Мікола Багадзяж - Сыны зямлі беларускай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Багадзяж - Сыны зямлі беларускай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сыны зямлі беларускай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сыны зямлі беларускай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды… Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»… Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай распавядаецца ў гэтай кнізе. Адрасуецца вучням сярэдніх i старэйшых класаў i ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Сыны зямлі беларускай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сыны зямлі беларускай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зварот на радзіму Канстанціна Астрожскага выклікаў вялікую радасць Жыгімонта. Той не без падстаў спадзяваўся на вайсковы вопыт i здольнасці князя. Астрожскага зноў прызначаюць гетманам Вялікага княства Літоўскага.

Татары амаль адразу адчулі на сабе яго «руку». Так, у змешчанай у «Гісторыі беларускай крэўскай кнігі» В. Ластоўскага хроніцы гаворыцца: «Таго ж року… (1512. — М.Б.) Литва и Поляцы войско Татарское на Лопушне побили. Над Литвою был гетманом князь Константин Острозский, а над Поляками Миколай Каменецкий. Там, пишуть, Татаровъ збитых двацать чотыры тисечи от малого войска Польского и Литовского, бо, яко пишуть кроникаре, иж Польского и Литовского войска большей, не было толко шесть тысечей, гдѣ значна ласка Божя, была, кгды ж шеснадцать тысячей вязневъ отгромили и корысти великие, коней Татарских около 10 тысечей взяли…» Крыху іншую лічбу знішчаных татар — 25 тысяч — называе аўтар «Хронікі літоўскай i жамойцкай». Ён жа ўзгадвае аб тым, што «…сам цар (хан. — М.Б.) татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѣ». Паражэнне татар было настолькі вялікім, што «цар Перекопъскии с королем згоды потребовалъ и, для упэвненья покою, сына, своего Дзалалѣдына до Литвы в заклад дал».

Але спакойнага жыцця краіна так i не атрымала. Маскоўскі князь Васілій III (сын Івана III) пачаў новую вайну за гэтак званыя «искони руские земли» — тэрыторыі Беларусі i Украіны, якія ўваходзілі ў той час у склад Вялікага княства Літоўскага. У студзені 1513 года незлічоныя раці маскоўскага войска аблажылі Смаленск i ў хуткім часе ўзялі яго. У гэты ж час войскі маскоўскага князя захапілі i спустошылі Капыльскую, Тураўскую i Мазырскую землі, рабавалі гарады Слуцк, Мсціслаўль, Крычаў i інш. Між тым Жыгімонт I i яго вяльможы не прадпрымалі ніякіх дзеянняў, што выклікала вялікае нездавальненне насельніцтва — усе патрабавалі, каб урад паслаў войскі для абароны айчыны. Гэта падзейнічала. Неўзабаве па Вялікім княстве Літоўскім збіраюцца войскі. Разумеючы, што ix недастаткова для сур'ёзнага адпору, запрашаюць наймітаў з Германіі i Маравіі. З Польшчы прыбывае атрад латнікаў пад кіраўніцтвам ваяводы Свярчкоўскага.

У пачатку лета Жыгімонт рушыў у паход. Але карысці ад гэтага было мала, бо рускія войскі імкнуліся пазбегнуць бітвы з ім, працягваючы спустошваць тэрыторыю беларуска-літоўскай дзяржавы. Такім чынам ваяводы князя Васілія III разлічвалі нанесці больш страт варожай ім дзяржаве i спадзяваліся прымусіць Жыгімонта прасіць аб заключэнні міру. Вялікі князь Маскоўскі мог разлічваць на гэта яшчэ i таму, што намаганнямі яго дыпламатаў склалася шырокая кааліцыя краін, якія марылі аб раздзеле паміж імі тэрыторый Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. У яе, акрамя Маскоўскага княства, увайшлі Свяшчэнная Рымская імперыя, Данія, Валахія, Саксонія, Брандэнбург.

Тры месяцы Жыгімонт блукаў па. беларускіх лясах i балотах, ганяючыся за маскоўскім воінствам. А потым вырашыў сам зрабіць напад на гарады, якія належалі маскоўскаму князю. Захапіўшы Тарапец i Дарагабуж, ён разлічваў накіраваць войскі на Маскву, але войскі Васілія III, застаўшыся за яго спінаю, пачалі яшчэ мацней пустошыць тэрыторыі Беларусі, i Жыгімонт вымушаны быў павярнуць назад. Спыніўся ён у Барысаве.

Васілій жа, «…учувшй о малом войску при кралю Жигмонѣ в Борисов, зараз послал до оного войска своего, которого бы выправил 80 000 на пустошение Литвы, абы просто до Борисова на Жигимонта, короля полского, тягнули, и остатняго, шчастя оточавши, волную битву скоштова, альбо отступивши войско полское и литовское з самим королем до Москвы, як быдло, пригнали». Як бачым, Васілій быў настолькі ўпэўнены ў перамозе, што нават разлічваў узяць у палон усё варожае войска. Ды яно i не дзіўна, бо Жыгімонт пакінуў пры сабе толькі 4 тысячы чалавек, а астатніх пад началам Астрожскага «…з Борисова послалъ противъ войска Московского». А было ў яго войску, па меркаванню П.Д. Бранцава, аўтара выдадзенай у канцы мінулага стагоддзя «Истории литовского государства с древнейших времен», 35 тысяч. Па даных кандидата гістарычных навук Г. Сагановіча, выказаных ім у змешчаным у газеце «Чырвоная змена» артикуле «Там, дзе вілася Крапіўна», усяго 25. Аўтар жа «Хронікі літоўскай i жамойцкай» паведаміў: «…не ровно было Москвы у пять крат большей нежли Литвы».

Поўную надзею на поспех давалі перагаворы, што завязался паміж маскоўскім ваяводаю Міхалам Глінскім (які перабег за 6 гадоў да гэтага з Беларусі ў Маскву) i Жыгімонтам. Глінскі адчуваў сябе пакрыўджаным Васіліем, бо Смаленск быў узяты ў немалой ступені дзякуючы менавіта яму, a абяцаная пасада кіраўніка гэтым горадам была аддадзена другому. Таму ён i пайшоў да Жыгімонта. Але адзін са слуг здрадзіў яму. Глінскага дагналі, закавалі ў кайданы i адправілі да Васілія III. Рускія ж войскі засталіся без камандуючага. Ваявода Чэлядзін i Булгакаў-Галіца больш займаліся вырашэннем пытання, хто з ix больш галоўны, чым падрыхтоўкай да будучай бітвы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сыны зямлі беларускай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сыны зямлі беларускай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сыны зямлі беларускай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сыны зямлі беларускай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x