• Пожаловаться

Кузьма Черный: ДЗЁННIК

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Черный: ДЗЁННIК» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кузьма Черный ДЗЁННIК

ДЗЁННIК: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ДЗЁННIК»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кузьма Черный: другие книги автора


Кто написал ДЗЁННIК? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ДЗЁННIК — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ДЗЁННIК», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
4-га лiпеня 1944 г.

Учора нашы забралi Менск. Нямецкая навалач прэ з Беларусi на ўсе застаўкi. З гэтае прычыны ўчора ўвечары сабралiся: я, Цiмох Крысько, [2] Крысько Цiмох (1911 г. нар.) — сапраўднае iмя паэта, празаiка, драматурга, крытыка, педагога, сакратара Беластоцкага аддзялення Саюза савецкiх пiсьменнiкаў БССР (1940–1941), больш вядомага пад псеўданiмам Васiль Вiтка, якi ён ўзяў у гады вайны; з 1944 — адказны сакратар часопiса «Беларусь». Для гэтага выдання К. Чорны i пiсаў згаданыя неаднаразова ў Дзённiку «перадавiцы». Алеся Александровiч. [3] Александровiч Алеся (1904–1947) — лiтаратуразнавец, педагог; працавала ў Дзяржаўнай бiблiятэцы Беларусi (1934–1936); сястра паэта Андрэя Александровiча. Больш нiкога няма, усе нашы ў Гомелi. Я выпiў добрую шклянку вiна, гэта ўпершыню пасля хваробы. I нiчога. Дзякуй богу, я здаравею. Учора ўночы паведамiлi ў зводцы, што ўзялi Цiмкавiчы, Вялiкую Раёўку, Жавалкi… Родныя мае мясцiны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогi, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якiя я калi-небудзь пiсаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае. Пiшучы пра Скiп'ёўскае Пераброддзе, я думаю пра Скiп'ёва каля Цiмкавiч, памiж лясамi Скiп'ёўшчынай i Лiхадзёўшчынай, мiлае малое Селiшча, хараством якога заўсёды захаплялася мая мацi нябожчыца.

5 лiпеня 1944 г.

Яшчэ няма шасцi гадзiн. Толькi што званiлi з радыё. Ледзьве адпрасiўся, каб не пiсаць сёння, а няхай ужо хоць заўтра пра заняцце нашымi Баранавiчаў. Жаночы голас быў упарты i непадатлiвы. Значыцца, Баранавiчы, вiдаць, ужо забраны. Раз перадача для загранiцы, то трэба напiсаць аб беларускай нацыянальнай трагедыi, рэшткi старых нямецкiх акопаў, былой польскай гранiцы.

Учора заходзiў Гутараў [4] Гутараў Iван (1906–1967) — лiтаратуразнавец, фалькларыст; у 1939–1941 дацэнт, загадчык кафедры расейскай лiтаратуры БДУ i вучоны сакратар Аддзялення грамадскiх навук АН БССР; у час вайны арганiзатар i камiсар партызанскiх атрадаў на Браншчыне, у 1943 г. адклiканы i вывезены ў Маскву «для выканання спецдаручэнняў»; займаўся адмыслова даследаваннем беларускага фальклору ў час вайны. пытацца, што iм рабiць: яны пiшуць нейкi дослед аб Я. Купалу, а «Клiч да беларускага народа» [5] «Клiч да беларускага народа» — гэты артыкул пiсьменнiка быў апублiкаваны ў газ. «Савецкая Беларусь» (11 студз. 1942 г.) за подпiсам Я. Купала. i выступленне на першым беларускiм радыёмiтынгу з Казанi зiмой 1941 г. пiсаў Купалу я. Баўдзей [6] Баўдзей Л. — журналiст, аўтар артыкулаў i рэцэнзiй пра творчасць К. Чорнага («Бацькаўшчына» // Советская Белоруссия. 1940, 18 дек.; «Вобразы савецкiх людзей у творах Кузьмы Чорнага» // Беларусь. 1946. № 1); асоба блiжэй невядомая. так проста i ставiць справу, а iншыя не ведаюць, што зрабiць: мне цi Купалу аддаць гэтыя тэксты. Мне i самому ўсё гэта нядобра, але тады не напiсаць гэтага я не мог.

8 лiпеня 1944 г.

Вострае ўзбуджэнне з прычыны вызвалення Менску ападае. Я ўжо спакайней працую. За ўчора i сёння давёў да канца другi раздзел «Скiп'ёўскага лесу». Мучуся ад паняверкi, што батальныя сцэны мае не што iншае, як глупства. Хоць бы хутчэй ужо дапасцi да таго, калi можна будзе на ўсе бокi паказваць душу Канстанцiна Прыбыткоўскага. Думаў многа пра тое, што трэба вырысоўваць разнастайныя тыпы нашага народа. Буду кiравацца сам сваiмi думкамi, якiя сфармулiраваў у сваiх артыкулах-перадавых у № 1 часопiсу «Беларусь» «Дзень добры, Беларуская зямля» i № 3 «За шчасце народа». Учора ўвечары быў нешта ў трывозе i неспакоi.

9 лiпеня 1944 г.

Зранку ездзiў з Цiмахом у Iзмайлаўскi парк. Тры гадзiны мы адседзелi на пнёх. Я расказваў што-нiшто з гiсторыi мястэчка Цiмкавiч i характар i паходжанне цiмкаўцоў i iх прозвiшчаў. З сямi да дзевяцi падвечар пiсаў «Скiп'ёўскi лес». Думаю аб драме. Чытаў Л. Ляонава ў «Правде» «Взятие Великошумска», i паняверка мая, што «Скiп'ёўскi лес» пiшацца вельмi дрэнна, зменшылася.

Думаю аб той горкай праўдзе, што нiколi не меў магчымасцi пiсаць тое, што самае важнае беларускай лiтаратуры i дзе б я сапраўды павярнуў бы горы. А то ўсё пiшу на ўсялякiя прамежныя тэмкi, пасля якiх думаў, што пазатыкаю горлы дурням i брахуном i тады ўжо вазьмуся за тое вялiкае, што хачу i магу напiсаць. Дай божа па-сапраўднаму ачуняць. Пасля вайны буду пiсаць як хачу i магу.

10 лiпеня 1944 г.

Сёння рана пайшоў у рэдакцыю. Там пiсаў, пакуль нiкога не было. Цяпер каля шасцi гадзiн па паўднi. Сумна, пайсцi няма да каго, нашы бадай што ўсе ўжо то ў Гомелi, то ў Менску. Адзiная мая ўцеха ў працы, яна мяне ратавала заўсёды. Калi ўжо заеду ў Менск, тады не будзе смутку. А сёння яшчэ да вечара многа пiсаць трэба.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ДЗЁННIК»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ДЗЁННIК» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «ДЗЁННIК»

Обсуждение, отзывы о книге «ДЗЁННIК» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.