Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, Жанр: Биографии и Мемуары, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яўхім Карскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яўхім Карскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яўхім Фёдаравіч Карскі (1 студзеня 1861 — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, чалец Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.

Яўхім Карскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яўхім Карскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

4. Савецкая партыйная ацэна Карскага

Для паўніні вобразу выдатнага беларусаведа варта яшчэ прывясьці пагляды на Карскага афіцыяльных савецкіх партыйных дзейнікаў дый на зьмены «партыйнае лініі» ў гэтых паглядах. Для гэтага ніжэй падаюцца выпіскі з даведак аб Карскім, зьмешчаных у двух чародных выданьнях «Большой советской энциклопедии».

Гэтак, у томе 31-м з 1937 г., БСЭ, бач. 623, аб Карскім чытаем:

Карскі… філялёг… Разглядаючы ў сваіх дарэвалюцыйных працах беларускую мову як адзін з расейскіх дыялектаў, Карскі ўпорыста захоўвае гэтую шавіністычную ўстаноўку й у працах пасьля Кастрычніка 1917 («Русская диалектология», 1924), дзеля гэтага ягоныя працы могуць быць выкарыстаныя цяпер толькі як збор матар'ялаў…

У томе-ж 20-м другога выданьня «Большой советской энциклопедии» з 1953 г., бач. 256, чытаем ужо вось што:

Карскі… расейскі языкавед і філялёг. Заснавальнік беларускае моваведы й беларускае філялёгіі…

З параўнаньня гэтых даведак у вочы кідаюцца дзьве зьмены. Найперш — у апошнім выданьні выпушчаны зусім сказ пра ягоную расейскую «шавіністычную ўстаноўку». Чаму? — зразумела: на пазыцыі гэтай-жа шавіністычнай устаноўкі чырвоная Масква сяньня адкрыта сама ня толькі стала, але з усіх сілаў абедзьвюма нагамі ў яе ўперлася. Вялікадзяржаўны шавінізм у сучаснай падсавецкай моваведзе ўважаецца зусім не за грэх, а за абавязуючы партыйны канон.

Дзеля гэтага-ж Масква цяпер ужо не стыдаецца прызнаць Карскага за свайго, за расейскага языкаведа й філялёга. І на гэта мае яна шмат асноваў. Карскі быў бясспрэчным беларусом па паходжаньні, па самапачуваньні, і, нават, па сваім правінцыяльнага тыпу патрыятызьме. Быў ён і бясспрэчным заснавальнікам беларускае моваведы й беларускае філялёгіі, як сьцьвердзіў гэта ўжо ў 1916 годзе Шахматаў. Заслуга гэтая яму належыцца без засьцярогаў і дзеля піянерскага характару ягонае працы ў гэтай галіне навукі, і дзеля грунтоўнасьці гэтае працы дый яе навуковага значэньня.

Дый хоць беларусаведам выдатным Карскі й быў, але вучоным найперш ён быў расейскім, і гэта ня дзеля таго толькі, што расейская навука прышчапіла яму сваю школу навуковае працы, дала яму навуковыя тытулы дый становішчы, асыпала шчодра прэміямі, нагародамі дый мэдалямі. Куды важнейшим было тое, што яна навязала яму адначасна й свой «обшчэрускі» сьветагляд дый ідэалёгію, а праз гэта ўціснула яго ў вузкія сьцены казённае, прыдворнае расейскага вялікадзяржаўя, навукі. А гэта, ізноўкі, моцна звузіла дый абмежавала ягоныя навуковыя гарызонты, падрэзала яму крылы да самастойных творчых натугаў, да шырэйшых навуковых палётаў. Гэта было адной з важных прычынаў таго, што паважнейшага свайго, нейкае свае арыгінальнае гіпатэзы ці тэорыі, Карскі так і не стварыў, не пакінуў. Пераймаў іх гатовыя ад іншых расейскіх моваведных аўтарытэтаў.

Гэтак, самастойным беларускім вучоным у дадзеных гістарычных абставінах Карскі стаць так і ня здолеў, у навуцы арыгінальным ня выявіўся, беларускае навуковае школы так і не стварыў. З навязанага расейскаю царскаю навуковаю школаю сьветагляду выламацца не патрапіў, дый нават і ня пробваў, Карскі ня толькі гаварыў, пісаў, але-й думаў парасейску. На вернай службе расейскае, царскарэжымнага тыпу, навуцы застаўся ён бадай да канца свайго жыцьця.

У абліччы гэтага ня дзіва, што вялікадзяржаўная Масква чырвоная сяньня гэта ўзважыла, ацаніла, дый знайшла, што мае дастаткова асноваў на тое, каб залічыць яго ў свае, у расейскія, вучоныя.

Жыцьцё й навуковая дзейнасьць Яўхіма Карскага пераплеценыя чарадою парадаксальных супярэчнасьцяў. Прыступаў ён да вывучэньня беларускае мовы з намерамі склясыфікаваць дый выясбніць яе факты з гледзішча пануючых у ягоную пару ў расейскай моваведзе «обшчэрускіх» паглядаў. Награмаджаны, аднак-жа, праз працавітае жыцьцё імжа вялізны моваведны матар'ял старое літаратурнае й сучаснае беларускае мовы ў гіпатэзы й канцэпцыі расейскае моваведы ня толькі не ўкладаўся, але ім пярэчыў, іх падважваў, адкідаў.

Прыкладам, тэзу яшчэ магістэрскага дыспуту Карскага, што беларуская мова — дыялект вялікарускай, запярэчылі вынікі ягоных-жа моваведных дасьледаваньняў, якія раскрылі й нязвычайнае багацьце дый размаітасьць і арыгінальную самабытнасьць беларускае моўнае сыстэмы. Намагаўся Карскі навязаць дый замацаваць у моваведзе для беларускай мовы азначэньне яе як дыялекту, «нарэчча», але, сваімі-ж працамі, дый асабліва манумэнтальнымі «Беларусамі», ён практычна падмураваў дый умацаваў яе становішча як самастойнае славянскае мовы. Ягонаму-ж дапушчэньню аб аддзяленьні ў гістарычную, быццам, яшчэ пару беларускае мовы ад гіпатэтычнае мовы «прарускае», пярэчылі ізноўка адцемленыя ім-жа факты з гісторыі беларускае мовы, якія паказвалі, што яна мусіла паўстаць не праз «адлучэньне» ад іншай, а шляхам аб'яднаньня ў дагістарычную яшчэ пару колькі існуючых старых беларускіх пляменных дыялектаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яўхім Карскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яўхім Карскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яўхім Карскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Яўхім Карскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x