Уладзімір Караткевіч
Надзвычаная котка
У беднага мужыка завяліся ў хаце чэрці. Удзень яшчэ так-сяк, а ноччу ў коміне як справяць вяселле — проста хоць святых вынось.
Лёталі туды й сюды, стукаліся ілбамі, ад гэтага ў іх з вачэй іскры сыпаліся, і таму ўжо тры разы ў коміне сажа палала — ледзь хату выратоўвалі.
Ледзь золак, палезе баба ў печ і адразу пачынае раўсці. У гаршку — сажа, на пірагу — сляды і адбітак невялічкага азадка гэта чорт адпачываць на гарачае цеста садзіўся.
Па начах пачынаюць дурэць у трысцяні — гаспадар думае, што гэта тхор да курэй падбіраецца. Выйдзе за дзверы, а яны яму з гарышча прама за каўнер ахапак балотнага сена з асакою — штоўх!
Асабліва адзін быў шкадлівы. Сам тоненькі, лёгка яго пераб'еш, а такая падла. Вазьме ў коткі капянят і пакдадзе іх у скрыню з мукою — хоць смейся, хоць плач. Цярпеў, цярпеў мужык, а потым пачаў з жонкай і дробнымі дзеткамі ў пуню хадзіць спаць. Мароз па спіне паўзе, калі пра зіму згадае.
Вось аднсйчы вечарам стаіць ён на ганку. Сонца сядае, а над вёскаю хмара, і легкі дожджык накропвае. Бачыць: ідуць па дарозе двое. Адзін чалавек як чалавек, а другі каратканогі, пыса ў яго клінам высоўваецца. А сам у цяжкай шубе. А трасца аго матары, каб у такі летны вечар шубу апранаць. Мо цыган гэта.
Падыходзяць абодва бліжэй, і бачыць гаспадар, што памыліўся, бо зусім гэта не чалавек, а мвдзьведзь і з ім павадыр, які яго на лазцугу вцдзе.
— Дзень добры!
— Здароў!
— Пусці, добры чалавек, у хату пераначаваць. Прыладзіўся б і пад кушчом, ды, бачыш, — дождж.
— Па мне што, — кажа гасладар, — заходзь. Толькі ў хаце нячыста, чэрці там завяліся.
— Гэта што, — смяецца павадыр, — яны хоць і рагалі, ды ўсе не праезджыя маскалі — жонку не забяруць. Да таго ж у іншых жонку на чорт забраць пабаіцца.
Добра, калі так. Пайшоў мужык у пуню, а павадыр з мвдзведэем прымасціліся ў хаце. Лёг павадыр на лаву, шапку ў галаву, адзін бок падаслаў, другім накрыўся — вось і пасцель гатова.
А мядзведзя паклаў спаць ля печкі, бо той цеплыню любіў, як стары дзед. Заснулі.
Ноччу чорт, як вядзецца, скочыіў з ліпы на дах, з даха на комін залез і, падняўшы цэлую хмару сажы, з'ехаў па ім у пячурку. Агледзеўся — няма нічога ў печы, толькі адзін гаршчок стаць, з яго смачны пах ідзе. Адставіў ў загнетку, выцягнуў гаршчок на под, запаліў смярдзючую люльку ў добры кулак, адчыніў крышкў. Паваліў стуль сытны пах, залахла рэпай.
— Ага, — думае чорц — рэпа. Гэта я люблю. Сядзіць і ўмінае рэпу, а лушпаі кідае ў пакой, наніз. Мядзведзь таксама пах рэпы пачуў і пачаў лушпаі з моста падбіраць і есці. Ласае жывёла. Сапе, чаўкае, лапамі па падлозе водзіць. Чорту гэта апрыкрыла узяу ён качарэжку і глядзіць. У цемры добра не разгледзеў: яно й ёсць — думае — котка праклятая. I качаргой яе:
— А псік!
Зароў мядзведзь, схапіў чорта, сцягнуў за нагу на падлогу і давай яго мяць, ланцугом пярэсціць.
Чорт лямантаваць, чорт выкручвацца, толькі ж у мядзведзя лапы не з ваты зроблены: чорт нават асіп.
— Гаспадар — моліцца, — гаспадар! Ратуй! Аднімі! Гвалт! Павадыр спіць, быццам сляпога каня ў цыгана старгаваў, але ўрэшче ўчуў і мядзведзя — за хвост: цыц!
Чорт неяк выдраўся, люлькі з шапкаю пакінуў — і драла.
3 таго часу гаспадар з гаспадыняю сталі жыць ціха Ніхто не перашкаджае, не вые ў коміне, кацянят ад коткі (а яна іх адразу чацвярых у кошык спарадзіла) ніхто ў муку не кладзе.
Вось аднойчы арэ гаспадар і бачыць: ідзе нехта да яго цераз поле, такі сумны, нос кручком, на тонкіх, як лучыны, нагах, поўсць мокрая касмылямі звісае. А гэта той самы чорт цягнецца Скінуў шапку, вітаецца гжэчна
— Дзень добры, гаспадар.
— Дзень добры, — кажа мужык і, не спыняючыся, ідзе за канём. Толькі чуе, торгае яго чорт за паху:
— Мужык, а, мужыік…
— Чаго цябе?
— Ці ў цябе яшчэ тая котка, ці няма?
— А дзе ж ёй быць. У мяне, ды яшчэ чацвярых кацянят прывяла Усе як адзін падобны н а маці.
— Ну дык я да цябе болей ніколі не пайду, баюся, хоць мне й дужа трэба было паглядзець, ці цэлыя ірошы, бо там у цябе, пад печчу, у зямлі цэлая скрыня золата стаіць.
I пайшсў цераз поле як на хадулях. Сумны такі дыбае. А гаспадар даарау поле і — дадому. Раскапалі пад печчу зямлю і сапраўдыі скрыню золата знайшлі. Ну і гулянка ж была. На што ўжо я, а таксама выпіў. Але ж вы нікому гэтага не кажыце. Сорам!