• Пожаловаться

Тумаш Вiтаўт: Яўхім Карскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Тумаш Вiтаўт: Яўхім Карскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-5272-09-2, издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, категория: Биографии и Мемуары / Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Тумаш Вiтаўт Яўхім Карскі

Яўхім Карскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яўхім Карскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яўхім Фёдаравіч Карскі (1 студзеня 1861 — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, чалец Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.

Тумаш Вiтаўт: другие книги автора


Кто написал Яўхім Карскі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яўхім Карскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яўхім Карскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тым-жа годзе Карскага, семдзесяцілетняга хворага старэчу, арыштоўвае дый садзіць у вязьніцу ГПУ, закідаючы яму прыналежнасьць да антысавецкіх арганізацыяў. Колькі месяцаў пазьней, 29 красавіка 1931 году, Карскі памірае.

Пастановай ураду БССР імя Я. Карскага прысвоена Гродзенскай абласной бібліятэцы і Лашанскай сямігодняй школе. Адна з вуліц Гродна названа імем Карскага. 15.1.1961 г. адбылася сэсія аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР у Менску. Даклады чыталі Суднік, Жураўскі, Бырыла, Цімашэнка, Мартынец.

Апрача моваў славянскіх Карскі знаў добра мовы грэцкую дый лацінскую, ведаў і санскрыт, але, што ў беларускай моваведзе асабліва важна, ня знаў балцкіх моваў.

Навуковая спадчына

Карскі пакінуў па сабе больш 800 працаў, артыкулаў, зацемак, рэцэнзыяў. Бальшыня ягоных працаў арыгінальных прысьвечаная беларусаведным пытаньням. З тэматычнага гледзішча працы Карскага можна падзяліць на:

1. Працы моваведныя

2. Працы ў галіне беларускае этнаграфіі й фальклёру

3. Працы з гісторыі беларускае літаратуры

4. Працы зь беларускае палеаграфіі

5. Манаграфію «Беларусы»

6. Працы ў небеларусаведных галінах

1. Працы моваведныя

Да гэтае трупы належыць найбольшы лік беларусаведных працаў Карскага. Яны зьяўляюцца й найважнейшымі з навуковага гледзішча спасярод усяе навуковае спадчыны Карскага. У выдадзеным у мінулым годзе ў Менску Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэтам «Бібліяграфічным указальніку літаратуры па беларускаму мовазнаўству», складзеным М. А. Жыдовічам, Я. М. Рамановічам і А. К. Юрэвічам, які прэтэндуе на паўніню і падае 1864 пазыцыі, працы Карскага абыймаюць больш 100 пазыцыяў, што дае — яшчэ й 30 гадоў пасьля сьмерці Карскага — больш 5 % усіх працаў.

Сваю павуковую працу над беларускаю моваю Карскі распачаў яшчэ на Нежынскім Інстытуце й вынікі яе даў у публікаванай у 1885 г., годзе сканчэньня гэтага Інстытуту, кнізе «Обзор звуков и форм белорусской речи». Праца гэтая спачатку друкавалася ў «Известиях Историко-филологического Института в Нежине». Пазьней выйшла яна ў Маскве й асобнаю адбіткаю-кніжкаю памеру 170 бачынаў. У працы гэтай Карскі намагаецца зарэгістраваць, апісаць ды склясыфікаваць галоўныя фанэтычныя й марфалягічныя прыкметы беларускае мовы. У ей распрацаваньне навуковае граматыкі беларускае мовы — тое, што ў практычна-навучальнай форме падручніка беларускае граматыкі было, на аснове працаў таго-ж Карскага, пазьней складзена й выдадзена Тарашкевічам толькі ў 1918 г. у ягонай «Беларускай граматыцы для школ».

Паява гэтае працы Карскага была важнаю падзеяй у галіне беларускае моваведы, што зразумеем, калі будзем мець на ўвеце, што да яе паявы, калі ня лічыць дробных выказваньняў і зацемак, існавалі толькі дзьве невялікія навуковыя працы ў гэтай галіне — заўвагі К. Аппеля «О белорусском наречии» з 1880 г. і крыху большая праца І. Недзяшова «Исторический обзор важнейших звуковых и морфологических особенностей белорусских говоров», што выйшла ў 1884 г., усяго на год раней перад працаю Карскага. Рэцэнзыю на гэтую працу пісаў расейскі мовавед Сабалеўскі, была яна прыхільная аўтару, але Сабалеўскі зьвярнуў увагу й на адну нястачу гэтае працы: яна давала толькі статычнае апісаньне тагачаснае народнае беларускае мовы, яе «гукаў і формаў», а амаль зусім не кранала эвалюцыйнага гістарычнага разьвіцьця гэтых «гукаў і формаў». У працы сваей Карскі амаль зусім ня браў пад увагу пісьменных памятак старое беларускае мовы; апіраўся ён вылучна на сучасныя яму фальклёрныя запісы ды сваю собскую веду беларускае народнае мовы.

Карскі зразу-ж прыступае да пастараненьня гэтай заганы. Будучы яшчэ настаўнікам гімназіі ў Вільні, ён бярэцца за вывучаньне старое беларускае літаратурнае мовы на аснове рукапісных ды друкаваных памятак, галоўна Віленскае Публічнае Бібліятэкі. У выніку ўжо з 1890 г. у РФВ пачынае друкавацца ягоная другая грунтоўная праца ў галіне беларускае моваведы — праца пад назовам «К истории звуков и форм белорусской речи». Друк гэтае працы быў закончены толькі ў 1893 г. Тадыж яна выйшла й асобнаю адбіткаю, але ўсяго ў 50 экзэмплярах, дзеля гэтага ў сваім кніжным выданьні яна сяньня вялікая бібліяграфічная рэдкасьць. Як сам загаловак паказвае ў працы — гэта гістарычнае апісаньне разьвіцьця беларускіх фанэтычных і марфалягічных зьяваў. Абедзьве гэтыя працы былі прынятыя як дысэртацыі падчас ягонага магістэрскага экзаміну на Варшаўскім унівэрсытэце ў тым-жа 1893 г.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яўхім Карскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яўхім Карскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Анатоль Бутэвіч: Званы Нямігі
Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Людміла Рублеўская: Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Міхась Чарняўскі: Вогнепаклоннікі
Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Яўхім Карскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Яўхім Карскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.