Павел Пруднікаў - За калюччым дротам

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Пруднікаў - За калюччым дротам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За калюччым дротам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За калюччым дротам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.

За калюччым дротам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За калюччым дротам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыць, вы — палітычны, як і я?

— Палітычны, Іван Пятровіч, палітычны.

— А я ж, грэшны, падумаў, што вы — крымінальнік, бандзюга які-небудзь. І, скажу шчыра, спачатку трошкі здрэйфіў.

— Я адразу зразумеў гэта… У турме, як і на волі, трэба сябраваць, а не быць ворагамі адзін аднаму. Асабліва пры нашым з вамі становішчы. Ці не так, даражэнькі Іван Пятровіч?

— Я таксама такой жа думкі. Бачу, што вы — чалавек добры і шчыры, да таго ж — памяркоўны.

— Дык што, па руках?

— Па руках, дружа. Вы разумны і разважлівы чалавек. Я вельмі рады, што з вамі сустрэўся, — закончыў размову Карчоў.

Генеральскі сын

Назаўтра камера папоўнілася яшчэ адным вязнем. Ён таксама ўжо немалады. На выгляд яму было не больш за сорак гадоў. Гэта быў стройны і даволі інтэлігентны чалавек. Як пасля высветлілася, ён шмат гадоў працаваў ваенруком сярэдніх устаноў Ленінграда. А да гэтага — кадравы камандзір Чырвонай Арміі.

— Добры дзень у вашу хату, сябры па няшчасці! — сказаў з парога новы жыхар і назваўся, па чарзе падаючы сваю руку будучым сваім сужыцелям. — Красноў Васіль Іванавіч.

— Міхась Асцёрскі, а гэта Іван Пятровіч Карчоў,— адказаў за абодвух Міхась. — Што новага на белым свеце, Васіль Іванавіч? Нява яшчэ не выйшла з берагоў?

— Ні Нявы, а тым больш белага свету я даўно не бачыў. Скажыце, калі ласка, колькі часу вы ўжо ў гэтай цытадэлі?

— Я ўжо восем дзён, а Іван Пятровіч пакуль што адны толькі суткі,— адказаў яму Міхась.

— А я «адпачываю» ў такіх вось «санаторыях» чацвёрты месяц.

— Дык дзе ж вы да гэтага часу былі? — спытаў Карчоў.

— У ваеннай турме, што на Загарадным праспекце. Там была мая рэзідэнцыя. А цяпер вось тут, разам з вамі.

— За што ж гэта вас так? — зноў наіўна спытаў Карчоў.

— «За сутулость фигуры, которая приводит строй в уныние». Зразумела ці не?

— Не, я не разумею, — круціў галавою Карчоў.

— Пажывяце тут больш — зразумееце.

Міхась маўчаў. Ён разумеў, што Красноў — таксама ахвяра часу. І ўсё-такі ён асцярожна спытаў у новага сябра па няшчасці:

— У чым жа вас абвінавачваюць, Васіль Іванавіч, калі гэта не сакрэт?

— Які тут можа быць сакрэт? У контррэвалюцыйнай агітацыі і дзейнасці, як і вас, канечне, калі не памыляюся.

— На допыце былі?

— Быў, і неаднойчы.

— Здзекаваліся? Білі?

— Усяго было. Але расказваць пра гэта забаронена. Адным словам, калі зведаеце такой «гасціннасці», зразумееце, што такое допыты ў палітычнай турме.

— Вы прабачце мне, але скажыце, калі ласка, — не адставаў Міхась, — чаго дабіваліся ад вас следчыя?

— Прызнання, што я нібыта сын белагвардзейскага генерала Краснова. Бо прозвішча і імя па бацьку сходзяцца. А я ж ад гэтага генерала, як неба ад зямлі. Але паспрабуй даказаць, што ты не вярблюд. У дадатак да гэтага мне сказалі, што я з’яўляюся членам нейкай падпольнай арганізацыі, якая рыхтавала контррэвалюцыйны пераварот.

— А была такая арганізацыя? — умяшаўся Карчоў.

— Я таксама хачу спытаць у вас пра гэта: была такая арганізацыя ці не?

— Адкуль жа мне, цёмнаму чалавеку, ведаць пра такія справы?

— А вось пабудзеце на допытах разы два-тры — і скажаце следчаму, што такая арганізацыя была і што вы з’яўляліся яе актыўным членам і нават баевіком.

— Не, да такога свінства я не дайду. Гаварыць пра тое, чаго не ведаю, ніхто мяне не прымусіць. Дудкі!

— Прымусяць! Прызнаецеся ў сваіх «грахах», падпішацеся пад пратаколам допыту і назавеце сваіх саўдзельнікаў ці хаўруснікаў.

— А вы што, таксама прызналіся і падпісаліся?

— Я такога глупства не зрабіў, а вы зробіце.

— Чаму вы так думаеце?

— Не ведаю чаму, але думаю і, пэўна, беспамылкова.

— Давайце закончым нікому не патрэбныя спрэчкі,— не стрымаўся Міхась. — Васіль Іванавіч, я бачу, што вы чалавек з багатым жыццёвым вопытам. Раскажыце нам што-небудзь пра сябе.

— Пра сябе расказваць нецікава. Але калі ўжо вы так просіце, некалькі слоў скажу. Нарадзіўся я ў сям’і паштовага служачага. Скончыў рэальнае вучылішча. Служыў спачатку ў царскай, а потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Да 1927 года хадзіў у шынялі — камандаваў ротай і рыхтаваў дапрызыўнікаў. А пасля дэмабілізацыі дзесяць год працаваў ваенруком у розных тэхнікумах Ленінграда, адкуль і трапіў за краты — спачатку ваеннай турмы, а потым і «Крыжоў». Вось і ўсё. А цяпер вы расказвайце пра сябе, часу ў нас хопіць.

— Мне расказваць пра сябе няма чаго, — сказаў Міхась, — таму што пражыў на свеце вельмі мала ў параўнанні з вамі. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, у вёсцы, у сям’і сялян. Скончыў школу, пасля чаго некаторы час працаваў на Данбасе, потым на новабудоўлях Беларусі, грузчыкам на чыгуначнай станцыі ў Мінску. Нарэшце — супрацоўнік беларускіх газет і радыё. У гэтым годзе скончыў факультэт мовы і літаратуры Ленінградскага педінстытута імя Бубнава. Рыхтаваўся быць настаўнікам, ужо і прызначэнне меў на руках, але… апынуўся вось тут, у гэтым «гатэлі». Плюс да ўсяго — малады беларускі паэт. Маю кніжку вершаў на беларускай мове «Мазалёвыя рукі», але пакуль адзіную і, пэўна, апошнюю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За калюччым дротам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За калюччым дротам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «За калюччым дротам»

Обсуждение, отзывы о книге «За калюччым дротам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x