Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э. Нэсбіт, К. Грэхэма, Л. П. Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але час iшоў, цмок не з'яўляўся, людзi адзiн за адным пачалi падыходзiць да Конрада i вiншаваць яго i сябе. I вось ужо ўвесь натоўп вакол плакаў i смяяўся ад нечаканай радасцi.

Нарэшце радасныя крыкi пачулiся i ў замку, замiльгацелi рознакаляровыя насоўкi, у кожным акне з'явiўся святочны сцяг. З замка ў афiцыйным убраннi, з каронаю на галаве i скiпетрам у руцэ, выйшаў кароль. Разам са шматлiкай свiтай ён накiраваўся да лесвiцы. Прыдворныя вакол яго весела балбаталi i смяялiся, але было вiдаць, што ўрачыстая сустрэча пераможцы не была падрыхтаваная. I гэта цалкам зразумела, бо хто ж мог чакаць, што нейкi сын лесаруба пераможа жахлiвую пачвару?!

Прыдворныя крычалi Конраду, каб ён падымаўся ў замак, але ён нiчога не мог зразумець, i тады нехта падпiхнуў яго ўгору па лесвiцы да караля. Убачыўшы, што Конрад падымаецца, кароль пайшоў яму насустрач. Яны сустрэлiся на сярэдзiне лесвiцы. Кароль абняў i пацалаваў Конрада, а потым павёў яго ў палац.

— А цяпер я хачу пазнаёмiць вас са сваёй дачкою, прынцэсай, — урачыста сказаў кароль, калi яны паднялiся на верхнюю пляцоўку лесвiцы, i прыдворныя кiнулiся вiншаваць пераможцу. — Але дзе ж прынцэса? Напэўна, адышлася некуды, зараз з'явiцца. Шкада, што яна прапусцiла такое вiдовiшча.

— Гэрмiёна! Гэрмiёна! — чыстымi звонкiмi галасамi клiкалi фрэйлiны, зазiраючы ў вокны палаца. Людзi, якiя стаялi за замкавымi мурамi, падхапiлi: «Гэрмiёна! Мы хочам бачыць прынцэсу Гэрмiёну!» А калi ўлiчыць, што да замка збеглiся людзi з усяго горада, дык не дзiўна, што крык «Гэрмiёна!» можна было пачуць за сотню мiль.

Але Гэрмiёна ўсё не выходзiла. Людзi ахрыплi, фрэйлiны кашлялi i непаразумела глядзелi адна на адну. Кароль нахмурыўся, ён адчуваў, што прынцэсе даўно пара ўжо выйсцi да народу. А прынцэсы ўсё не было.

— Дзе ж яна? — хвалявалiся прыдворныя. — Трэба тэрмiнова знайсцi яе, але паведамiць пра ўсё вельмi асцярожна, каб не разнерваваць.

Конрада неяк адцiснулi ад караля, i ён пайшоў у палац разам з прыдворнымi. Некалькi чалавек паабяцалi яму, што пакажуць, куды iсцi, але з гоманам i смехам кожны далучаўся да сваiх сяброў, i так атрымалася, што Конрад застаўся ў доўгiм цёмным калiдоры зусiм адзiн. Але калi ён добра прыгледзеўся, дык убачыў у канцы калiдора нейкую постаць. Конрад крыкнуў чалавеку, каб той пачакаў, i шпарка пайшоў па калiдоры да яго. Постаць пачала хутка аддаляцца, Конрад iшоў за ёй, але дагнаць не мог. Так яны iшлi праз незлiчоныя дзверы, кароткiя i доўгiя праходы, спускалiся па сходах, якiя вялi ўсё нiжэй i нiжэй у тоўшчу скалы. Конрад адчуў халодны подых сутарэння на твары i руках. I вось нарэшце расчынiлiся яшчэ адны дзверы, правадыр знiк, а Конрад увайшоў у невялiчкi пакой. На канапе каля сцяны ляжала прынцэса, галава ў яе была павернутая ўбок, а на бялюткай шыi зеўрала страшная рана. На сцяне быў цень, якi мог жыць, пакуль жыла прынцэса. I ледзь Конрад убачыў неверагодную прынцэсiну прыгажосць, як цень растаў.

Конрад укленчыў каля ложка. Невядома, колькi часу ён правёў так, але калi падняў галаву, то ўбачыў, што ў пакоi было поўна народу.

— Ты забiў яе! — ускрыкнуў нехта.

Конрад падняўся.

— Я не забiваў яе. Я забiў цмока.

— Паглядзiце, — сказаў нехта iншы, — у яе на шыi такая самая рана.

— Гэтую рану я нанёс цмоку.

— А гэта што? — запытаў трэцi i паказаў на скрутак бавоўны, якi быў зацiснуты ў прынцэсiнай руцэ.

Чалавек узяў з рукi скрутачак i разгарнуў яго. Пакой адразу напоўнiўся пахам хлараформа. Гэта была Конрадава насоўка, ў куточку якой было вышытае ягонае iмя.

— Дык ты яшчэ й атруцiў яе?! — уздыхнуў натоўп.

— Гэтую атруту, — адказаў Конрад, — я кiнуў у пашчу цмока.

Двое цi трое прысутных згодна закiвалi галавой, але астатнiя закрычалi:

— Але калi ты яе не забiваў, дык чаму ж яна памерла?

Конрад затулiў твар рукамi.

— Нашто мне было забiваць яе? Я кахаю яе, — вымавiў ён ледзь чутна. — Я забiў цмока.

Усе заварожана глядзелi на яго i нiчога не казалi. Тады ён дадаў:

— Але цмокам была прынцэса.

Падняўся страшэнны шум i гвалт, i з крыкамi: «Хлус! Здраднiк! Забойца!» Конрада выкiнулi з пакоя.

Афiцыйная версiя была такая: прынцэса сустрэла сваю смерць, калi спрабавала абаранiць Конрада ад цмока. Калi ў Конрада пыталiся, цi праўда гэта, ён не адмаўляўся.

Як пераможца цмока ён быў папулярны зусiм нядоўгi час, i, наадварот, усё астатняе жыццё на iм ляжала ганебнае таўро: праз яго загiнула прынцэса.

Усе — i малыя i старыя — лiчылi, што Конрадава вiна была ў тым, што ён ужыў хлараформ.

Цяжкiя часы, якiя перажыла краiна пад цмокавай уладай, хутка забылiся, а слава аб прынцэсе Гэрмiёне — нацыянальным скарбе — расла i шырылася ў сэрцах яе суродзiчаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x