Сяргей Чыгрын - Па слядах Купалы і Коласа

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Па слядах Купалы і Коласа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Па слядах Купалы і Коласа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Па слядах Купалы і Коласа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.

Па слядах Купалы і Коласа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Па слядах Купалы і Коласа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

28 чэрвеня 1942 года Янка Купала трагічна загінуў у Маскве. А праз два дні гэтая сумная вестка праз “Асашэйтэд Прэс” дайшла да ўсіх беларусаў свету. “Белорусский иллюстрированный календарь на 1943 год”, які выходзіў на рускай мове ў Буэнас-Айрасе ў Аргенціне, надрукаваў артыкул пад назовам “Умер друг всего белоруссского народа Янко Купало”, а таксама змясціў партрэт паэта, кароткі нарыс пра яго жыццё і творчасць і вершы – “Песня вольнага чалавека” і “Ворагам Беларушчыны”.

Беларусы на чужыне вельмі моцна перажывалі смерць Янкі Купалы. Літаратурна-мастацкі часопіс “Шыпшына” адзначыў 4-я ўгодкі смерці Янкі Купалы перадрукам ягоных вершаў “А хто там ідзе?”, “На сход”, “Паўстань з народу нашага, Прарок” і твораў прысвечаных песняру. Услед за “Шыпшынай” пра Янку Купалу пісалі ўсе беларускія эміграцыйныя выданні. Яны змяшчалі ягоныя творы, успаміны, выступленні, здымкі. Бадай у кожным нумары беларускіх выданняў на чужбіне згадваўся Янка Купала – прарок беларускага народа. Пра песняра пісалі “Беларускія навіны” і “Моладзь” (Парыж), “Новае жыццё” (Сідней), “Беларускі эмігрант”, “Беларускі голас”, “Баявая Ўскалось” (Таронта), “Аб’еднанне” (Лондан), “Змаганне”, “Крывіцкі Сьветач” і “Бацькаўшчына” (Мюнхен), “Znic” (Рым), “Віці”, “Беларус” (Нью-Ёрк), “Раніца” (Берлін), “Беларускае слова” і “Беларуская думка” (Саўт Рывер) і многія іншыя выданні.

13 снежня 1942 года ў Чыкага (ЗША) адбыўся першы вечар памяці Янкі Купалы, на які сабраліся беларусы з многіх штатаў. А паніхіду па песняру адслужылі яшчэ раней — 11 кастрычніка 1942 года.

Каб увекавечыць памяць генія беларускага народа, педагагічная рада першай беларускай гімназіі ў Баварыі прысвоіла гімназіі імя Янкі Купалы і стварыла пры ёй фонд імя Купалы. Пра гэтую падзею Іна Рытар-Каханоўская згадвала так: “У той дзень адбылася акадэмія. На сцэне вісеў вялікі партрэт Янкі Купалы, намаляваны спецыяльна для ўрачыстасці мастаком Д.Чайкоўскім. З гэтага партрэта заказалі клішэ, з якога скаўцкае выдавецтва зрабіла дзве серыі адбіткаў: адну – для праграмак акадэміі, другую – для паштовак. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры А. Каханоўскі прачытаў рэферат пра жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы. Пасля рэферату быў канцэрт. Кампазітар Мікола Куліковіч для гэтага канцэрта напісаў музыку да вершаў Я. Купалы “Я ад вас далёка”. Песню дуэтам выконвалі вядомыя салісткі Мінскага опернага тэатра – Наталля Куліковіч (Чэмярысава) і Барбара Вержбаловіч. Акампаніраваў ім на піяніна сам кампазітар. Песня гэтая мела надзвычайны поспех. Перажыванні паэты, разлучанага з родным краем, спляліся з пачуццямі слухачоў, адгукнуліся болем у іхных сэрцах”. (Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945-1950. Нью-Ёрк. 1994. С. 81-82).

У 1940-1950-х гадах мінулага стагоддзя да Янкі Купалы і яго творчасці беларускія эмігранты сталі звяртацца ўсё часцей і часцей. Актыўна адзначаюцца ўгодкі з дня яго нараджэння, смерці, юбілеі кніжак і асобных твораў, інсцэніруюцца яго камедыі і іншыя драматычныя творы. Восенню 1945 года ў Буэнас-Айрасе (Аргенціна) было заснавана Беларускае культурна-асветнае таварыства імя Янкі Купалы, а ў мясцовасці Камадора Рывадавія была адкрыта бібліятэка імя Я. Купалы. 1 ліпеня 1948 года ў Парыжы таксама з’явілася беларуская бібліятэка імя Янкі Купалы. У ліпені 1952 года каля вадаспаду Ніягара адбылася Першая сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. На ёй былі адзначаныя 10-я ўгодкі смерці Янкі Купалы. А Вінцэнт Жук-Грышкевіч выступіў з дакладам пра песняра. Дарэчы, пазней спадар Жук-Грышкевіч абароніць доктарскую дысертацыю на тэму “Лірыка Янкі Купалы” на філасофскім факультэце Атаўскага універсітэта ў Канадзе.

Беларуская моладзь на эміграцыі ў 40-60-я мінулага стагоддзя была вельмі актыўнай. Юнакі і дзяўчаты захапляліся не толькі паэзіяй нашага класіка, але і яго драматычнымі творамі. Не было такой вечарыны, дзе б беларуская моладзь не ладзіла спектаклі і інсцэніроўкі па п’есах Янкі Купалы. У лагеры Ватэнштэт (Германія) 24 Сакавіка 1946 года быў пастаўлены абразок “На папасе”, а на наступны год – быў інсцэніраваны верш Купалы “Цару неба і зямлі”, некалькі разоў тут ставілася “Паўлінка”. У 1951 годзе ў Нью-Ёрку драматычным гуртком беларускай моладзі быў арганізаваны і пастаўлены мантаж па творах Купалы “Пяснярскім Шляхам” пад кіраўніцтвам Наталлі Орса. А праз тры гады была інсцэніравана паэма “Курган” (рэжысёр Наталля Орса). У 1960 годзе ў Саўт Рыверы беларускім драматычным гуртком была пастаўлена “Паўлінка” рэжысёрам Ірэнай Цупрык-Жылінскай, якая паказвалася шмат разоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Па слядах Купалы і Коласа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Па слядах Купалы і Коласа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Па слядах Купалы і Коласа»

Обсуждение, отзывы о книге «Па слядах Купалы і Коласа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x