Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, Жанр: Биографии и Мемуары, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яўхім Карскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яўхім Карскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яўхім Фёдаравіч Карскі (1 студзеня 1861 — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, чалец Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.

Яўхім Карскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яўхім Карскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3. Працы з гісторыі беларускае літаратуры

У галіне гісторыі беларускае літаратуры Карскім было апублікавана пара дзесяткоў асобных працаў і артыкулаў. Бальшыня іх друкавалася ў беларускім перакладзе ў беларускіх пэрыядычных выданьнях 1919–1920 гадоў у Менску, галоўна ў часапісах «Беларусь» дый «Звон». Гэта найчасьцей нарысы з паасобных разьдзелаў другой і трэцяй кнігаў III тому «Беларусаў», што Карскім былі ўжо напісаныя, але яшчэ чакалі на магчымасьці друку.

Іншых паважнейшых працаў, друкаваных раней з гісторыі беларускае літаратуры, у Карскага было няшмат. Адцеміць тутка трэба працы аб паэмах «Энэіда навыварат» дый «Тарас на Парнасе», нарыс аб сказаньні аб Сывільлі-прарочыцы дый яшчэ колькі. У галіне старое беларускае літаратуры свае апісаньні памятак пісьменнасьці гэтае пары Карскі звычайна даваў пры разглядзе іхнае мовы, паколькі з моўнага гледзішча ён найперш імі і цікавіўся. Такія апісаньні літаратурна-гістарычнага характеру знойдзем у працах Карскага аб літоўскіх летапісах, перакладных аповесьцях, псалтырох, царкоўна-рэлігійнай літаратуры і г.д.

Свае закончаныя поўныя нарысы гісторыі старое і новае беларускае літаратуры Карскі даў у 2-ой і 3-яй кнігах III тому «Беларусаў». Пры разглядзе гэтага тому пра іх будзе тутка і гутарка.

4. Працы зь беларускае палеаграфіі

І ў гэтай галіне беларусаведы праца Карскага вельмі важная, бо была яна першаю, піянерскаю. Паколькі ягоныя зацікаўленьні беларускімі рукапісамі ды старадрукамі былі спрычыненыя галоўна вывучаньнем старое беларускае мовы, дык і ўсе ягоныя палеаграфічныя апісаньні памятак беларускае старое пісьменнасьці знаходзяцца звычайна разам у працы пры апісаньні мовы дадзенага памятніка. У сваей дасьледчай схеме Карскі заўсёды пачынаў з палеаграфічнага апісаньня дадзенага рукапісу ці старадруку, а толькі пазьней пераходзіў да ягонага тэксту ды мовы. У выніку гэтага працаў прысьвечаных беларускай палеаграфн асобна Карскі не друкаваў.

Але Карскі напісаў цэлы адмысловы нарыс беларускае палеаграфіі, ды друкаваў яго не асобным выданьнем, а памясьціў на пачатку 1-ае кнігі II тому «Беларусаў». Тамка ёсьць адмысловы разьдзел «Особенности письма западнорусских произведений, начиная с древнейших времен (Палеографический очерк)». Нарыс гэты абыймае каля 50 бачынаў друку, ды ілюстраваны ён каля 20-мі палеаграфічнымі адбіткамі з рукапісаў беларускае старое пісьменнасьці ды нашых старадрукаў. Гэта і па сяньня той нарыс беларускае палеаграфіі, карыстацца якім неабходна кажнаму дасьледніку старое беларускае пісьменнасьці.

У нарысе гэтым Карскі падае галоўныя рысы характару беларускага пісьма ў гістарычным яго разьвіцьці, прасочвае зьмены формы паасобна, дае галоўныя адрознасьці яго ад пісьма маскоўскага. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што, напр., беларускі поўустаў бліжэйшы югаславянскаму, чым маскоўскаму, а беларускі скорапіс «рэзка адрозьніваецца ад скорапісу паўночна-ўсходняе Русі», г. зн. Маскоўшчыны. У нарысе прысьвячаецца ўвага й правапісным асаблівасьцям беларускіх рукапісаў і старадрукаў ды іх знакам прыпынку.

Шмат матар'ялу прыкладаў, ілюстрацыяў да беларускае палеаграфіі знаходзім і ў кнізе Карскага «Славянская кирилловская палеография», 1928, якая была концавым плодам ягоных унівэрсытэцкіх лекцыяў у гэтым прадмеце ды мела колькі ранейшых карацейшых выданьняў. Як бачым з назову кнігі, абыймае яна палеаграфію кірылічную ня толькі славянаў усходніх, але й паўдзённых. Праца гэтая й па сяньня лічыцца адною з найлепшых падручных кнігаў у галіне кірылічнае палеаграфіі.

5. «Беларусы»

«Беларусы» — гэта абшырная трытомная манаграфічная праца Карскага пра беларускі народ, у якой ён намежыў падсумаваць і абагульніць усё сабранае і сказанае й ім самым, і іншымі ў галіне беларускае мовы, народнага творства й літаратуры. Манумэнтальная гэтая праца падзеленая на тры тамы, II і III зь якіх мае яшчэ па 3 кнігі. Разам уся манаграфія складаецца з 7-мі вялікіх кнігаў, што разам абыймаюць 3000 бачынаў друку. Першы том задуманы як агульны, уводны. Другі том адведзены апісаньню беларускай мовы. У трэцім нарыс беларускае народнае творчасьці ды гісторыі старое й новае беларускае літаратуры.

«Беларусаў» сваіх Карскі пісаў і выдаваў на працягу 20-ці гадоў. Першы том паявіўся ў 1903 г., апошняя кніга трэцяга тому выйшла ў 1922 годзе. Паколькі гэта найважнейшы і найбольш цэнны твор з усяе навуковае спадчыны Карскага, галоўная мэта й плод прац усяго ягонага жыцьця, дык разгледзім паасобныя яго тамы й кнігі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яўхім Карскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яўхім Карскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яўхім Карскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Яўхім Карскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x