• Пожаловаться

Вильгельм Гауф: Карлік Нос

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф: Карлік Нос» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Карлік Нос: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вильгельм Гауф: другие книги автора


Кто написал Карлік Нос? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Карлік Нос — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ён прыйшоў на рынак, яго апанаваў вялікі страх. Маці яшчэ сядзела на сваім месцы, і ў яе кошыках было яшчэ даволі шмат гародніны (ён, відаць, спаў нядоўга), але ўжо здалёку яму здалося, што яна вельмі сумная, бо не заклікала пакупнікоў, а сядзела, абапершыся галавой на рукі, і калі ён падышоў бліжэй, яму здалося, што яна цяпер больш бледная, чым звычайна. Ён памарудзіў, не ведаючы, што рабіць. Нарэшце набраўся мужнасці, ціха падышоў да яе ззаду, пяшчотна паклаў далонь на яе руку і прамовіў:

– Мамачка, што з табой? Ты злуешся на мяне?

Жанчына павярнулася да яго, але з крыкам адхіснулася, жахнуўшыся:

– Што табе трэба ад мяне, агідны карлік? – закрычала яна. – Прэч, прэч! Я не трываю такіх жартаў!

– Што ты, мама, што з табой? – пытаўся спалоханы Якаб. – Табе, відаць, нездаровіцца; чаму ты адганяеш ад сябе свайго сына?

– Я ўжо табе сказала, ідзі куды ішоў! – злосна адказала фраў Ганна. – У мяне ты нічога не заробіш сваім фіглярствам, агідны вырадак.

“Дапраўды, Бог замуціў ёй розум! – заклапочана падумаў малы. – Што ж мне цяпер рабіць, як завесці яе дадому?”

– Любая мамачка, апамятайся, – сказаў ён. – Паглядзі на мяне як след: я ж твой сын, твой Якаб.

– Не, гэта ўжо занадта бессаромны жарт! – крыкнула Ганна сваёй суседцы. – Толькі гляньце на гэтага агіднага карліка, вось ён стаіць тут, разганяе ўсіх пакупнікоў ды яшчэ адважваецца смяяцца з майго няшчасця. Кажа мне: я ж твой сын, твой Якаб. Нягоднік!

Тут суседкі паўставалі са сваіх месцаў і пачалі сварыцца, злосна, як толькі маглі, – а рыначныя гандляркі гэта добра ўмеюць – і лаялі яго, што ён насміхаецца з няшчасця беднай Ганны, у якой сем гадоў таму скралі прыгожага, як карцінка, хлопчыка. Жанчыны прыгразілі яму разам накінуцца і падрапаць яго, калі ён зараз жа не пойдзе адсюль.

Бедны Якаб не ведаў, што яму думаць. Ён жа, як яму ўяўлялася, сёння раніцай, як звычайна, пайшоў з маці на рынак, дапамог ёй раскласці тавар, пасля гэтага прыйшоў са старой кабетай у яе дом, з’еў смачны супчык, крышку паспаў, а цяпер зноў вярнуўся. А маці і суседкі чамусьці гаварылі пра сем гадоў! І яны называлі яго агідным карлікам! Дык што ж з ім адбылося?

Калі ён убачыў, што маці нічога не хоча слухаць, у яго на вачах выступілі слёзы, і ён у засмучэнні пайшоў уніз па вуліцы да будкі, дзе яго бацька займаўся шавецкай справай. “Цікава, думаў ён – бацька таксама не захоча прызнаць мяне? Я стану пад дзвярыма і паразмаўляю з ім”.

Падышоўшы да будкі шаўца, ён стаў каля дзвярэй і зазірнуў усярэдзіну. Майстра так быў заняты сваёй працай, што не ўбачыў яго. Калі ж ён выпадкова кінуў позірк на дзверы, туфлі, дратва і шыла вываліся ў яго з рук на зямлю, і ён крыкнуў у адчаі:

– Божа мой, што гэта, што гэта?!

– Добры вечар, майстра, – загаварыў малы, зайшоўшы нарэшце ў будку, – як вашыя справы?

– Дрэнна, дрэнна, малады пане! – адказаў бацька на вялікае здзіўленне Якаба, бо, здавалася, таксама яго не пазнаў. – Мая справа зусім не ідзе на лад. Цяпер я адзін і ўжо старэю, а трымаць падручнага мне не па кішэні.

– А ці няма ў вас сынка, які мог бы дапамагаць вам у працы? – працягваў дапытвацца малы.

– Быў у мяне быў сынок, яго звалі Якаб, і цяпер ён быў бы стройным, спрытным дваццацігадовым хлапцом, які мог бы спраўна дапамагаць мне. Ха! Вось было б жыццё! Яшчэ калі яму было дванаццаць, ён быў кемлівым і спрытным і ўжо тое-сёе разумеў у рамястве, акрамя таго, ён быў сімпатычны і прыемны. Ён бы прывабліваў мне кліентаў, так што я неўзабаве больш не латаў бы, а шыў бы толькі новае! Але так ужо ўладкаваны свет!..

– А дзе ж ваш сын? – спытаў дыготкім голасам Якаб.

– Бог ведае, – адказаў бацька. – Сем гадоў таму, так, сем гадоў ужо, як яго скралі ў нас на рынку.

– Сем гадоў? – з жахам усклікнуў Якаб.

– Так, панок, сем гадоў. Я памятаю яшчэ, як сёння, як мая жонка прыйшла дадому, з плачам і крыкам, што дзень прайшоў, а дзіця не вярнулася, яна ўсюды распытвала і шукала і не знайшла яго. Я заўсёды думаў і казаў, што так атрымаецца: Якаб быў прыгожы хлопчык, гэта трэба падкрэсліць, таму мая жонка заўсёды ганарылася ім, і ёй падабалася, калі людзі хвалілі яго, і пасылала яго часта з гароднінай ці чым яшчэ ў знатныя дамы. І гэта было правільна: яго заўсёды шчодра абдорвалі. Але я казаў: “Прыглядай за Якабам! Горад вялікі, у ім жыве шмат благіх людзей, прыглядай жа за Якабам!” Так і здарылася, як я казаў. Прыходзіць аднойчы на рынак старая, агідная баба, таргуе садавіну і гародніну і нарэшце купляе столькі, колькі сама данесці не можа. Мая жонка, добрая душа, пасылае з ёй хлочыка і... з таго часу мы больш яго не бачылі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карлік Нос»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.