• Пожаловаться

Ганс Андерсен: Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганс Андерсен: Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ганс Андерсен: другие книги автора


Кто написал Казкi (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасадзiў ён сабаку на куфар, зачынiў дзверы i закрычаў:

— Гэй, цягнi мяне наверх, старая ведзьма!

— А крэсiва маё ты забраў? — спытала ведзьма.

— А лiха ж ты лiхое, зусiм забыўся пра тваё крэсiва! — сказаў салдат.

Пайшоў ён назад, знайшоў ведзьмiна крэсiва i схаваў у кiшэнi.

— Ну, цягнi! Знайшоў тваё крэсiва! — крыкнуў ён ведзьме.

Ведзьма пацягнула вяроўку i падняла салдата наверх. I апынуўся салдат зноў на вялiкай дарозе.

— Ну, аддавай мне крэсiва! — сказала ведзьма.

— А навошта, ведзьма, табе гэтае крэсiва? — спытаў салдат.

— Навошта табе ведаць! — сказала ведзьма. — Ты ж атрымаў грошы. Аддавай мне крэсiва!

— Чакай! — сказаў салдат. — Зараз жа гавары, навошта табе крэсiва, а не скажаш, дык я табе сваёй шабляй галаву адсяку.

— Не скажу! — заўпарцiлася ведзьма.

Тады салдат схапiў шаблю i адсек ведзьме галаву. Грымнулася ведзьма вобзем, тут i сканала. А салдат завязаў усе свае грошы ў ведзьмiн фартух у клетачку, ускiнуў ношу на плечы i накiраваўся проста ў горад.

Горад быў вялiкi i багаты. Салдат пайшоў у самы вялiкi гатэль, заняў там самыя лепшыя пакоi i загадаў прынесцi самыя смачныя стравы — цяпер жа ён быў панам.

Слуга, якi ваксаваў яго боты, здзiвiўся, што ў такога багача, гэтакiя кепскiя боты, — а салдат не паспеў яшчэ купiць новыя. Затое на наступны дзень ён прыдбаў сабе самыя прыгожыя апранахi, капялюш з пяром i боты са шпорамi.

Цяпер салдат зрабiўся сапраўдным панам. Яму расказалi пра ўсе дзiвосы, якiя былi ў гэтым горадзе. Расказалi i пра караля, у якога была чароўная дачка.

— А як бы мне пабачыць гэту прынцэсу? — спытаў салдат.

— Гэта не вельмi проста, — адказалi яму. — Прынцэса жыве ў вялiкiм медным замку, а вакол замка высокiя сцены i каменныя вежы. Нiхто, акрамя самога караля, не ўвойдзе туды i не выйдзе адтуль, таму што каралю наваражылi, што дачка яго стане жонкаю простага салдата. А каралю мець за зяця простага салдата зусiм не хочацца. Вось ён i трымае прынцэсу пад замком.

Пашкадаваў салдат, што нельга паглядзець на прынцэсу, ды асаблiва не бедаваў.

I без прынцэсы зажыў ён весела: хадзiў у тэатры, гуляў у каралеўскiм садзе i раздаваў грошы бедным. Ён на сабе добра зведаў, як цяжка жыць без капейкi ў кiшэнi.

Ну, а калi салдат быў багаты, жыў весела i апранаўся прыгожа, дык i сяброў у яго было багата. Усе называлi яго дружбаком, сапраўдным панам, а гэта яму вельмi падабалася.

Вось трацiў, трацiў грошы салдат i бачыць аднойчы, што ў кiшэнi ў яго засталося два грашы. I давялося салдату перабрацца з панскiх пакояў у цесны закутак пад самым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў ваксаваць свае боты i цыраваць на iх дзiркi. Нiхто з былых сяброў больш не наведваў яго, ды i надта ж высока было падымацца туды.

Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваiм закутачку. Ужо i зусiм сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. I тут ён успомнiў пра ведзьмiна крэсiва. Выняў салдат крэсiва i пачаў здабываць агонь. Толькi красануў ён аб крэмень, дзверы расчынiлiся i ўбег сабака з вачыма, быццам сподачкi. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоi падзямелля.

— Што загадаеш, салдат? — спытаў сабака.

— Дзiва, дый годзе! — сказаў салдат. — Крэсiва, выходзiць, не простае. А цi не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай! — загадаў ён сабаку.

I толькi ён сказаў гэтак, як сабакi i след прастыў. Але не паспеў салдат палiчыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялiкi мех, паўнюткi медных грошай.

Зразумеў цяпер салдат, што за дзiвоснае было тое крэсiва. Варта стукнуць па крэменi адзiн раз — з’яўляўся сабака з вачамi, як сподачкi. А два разы стукне салдат — бяжыць да яго сабака з вачамi, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне — i сабака, у якога кожнае вока велiчынёю з вежу, стаiць перад iм i чакае загаду. Першы сабака носiць яму медныя грошы, другi — срэбра, а трэцi — чыстае золата.

I вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоi, зноў пачаў хадзiць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалi хадзiць да яго i шанавалi асаблiва.

I неяк памроiлася салдату: «А хiба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзiць у медным замку, за высокiмi сценамi ды вежамi? Дзе ж яно, маё крэсiва?»

I ён стукнуў па крэменi адзiн раз. У той жа мiг з’явiўся сабака з вачамi, быццам сподкi.

— Вось што, мой дарагi, — сказаў салдат, — хаця ўжо на вулiцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвiлiначку. Зрабi!

Сабака знiк, i не паспеў салдат мiргнуць вокам, як ён з’явiўся зноў, а на спiне ў яго ляжала сонная прынцэса.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.