністаў, нямецкая армія пад Смаленскам. Ён павіншаваў і нас з вызваленнем. Людзі стаялі моўчкі. Потым дайшоў да пытання прызначэння старасты. Хосьці з натоўпу крыкнуў: «Няхай старастай будзе старшыня калгаса Піліп Гіляронак. Кіраваць людзьмі — для яго справа звыклая». Я з гонарам паглядзеў на бацьку, але на яго твары ўбачыў жах і разгубленасць. Нямецкі афіцэр і валасны стараста параіліся паміж сабой і аб’явілі, што старшыню калгаса прызначаць старастай немэтазгодна і для яго самога — небяспечна.

Потым мой бацька казаў, што ён перажыў самы крытычны, самы небяспечны, самы жахлівы момант у сваім жыцці. Ён з цеплынёй успамінаў таго нямецкага афіцэра, які ўратаваў яго ад немінулай смерці, не прызначыўшы старастам. Праз нейкі час па беларускіх вёсках пачалі шастаць карнікі атрадаў асобага прызначэння НКУС СССР. Адным з такіх атрадаў камандаваў Ваўпшасаў. [3] Станіслаў Ваўпшасаў (1899–1976) — адзін з самых жорсткіх савецкіх «чэкістаў». У 1920–24 гг. узначальваў банду так званых «чырвоных партызан» (на самой справе дыверсійна-тэрарыстычную групу), якая ўчыніла шмат рабункаў і забойстваў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 30-я гг. быў начальнікам лагера зняволеных, што будавалі канал Масква — Волга. У 1937–39 гг. узначальваў дыверсійна-тэрарыстычны аддзел у Гішпаніі падчас Грамадзянскай вайны. З сакавіка 1942 да ліпеня 1944 г. камандаваў спецыяльным атрадам НКДБ «Мясцовыя», які дзейнічаў у Мінскай вобласці. У 1944 г. атрымаў зорку Героя Савецкага Саюза. З 1946 г. служыў у ворганах МДБ Літоўскай ССР, дзе на працягу 8 гадоў (да 1954) ваяваў з «ляснымі братамі». Станіслаў Ваўпшасаў — аўтар ілжівых успамінаў «На разгневанной земле», «Партизанская хроника», «На тревожных перекрестках». — Рэд. Яны расстрэльвалі ўсіх, хто, каб пракарміць свае сем’і, уладкаваліся на працу да немцаў. Гэта былі медработнікі, настаўнікі, інжэнеры, журналісты, артысты, кухары і вялікі шэраг іншых. Галоўнай жа мішэнню з’яўляліся старасты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

Обсуждение, отзывы о книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x