Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Тумаш Вiтаўт - Яўхім Карскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, Жанр: Биографии и Мемуары, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яўхім Карскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яўхім Карскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яўхім Фёдаравіч Карскі (1 студзеня 1861 — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, чалец Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.

Яўхім Карскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яўхім Карскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дадаць да ўсяго вышэйсказанага варта, што гукам [а] моцна насычаная мова старавечных індаў, санскрыт, а таксама мовы балцкія, дый, як спадчына балцкага яе субстрату — мова беларуская.

3. Нацыянальная сьведамасьць і палітычныя пагляды Карскага

Падыходзячы да азначэньня існасьці нацыянальнага пачуцьця й самасьведамасьці Яўхіма Карскага, важна мець на ўвеце, што духова ён сфармаваўся яшчэ ў данашаніўскую пару беларускага нацыянальнага самастанаўленьня. А для ўсёй беларускай інтэлігенцыі данашаніўскай, інтэлігенцыі XIX ст., характэрна, што ў яе моцна выпіраюць элемэнты й культурных, і палітычных уплываў аднаго ці другога з тых нашых двух большых суседзяў — заходняга або ўсходняга — у заглушаючым цяні якіх беларускі народ тады бытавау

Усе беларускія пісьменьнікі, культурна-навуковыя й нават палітычныя дзеячы XIX ст. у большей ці меншай меры на сваей асабовасьці маюць адбіткі гэтых дзьвюх нацыяў і іх культураў. Працэс фармаваньня свае запраўды беларускае дый духова запраўды незалежнае інтэлігенцыі, гэта ўжо зьява стагодзьдзя XX. Карскі й носіць на сабе ўсе прыкметы беларускага навуковага дзеяча яшчэ тыпу XIX ст., дзеяча, пры тым, нахілу ўсходняга, культуры расейскае, прадстаўніка тае мэнтальнасьці, што ў беларускай гістарыяграфіі атрымала азначэньне г. зв. «западнарусізму».

Хоць дакладнейшых вестак пра бацькоў Карскага біяграфіі й не даюць, дый аб беларускасьці яго паходжаньня няма ніякіх сумліваў. Пра гэта сам Карскі ў 1885 г., у прадмове да свайго «Обзора звуков и форм белорусской речи», піша гэтак:

Будучы прыродным беларусам, узгадаваны дый адукаваны сярод беларусоў, і дзеля гэтага з самога маленства аж да апошняга часу перабываючы блізу толькі ў беларускім асяродзьдзі, аўтар здабыў некаторую дазнанасьць у беларускіх гаворках, якую пазьней падмацаваў знаёмствам з запісанымі творамі беларускае мовы (Обзор звуков и форм белорусской речи. Б. 3).

Дый Карскі ня толькі ўсьведамляў разумова свае беларускае этнічнае паходжаньне. З родным сабе краем і народам быў ён зьвязаны й пачуцьцёва, што выяўлялася ў бясспрэчным, хоць і своеасаблівым беларускім патрыятызьме. Ужо з самых вялізных памераў ягонае навуковае працы, укладзенай у дасьледаваньне, ё апісаньне беларускае мовы, можна дапускаць, што гэта маем справу ня толька з чыста навуковым зацікаўленьнем аўтара выбранаю сабе тэмаю дый паўсталым пазьней, у часе заглыбленьня ў студыі, захапленьнем вывучаным прадметам, — што ў вучоных ня раз здараецца.

Была, бясспрэчна, і патрыятычна-пачуцьцёвая лучнасьць з тэмаю, якая дадавала Карскаму вытрываласьці ў працы, дый абумовіла тое, што ўкладаў ён у яе блізу ўсе сілы ўсяго свайго жыцьця, ідучы наважана й сыстэматычна да завяршэньня ўзводжанае рупліва, а заплянаванае яшчэ ў юнацтве, вялікае навуковае будыніны аб мове роднага краю.

Патрыятычныя матывы свае навуковае працы над вывучэньнем беларускае мовы Карскі й сам ня раз падчыркваў. Гэтак, у 1903 г. як мотто да першага тому сваіх «Беларусаў» ён ставіць зваротку зь вершу Янкі Лучыны:

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Загляне ясна над натаю ніваю.
І будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй, доляй шчасьліваю.

За мотто да 1-е кнігі II тому «Беларусаў», што выйшла пяць гадоў пазьней, узятыя ізноўка словы Сымона Буднага зь ягонага прысьвячэньня нясьвіскага «Катэхізысу» 1562 году князём Радзівілам: «Слушная рэч ест, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторым даўныя прэдкі і іх княжацкія міласьці панове атцы Вашых княжацкіх міласьці прэднейшыя прэлажэнства нясуць».

У прадмове да 3-е кнігі таго-ж II тому «Беларусаў», кнігі, якая што выйшла ў 1912 г., патрыятычны сантымэнт да прадмету студыяў высказаны Карскім яшчэ яскравей словамі: «…(аўтар)… адно пра сябе можа сказаць, што працаваў з захапленьнем і любовяй да таго… народу, мову якога стараўся прадставіць: найболей з тае прычыны іжэ мя міласьцівы Бог з таго языка на сьвет пусьціў — скажам словам і Ф. Скарыны, выдатнага беларускага дзеяча пачатку XIV ст.». Цытату гэтую з Скарынавае прадмовы да праскага Псалтыра 1517 году Карскі ставіць і за мотто да гэтае кнігі «Беларусаў».

Падобных, вось, выказваньняў у Карскага знойдзем і болей. Усе яны сьветчаньні самога Карскага аб тым, што навуковую працу над беларускаю моваю ён уважаў і за свой беларускі патрыятычны абавязак. Дый памылкаю было б рабіць ужо выснаў, што патрыятызм Карскага быў адэкватным, раўназначным зь цяперачы агульна принятым паймом беларускага патрыятызму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яўхім Карскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яўхім Карскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яўхім Карскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Яўхім Карскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x