• Пожаловаться

Вильгельм Гауф: Карлік Нос

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф: Карлік Нос» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Карлік Нос: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вильгельм Гауф: другие книги автора


Кто написал Карлік Нос? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Карлік Нос — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён убачыў дзіўныя сны. Яму саснілася, быццам старая сцягвае з яго старое адзенне і ўхутвае ў скурку вавёркі. Цяпер ён мог скакаць і лазіць, як вавёрка: ён бавіў час з астатнімі вавёркамі і марскімі свінкамі – вельмі прыстойным, выхаваным народам, ён разам з імі служыў старой даме. Спачатку яго яму давяралі толькі чысціць абутак – ён павінен быў націраць алеем і шараваць да бляску какосавыя шкарлупіны, якія жанчына насіла замест пантофляў. Гэта давалася яму лёгка, бо і ў бацькоўскім доме ён часта такое рабіў. Яму снілася, што прыкладна праз год яму даручылі больш тонкі занятак: ён разам з яшчэ некалькімі вавёркамі павінен быў лавіць пылінкі з сонечных промняў і калі іх набіралася дастаткова, прасяваць праз вельмі густое валасяное сіта. Старая лічыла сонечныя пылінкі самай вытанчанай ежай, і ад таго, што яна не мела ўжо ніводнага зуба, ёй пяклі з іх хлеб. А яшчэ праз год ён быў пераведзены да слуг, якія збіралі пітную ваду для старой. Для гэтага не трэба было ўкопваць цыстэрну ці ставіць у двары бочку, каб збіраць туды дажджавую ваду – усё рабілася куды танчэй: вавёркі, а з імі і Якаб, мусілі шкарлупінамі лясных арэхаў чэрпаць расу з ружаў, і гэтую ваду старая піла. Піла яна шмат, і праца ваданосаў была вельмі цяжкою.

Праз год яго прызначылі на службу ў самім доме. Яго абавязкам было трымаць у чысціні падлогі; але ад таго, што яны былі са шкла, на якім быў бачны нават след ад дыхання, гэта была нялёгкая праца. Служкі мусілі падмятаць шчоткай і прымацоўваць да падэшваў старыя анучкі і на іх адмыслова рухацца па пакоі.

На чацверты год ён нарэшце быў пераведзены ў кухню. Гэта была ганаровая пасада, на якую можна было трапіць толькі пасля працяглых выпрабаванняў. Якаб там узняўся па службовай лесвіцы ад кухціка да майстра па паштэтах і дасягнуў такога адмысловага ўмельства і досведу ў справе гатавання, што сам дзівіўся. Самыя складаныя стравы, паштэты з двухсот розных складнікаў, супы з зеляніны, прыгатаваныя з усімі траўкамі зямлі, – ён усяму навучыўся, усё ён умеў рабіць хутка і ўпэўнена.

Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і тут аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубсці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль яна вернецца, прыгожа яго засмажыць, да рудавата-жоўтага колеру.

Ён выканаў усё па правілах кухарскага мастацтва: скруціў кураняці шыю, акуратненька абскуб з яго пер’е, абварыў яго, вышараваў скуру, каб яна зрабілася гладкай і прыгожай, і выпатрашыў. Пасля гэтага ён пачаў збіраць травы, каб фаршыраваць кураня. У кладоўцы для траваў ён заўважыў насценную шафку, якой ён дагэтуль ніколі не бачыў. Дзверкі яе былі прачыненыя. Ён з цікаўнасцю падышоў бліжэй, каб паглядзець, што там, і – о, дзіва! – там стаяла шмат кошычкаў, ад якіх плыў моцны прыемны пах. Ён адкрыў адзін з гэтых кошычкаў і знайшоў там траўкі асаблівай формы і колеру. Сцяблінкі і лісточкі былі светла-зялёныя, а наверсе сядзела маленькая кветачка, апушаная палаючай залацістай чырванню; у задуменні ён пачаў разглядаць яе, панюхаў, і ад яе пайшоў такі ж моцны пах, як калісьці ад супа, які яму прыгатавала старая. Але пах быў такі моцны, што ён пачаў чхаць, і чхаў усё мацней, мацней і... нарэшце прачнуўся.

Ён ляжаў на канапе старой жанчыны і здзіўлена азіраўся. “Як можна бачыць такія жывыя сны? – гаварыў ён сам сабе. – Я магу паклясціся, што насамрэч стаў вартай жалю вавёркай, таварышам марскіх свінак і іншай драбязы, а яшчэ і вялікім кухарам. Як будзе смяяцца маці, калі я ўсё гэта ёй раскажу! Але ж яна можа насварыцца, што я заснуў у чужым доме, замест таго каб дапамагаць ёй на рынку!”

З гэтымі думкамі ён падхапіўся, каб пайсці адсюль. Усё яго цела знямела ад сну, асабліва патыліца, і ён не мог як след паварочваць галаву туды-сюды. Ён нават заўсміхаўся з самога сябе, што ён такі заспаны, бо ўвесь час, не паспяваючы і азірнуцца, стукаўся носам аб шафу, сцяну ці шкло.

Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ён сапраўды запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся на сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавыталі.

Гэта была даволі аддаленая частка горада, і яму было вельмі цяжка выблытацца з вузкіх завулкаў, ды яшчэ там была вялікая штурханіна. Там, як яму здалося, паблізу з’явіўся нейкі карлік; паўсюль можна было пачуць воклічы: “Гэй, зірніце на агіднага карліка! Адкуль тут з’явіўся карлік? Ай, які ў яго доўгі нос, і як прырасла яго галава да плячэй, а рудыя агідныя рукі!” Іншым часам ён таксама, магчыма, пабег бы за карлікам, бо больш за ўсё ў жыцці любіў глядзець на волатаў ці карлікаў, ці на дзіўнае незнаёмае адзенне, але трэба было спяшацца да маці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карлік Нос»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.