Ларыса Геніюш - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Ларыса Геніюш - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910–1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваёй зямлі.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нідзе, як тут, ня ясна было, што «вера без дел мертва есть», а без любові да людзей — тым болей. Я часам думала, як чуўся б і што ў гэтых варунках рабіў бы які сапраўдны амэрыканскі місіянер? Якую ён тут застасаваў бы тактыку? Я толькі ведала, што не заўсёды трэба быць голубам, у гэтым выпадку — лепей лісою. На ражон было лезьці ня час, а, як той лекар казаў — перахітрыць ворага. Дзіўна, што яны найболей баяліся ўсе ж рэлігіі. За малітоўнымі кніжачкамі й абразкамі дык проста палявалі. Аднойчы я ляжала хворая, засталіся ў бараку й другія дзяўчаты і, карыстаючы з гэтага, маліліся. Увайшлі надзоркі, з якіх найболей дурная й найболей лютая была нейкая Дунька. Пачаўся шмон. Убачыўшы малітоўнік, Дунька накінулася на дзяўчо, як гіена. Дзяўчына пачала ўцякаць, скакаць па верхніх нарах, Дунька за ёю ў сваіх боцішчах. Малітоўнічак кінулі мне, і я яго ўраз прыхавала, а сама пачала стагнаць. Дунька не знайшла яго, з чаго ледзь ня выла. Наагул надзірацелі былі нелюдзі. Калі аднаму з іх, нейкаму Кір’янаву, нарадзілася дзіця, дык людзі не пыталіся: хлопец ці дзяўчына, а канваір ці надзорка? Ніхто ня мог уявіць сабе, што з гэтых кацюгаў можа быць нешта іншае. Кір’янаў пасьля сьмерці Сталіна, кажуць, пайшоў вучыцца на афіцэра. Так, зусім на гэта адпаведны элемэнт, ад нечалавечага выразу твару пачынаючы.

Людзей у лагеры амаль ня білі. Мяне дык біў толькі раз нейкі Іваноў за тое, што не хацела йсьці мыць падлогу ў воінскі барак. Я так і не пайшла, але ўжо енчыла, што мела сілаў, аж адскочыў ад мяне й кінуў біць. Нас мучылі вышукана маральна. Забіралі нам спакой, рвалі, як маглі толькі, нэрвы, ганялі, усяк прыніжалі. Штодзённа мы павінныя былі казаць ім канец сваяго сроку. У мяне гэтае «сьвята» прыпадала на 73-ці год! Вось мы мусялі такое памятаць. Нас жудасна апраналі, забіралі ўсе нашыя паперкі, забівалі нашыя радасьці. Не, усяго не перасказаць… Ніхто з іх ня меў літасьці, і гэта палохала найболей, знача, ня будзе на зямлі людзей — адныя ўзаемныя мучыцелі толькі… Мне, праўда, і сяньня ня лепей, мучаць яшчэ болей прадумана й садыстычна, як некалі… Вера толькі ў сілу, а рэшта ўсе ня мае значэньня паводле іх. А сілы гэтае ніхто яшчэ не парушыў, яе прызнаюць, і енкі няшчасных мільёнаў зьняволеных моўкнуць у тундры, у пустынях і стэпах гэтай надзеленай прасторамі й дзікасьцю краіны, якая мучыць і губіць даўно ўжо самую сябе, ня знаючы меры.

Пасьля байкоту канцэрту мне зноў прыгразілі «сухарыкамі» й заперлі ў такую брыгаду, гдзе ні дыхнуць. Вярнуўшыся з працы, я заставала свае нары як пасьля землятрусу. Усякая нечысьць зьдзекавалася нада мною ў вочы, во прыдуркі. Нарэшце я ня вытрымала й пайшла да начальства. Быў там нейкі беларус, так і перла з яго нашая мова. Вось я яму й вылажыла свае погляды. «Лепш вы ўжо раз мяне забеця й не дазваляйце кожнаму мучыць мяне, гэта ж так нізка…» Рэзультат быў той, што далі мяне ў брыгаду штукатураў Марыі Мельнік — шкуры, не чалавека. Я гэта ведала, стала хітрэйшай. А сябры пісалі, і вершы пісаліся й палілі мае далоні, іх трэба было рассылаць, каб жылі й думалі так, як я. Бяліць і папраўляць печы нічога, але вось паставілі мяне тынкаваць столь. Кіну раствор на столь, а ён мне ляп назад у вочы… З вапнаю жа й ніяк мне не атрымоўваецца. Нарэшце сябры прыслалі мне шахцёрскія акуляры, ды я крыху падвучылася гэтай мудрай штуцы, і ўжо было лягчэй. Мельнік мяне ад сябе не адпускала, а яе падружка нейкая Надзя Карава папярэдзіла мяне, што Мельнік так і працягваюцца рукі, каб мяне задушыць уначы за тое, што я супраць «любімае родзіны».

Можна думаць, як я там чулася, ведаючы ўсё яе выслужваньне немцам… Розум тут ня дзейнічаў, усё залежала ад шчасьця.

З Ольгай Мароз была ў нас адна доля й адна папулярнасьць у добрых людзей. Была ў лагеры й англічанка Кэтты, жонка нейкага важнага таварыша. Мела двох сыноў на волі, мужа, які ад яе, здаецца, адрокся, і, як сапраўдная камуністка, непрахадзячую любоў, якую ад Сталіна перанесла цяпер на Леніна. Яна ўсё брала на розум, але я ёй аднойчы расказала ангельскі фільм «Дзьве тысячы жанчын», які я ўбачыла ў Празе, і гэта кранула яе не на жарты. Кэтты была худая, тонкая, рыжанькая й не благая. Як і мы ўсе, чысьціла ўборныя, а чысьціць было што й кіркаваць… Уборная — гэта таксама нейкі падыход да камунізму, вялікі рад дзіраў, і там «калектыўная творчасьць» з раніцы пачынаючы, і чарга, і погляд на гэтае ўсе, і роздум…

У Менску яшчэ нейкая Болбат, мянчанка, цьвярдзіла, што ў лагерах пачнецца яе сапраўдны камунізм, у які яна вельмі верыла, і вось пачынаўся ад супольных нараў, гдзе з-за цеснаты ўсе па камандзе паварочваліся на той ці іншы бок, з супольнай кармілкі, бані, працы, да тае жудаснай уборнай, успомніць якую страх… А недзе ў сьвеце ўсе ж жылі жанчыны, капрызілі, апраналіся ў розныя моднасьці і, можа, наракалі… О, калі б яны бачылі гэтае хоць у сьне, яны, напэўна, ня ведалі б межаў асабістаму сваяму шчасьцю. Быць пры сваіх дзецях, быць з мужам, мець сваю хатку, гдзе хлеба ўволю на стале і ціха, ціха, як у храме…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x