«Клiч да беларускага народа» — гэты артыкул пiсьменнiка быў апублiкаваны ў газ. «Савецкая Беларусь» (11 студз. 1942 г.) за подпiсам Я. Купала.
Баўдзей Л. — журналiст, аўтар артыкулаў i рэцэнзiй пра творчасць К. Чорнага («Бацькаўшчына» // Советская Белоруссия. 1940, 18 дек.; «Вобразы савецкiх людзей у творах Кузьмы Чорнага» // Беларусь. 1946. № 1); асоба блiжэй невядомая.
Хайноўская Марыя Канстанцiнаўна — супрацоўнiца Дома пiсьменнiкаў (да вайны працавала загадчыцай медкабiнета Дома пiсьменнiкаў); пасля вайны загадвала бiблiятэкай Саюза пiсьменнiкаў.
Анюта (1906–1983) — малодшая сястра пiсьменнiка.
Маша (1902–1988) — малодшая сястра пiсьменнiка.
Рэня (Рэвека Свераноўская, 30.11.1899–30.03.1987) — жонка Кузьмы Чорнага.
…пiсаў пра яе ў дзённiку. — даваенны пiсьменнiцкi архiў Кузьмы Чорнага не захаваўся (апроч паасобных аўтографаў у архiвах НКВД, у асабiстым архiве крытыка Алеся Кучара).
Глебка Пятро (1905–1969) — паэт, перакладчык, вучоны-грамадазнавец; у 1943–1945 працаваў рэдактарам выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь».
«Суждены нам благие порывы…» — недакладная цытата з верша М. Някрасава «Рыцарь на час».
Панамарэнка Панцеляймон Кандратавiч (1902–1984) — савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, у 1938–1947 займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, прызначэнне на якую ў чэрвенi 1938 г. супадае з выхадам К. Чорнага з турмы на волю (8 чэрвеня 1938 г.).
Дадзiёмава Феня Iсакаўна — тагачасны начальнiк Галоўлiта БССР (iнф. дачкi пiсьменнiка — Рагнеды).
Лынькоў Мiхась (1899–1975) — празаiк; у 1938–1948 — старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
Глебка Нiна Iларыёнаўна — жонка Пятра Глебкi, якая ў час вайны заставалася ў Менску.
Мiхась i Юрась — малодшыя браты Кузьмы Чорнага (адпаведна 1908 i 1912 г. нар.), абодва згiнулi на вайне.
Фiнкель Уры Гiршавiч (1896–1957) — крытык, лiтаратуразнавец; пiсаў на жыдоўскай i беларускай мовах, аўтар кнiг пра Мендэле Мойхер-Сфорыма i Шолам-Алейхема.
У сапраўднасцi падчас апошняй вайны сям'я Уры Фiнкеля страцiла трое дзяцей: сын Шалом (1939–1941) памёр у ташкенцкай лякарнi 11 лiстапада; дзве дачкi — Цыля (1931 г. нар.) i Авiгаiл (1933 г. нар.) спаленыя ў ракаўскай сiнагозе (1943). Сярод жыхароў мястэчка Ракаў, адкуль паходзiў Уры Фiнкель, у спiсе загiнуўшых у час апошняй вайны, пазначаны: «Фiнкель Давiд з сям'ёй; Фiнкель Долiд з сям'ёй; Фiнкель Iсак з сям'ёй; Фiнкель Мордух з сям'ёй; Фiнкель Песя з сям'ёй; Фiнкель Файва з сям'ёй». (Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Валожынскi раён. /Уклад. Я. Янушкевiч. Мн., 1996. С.272). Спiс няпоўны: бацька Уры Фiнкеля, Гiрш Фiнкель, таксама загiнуў у вайну (расстраляны); апроч яго ў ракаўскiм гета былi спалены сёстры Уры Фiнкеля Лыфсэ i Эльке.
Гарбуноў Цiмафей Сазонавiч (1904–1969) — сакратар ЦК КПБ (1941–1947), з 1939 г. — рэдактар газеты «Звязда»; адразу пасля смерцi К. Чорнага па загадзе Гарбунова ў газеце «Звязда» было «спынена друкаванне пiсьменнiцкiх жалобных водгукаў» (А. Рагуля).
Максiм Лужанiн — псеўданiм паэта i празаiка Аляксандра Каратая (нар. у 1909); пасля дэмабiлiзацыi (1944) М. Лужанiн загадваў аддзелам культуры ў рэдакцыi газеты «Звязда».
«Позняе каханне» Астроўскага — п'еса расейскага драматурга Аляксандра Мiкалаевiча Астроўскага (1823–1886).
ГIХЛ — Государственное издательство художественной литературы.
Эжэнi Грандэ — гераiня аднайменнага рамана Анарэ дэ Бальзака (1833).
…Iван Карамазаў, Андрэй Валконскi… — лiтаратурныя героi Ф. Дастаеўскага (раман «Браты Карамазавы») i Л. Талстога (раман «Вайна i мiр»).
Шырма Рыгор (1892–1978) — фалькларыст, дырыжор, музыказнаўца; адзiн з выдаўцоў часопiса «Летапiс ТБШ» (пазней «Беларускi летапiс»); у 1940 арганiзаваў Дзяржаўную акадэмiчную капэлу Беларусi.
Пестрак Пiлiп (1903–1978) — паэт, празаiк; за падпольную дзейнасць на тэрыторыi былой Заходняй Беларусi быў зняволены польскiмi ўладамi ў турмах Пiнска, Вiльнi, Гораднi (1929–1939, з невялiкiм перапынкам).
Бiскуп Ялжбыкоўскi — напiсанне памылковае. Ялбжыкоўскi Рамуальд (1876–1955) архiбiскуп, з 1925 — вiленскi кардынал.
Читать дальше