• Пожаловаться

Вильгельм Гауф: Карлік Нос

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф: Карлік Нос» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Карлік Нос: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вильгельм Гауф: другие книги автора


Кто написал Карлік Нос? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Карлік Нос — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы кажаце, прайшло ўжо сем гадоў?

– Сем гадоў будзе вясной. Мы клікалі яго, мы хадзілі ад дома да дома і пыталіся; некаторыя людзі ведалі і любілі Якаба і шукалі яго разам з намі, але дарэмна. Ніхто і не бачыў ніколі жанчыны, што купляла тады гародніну. Але адна старэнькая бабуля, якая пражыла ўжо дзевяноста гадоў, сказала, што гэта можа быць злая фея Кройтэрвайс, якая адзін раз у пяцьдзесят гадоў выходзіць у горад, каб накупіць сабе ўсяго.

Так гаварыў бацька Якаба і пры гэтым біў па абутку малатком і дзвюма рукамі працягваў дратву. Малому ж паступова рабілася зразумела, што з ім здарылася: значыць, ён не трызніў, а сапраўды сем гадоў быў вавёркай-служкам у старой феі. Злосць і сум так напоўнілі яго сэрца, што яно ледзь не разарвалася. Старая скрала ў яго сем маладых гадоў, а што ён атрымаў наўзамен? Магчымасць націраць да бляску пантофлі з какосавых арэхаў, даглядаць за тым, каб пакой са шкляной падлогай заўсёды быў чысты? Навучыўся ў марскіх свінак усім таямніцам кухні?

Нейкі час ён проста стаяў і раздумваў пра свой лёс. Нарэшце бацька спытаў:

– Магчыма, вам нешта падабаецца з маіх вырабаў, юны пан? Напрыклад, пара новых пантофляў ці, – дадаў ён усміхаючыся, – можа, футарал для вашага носа?

– Што вы прычапіліся да майго носа? – сказаў Якаб. – Навошта яму футарал?

– Ну, – адказаў шавец, – каму што падабаецца. Але вось што я павінен вам сказаць: калі б у мяне быў такі жудасны нос, я заказаў бы на яго футарал з ружовай лакіраванай скуры. Гляньце, у мяне пад рукой якраз ёсць цудоўная скура; праўда, для гэтага спатрэбіцца не менш за паўметра. Але як цудоўна вы былі б забяспечаны, панок. А то ж натыкаецеся на кожнае шуло, на кожную падводу, ад якой хочаце ўхіліцца.

Малы стаяў анямелы ад жаху. Ён абмацаў свой нос, які быў тоўсты і даўжынёй ці не ў дзве далані! Значыць, старая змяніла і яго выгляд! Вось чаму яго не пазнавала маці, вось чаму яго абзывалі агідным карлікам!

– Майстра, – звярнуўся ён ледзь не са слязьмі да шаўца, – ці няма ў вас пад рукой люстэрка, каб мне паглядзецца?

– Панок, – сур’ёзна адказаў бацька, – Бог вам не даў такога выгляду, якім можна было б фарсіць, і ў вас няма прычыны кожную гадзіну пазіраць у люстэрка. Кіньце гэтую звычку, для вас яна – асабліва смешная.

– Ну дазвольце мне зірнуць на сябе! – усклікнуў малы. – Я ж не з форсу!

– Дайце спакою, у мяне свайго люстэрка няма. У жонкі ёсць маленькае, але я не ведаю, дзе яна яго хавае. Але калі вам так закарцела паглядзецца, дык праз вуліцу жыве Урбан, цырульнік, у яго ёсць люстэрка, у два разы большае за вашу галаву; паглядзіцеся ў яго, а пакуль – да пабачэння!

З гэтымі словамі бацька мякка выштурхнуў яго з будкі, зачыніў за ім дзверы і зноў сеў за працу. А малы, вельмі засмучаны, пайшоў праз вуліцу да Урбана, цырульніка, якога ён добра ведаў яшчэ з былых часоў.

– Добрай раніцы, Урбан, – звярнуўся ён да таго, – будзьце ласкавы, дазвольце мне паглядзецца ў вашае люстэрка.

– Ды калі ласка, вунь яно стаіць, – са смехам усклікнуў цырульнік, а з ім гучна засмяяліся і яго кліенты, якім ён стрыг бароды.

– Вы сімпатычны хлапчук, стройны і вытанчаны, шыйка лебядзіная, ручкі каралевы і кірпаты носік, прыгажэйшага не знойдзеш. Таму і форс у вас ёсць, гэта праўда. Але глядзіцеся, колькі вам захочацца, нельга, каб пра мяне сказалі, што я ад зайздрасці не даў вам паглядзецца ў маё люстэрка.

Так прамовіў цырульнік, і цырульня напоўнілася рогатам, падобным да іржання. А малы тым часам падышоў да люстэрка і паглядзеўся. Слёзы выступілі ў яго на вачах. “Ну пэўна ж, у такім выглядзе ты, любая мамачка, не магла пазнаць свайго Якаба, – сказаў ён сам сабе. – Ён не так выглядаў у радасныя дні, калі ты ганарылася ім перад людзьмі!”

Яго вочы сталі маленькімі, як у свінні, яго нос быў жахлівы і навісаў над ротам і барадой, шыі, здавалася, зусім не было, бо яго галава тырчала, нібы ўрослая ў плечы, і ён толькі з найвялікшым болем мог паварочваць яе налева-направа. Ён быў таго ж росту, што і сем гадоў таму, калі яму было дванаццаць; але калі іншыя з дванаццаці да дваццаці растуць уверх, дык ён рос ушыркі – спіна і грудзі выпіралі і глядзеліся, як маленькі, але поўны пад завязку мех; гэта тоўстае тулава месцілася на маленькіх, слабых ножках, якія не адпавядалі гэтаму цяжару, затое рукі былі доўгія і звісалі паўз цела, іх даўжыня прызначалася высокаму чалавеку, яго ж далоні былі грубыя і рудавата-жоўтыя, яго пальцы – доўгія і падобныя да павукоў, а калі ён іх добра выпростваў, то мог даставаць да зямлі, не нахіляючыся. Так ён выглядаў, маларослы Якаб; ён ператварыўся ў выродлівага карліка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карлік Нос»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.