Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У дрымучых лясах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У дрымучых лясах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...

У дрымучых лясах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У дрымучых лясах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі жартуюць, смяюцца. Я паглядаю, як Гірша-Меер нацягвае шыны на калёсы, і пачынаю фантазіраваць:

…А калі б такія ж калёсы былі ў гадзінніка! Гадзіннік быў бы вялікі, нібы хата, і грукатаў бы так моцна, што можна было б аглохнуць. А гэты гадзіннік трымаў бы ў камізэлькавай кішэні велікан ростам да воблакаў. А я ўскарабкаўся б велікану, нібы мурашка, на галаву і глядзеў бы, што робіцца вакол. Пэўна, відаць было б з аднаго канца свету ў другі канец…

У нашай ваколіцы Гірша-Меер лічыцца асілкам. Ён вельмі моцны і любіць дужацца. Няма ніводнага чалавека ў ваколіцы, якога б каваль не здужаў. Аднак Гірша-Меер мне не зусім падабаецца. Гэта з таго часу, калі я ў яго кузні наступіў босай нагой на гарачы кавалак жалеза.

Пасля таго выпадку я да яго не хаджу. Я хаджу толькі да яго галагуцкага пеўня, які славіцца на ўсю ваколіцу. Вялікі — з мяне, пяцігадовага хлапца. А прыгожы ён, прыгожы… Грэбень — чырвоны аксаміт. Дзюба — сіняя сталь. Пер'е агнём палае. Хвост — залаты паўмесяц. Ногі калматыя, магутныя, з доўгімі, вострымі, як шылы, кіпцюрамі. Калі ён ступае па падлозе, здаецца, што гэта ходзіць чалавек у цяжкіх ботах, такт адбівае, як мікалаеўскі салдат Мікіта. А як ускочыць на плот і горда залапоча крыллямі ды закукарэкае, — з яго магутнага горла выходзяць такія грымотныя гукі, аж мае сябры жмураць вочы. У дванаццаць гадзін ночы і пад раніцу ён будзіць усіх местачковых. Ён лепш за гадзіннік — ніколі не псуецца і вельмі акуратны. Я мару аб тым, што гэты галагуцкі певень навучыцца лятаць, як арол. Я тады буду сядзець на ім верхам ды імчацца высока-высока…

Ад пеўня Гірша-Меера местачкоўцы маюць нямала згрызот. Усіх пеўняў забівае гэты гарэзны разбойнік. Ён магутны, як яго гаспадар. Певень — гордасць і ўцеха каваля. А калі местачковыя гаспадыні прыходзяць да каваля сварыцца за сваіх пакрыўджаных пеўнікаў, Гірша-Меер кажа:

— Затое мой галагуцкі малайчына каршуноў адганяе ад вашых курэй.

За забітых пеўняў Гірша-Меер выплачваў гаспадыням грашмі або нажамі свайго вырабу. А яго певень збіраў у адну вясёлую грамаду ўсіх удоў-курэй мястэчка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранятак, галагуцкі певень каваля забіў каршуна, з якога стары паляўнічы Вышамірскі зрабіў чучала і павесіў у сваім садзе на дрэве.

Жыццё галагуцкага пеўня скончылася раптоўна і трагічна. Жонка Гірша-Меера забіла яго малатком. Каб Гірша-Меер бачыў, не дазволіў бы. Каваль нічога аб гэтым но ведаў. Ён ляжаў на ложку хворы, у вялікай гарачцы. Певень выпадкова наступіў яму вострымі кіпцюрамі на босую нагу і моцна параніў. Гірша-Меер памёр ад заражэння крыві. Ён так любіў пеўня, што перад смерцю хацеў на яго паглядзець…

Неспадзявана загінулі два асілкі ваколіцы — певень і каваль.

Мы — грамадка дзяцей — абыходзім хату татарына Мухлі, які вырабляе аўчыны. Тут нядобра пахне. У гарачы летні дзень выпраўляемся на цагельню. Мы з Фолем часта рабілі там з гліны пячуркі, ляпілі хаткі, гаршкі, каровак, пеўнічкаў. Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага.

Мала таго што ўраднік абірае ваколіцу, дык яшчэ ўздумаў цэглу прадаваць. Выраб цэглы бадай нічога яму не каштуе. На яго заўсёды працавалі дарэмна дзесяткі «штрафных» людзей: аралі яго поле, касілі яго лугі, насадзілі яму вялікі сад, збудавалі яму хлявы, свіран, а цяпер робяць яму цэглу. Гэта былі розныя нядоімшчыкі або такія, чыя жывёла пападала на чужое поле, або калі два п'яніцы ў нядзелю паб'юцца. Усе яны плацілі штраф не пацярпеўшаму, а ўрадніку. На яго працавалі і дробныя зладзеі. Хто ў каго з поля сноп жыта ўкрадзе — працуе ў урадніка, курыцу сцягне ў суседа — адпрацоўвае ў урадніка.

Такія людзі працавалі і на яго цагельні. Ля цагельні шмат народу. Ажыўленыя гутаркі. Смех. Мы з Фолем падыходзім бліжэй. У чым справа?

Пад вялізнай нізкай страхою акуратна складзена шмат цэглы. Унізе з гэтай жа цэглы была зроблена вялізная печ, якая палілася ўжо некалькі дзён. Уся цэгла ўжо была вельмі напалена. Дровы падкладвала Марта — бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні.

Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Яе муж, паляўнічы, загінуў ад кулі другога паляўнічага пры паляванні на мядзведзя. Удава хадзіла на падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла ў іх кароў і насіла ваду.

У ўрадніка Ясінскага прапала на выгане малое парасё. Ураднік западозрыў, што парасё ўкрала Марта. Довад быў адзін: Марта самая бедная ў мястэчку і не мае чаго есці… Ураднік біў яе бізуном. Марта не прызнавалася. Сцяла зубы і маўчала. Нават ні разу ад болю не крыкнула. Гэта яшчэ больш угнявіла ўрадніка. Ён прымусіў Марту працаваць дзесяць дзён на сваёй цагельні «за парасё».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У дрымучых лясах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У дрымучых лясах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Лилит Трокс - Поколение XXX
Лилит Трокс
Отзывы о книге «У дрымучых лясах»

Обсуждение, отзывы о книге «У дрымучых лясах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x