Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І царыца Балкіда, прыгожая, велічная, станістая, зірнула Сулейману-ібн-Дауду ў вочы, схіліла, як Матылёк, сваю галаву набок і адказала:

— Па-першае, о пане мой, таму што я кахаю цябе; а па-другое, о пане мой, таму што я ведаю, што такое сварлівыя жонкі.

І яны пайшлі ў палац і жылі шчасліва да канца дзён сваіх.

Балкіда зрабіла ўсё з розумам, хіба не праўда?

Рыкі-Цікі-Таві

Гэта — апавяданне пра вялікую вайну, якую адзін на адзін вёў Рыкі-Цікі-Таві ў ванным пакоі вялікага дома ў пасёлку Сігаулі.

Дарзі, птушка-кравец, дапамагала яму, і Чучундра, мускусная пацучыха — тая, што ніколі не выбежыць на сярэдзіну пакоя, а ўсё крадзецца пры самай сцяне, — давала яму парады. Але па-сапраўднаму ваяваў ён адзін.

Рыкі-Цікі-Таві быў мангуст [2] Мангуст — парода пацукоў, пашыраная ў Індыі. Мускусны пацук вядзецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы. .

І хвост і шэрсць былі ў яго, як у маленькага катка, а галава і ўсе звычкі — як у ласачкі. Вочы ў яго былі ружовыя, і кончык яго непакойлівага носа таксама быў ружовы. Рыкі мог пачасацца, дзе надумае — усё роўна якой лапкай: ці пярэдняй, ці задняй. І так мог ён распушыць свой хвост, што хвост рабіўся падобны на круглую даўгую шчотку. І яго баявы кліч, калі ён імчаўся ў высокіх травах, быў рыкі цікі — цікі — цікі — чк!

Ён жыў з бацькам і з маткай у вузкай лагчыне. Але аднаго разу ўлетку пачалася паводка, і вада панесла яго ўздоўж прыдарожнай канавы. Ён брыкаўся і варочаўся як мог. Нарэшце яму ўдалося ўзабрацца на купку травы, што праплывала міма, і там ён трымаўся датуль, пакуль не страціў прытомнасць. Ачуняў ён на гарачым прыпёку ў садзе, пасярод дарожкі, увесь замурзаны, а нейкі хлопчык у гэты час сказаў:

— Мёртвы мангуст! Давай пахаваем яго!

— Не, — сказала хлопчыку маці. — Возьмем мы яго ды абсушым. А можа, ён яшчэ жывы.

Яны ўнеслі яго ў дом, і нейкі Вялікі Чалавек узяў яго двума пальцамі ды сказаў, што ён зусім не мёртвы, а толькі захлынуўся ў вадзе. Таму яго закруцілі ў вату і пачалі адаграваць каля агню. Ён расплюшчыў вочы і чхнуў.

— А цяпер, — сказаў Вялікі Чалавек, — не палохайце яго, і мы паглядзім, што ён будзе рабіць.

Няма на свеце нічога цяжэйшага, як спалохаць мангуста, бо ён увесь — ад носа да хваста — напоўнены цікавасцю. «Шныпарыць і Выведваць» — напісана на сямейным гербе ў мангустаў, а Рыкі-Цікі быў чыстакроўны мангуст. Ён прыгледзеўся да ваты, сцяміў, што яна не прыдатная для яды, абабег наўкол усяго стала, сеў на заднія лапы, упарадкаваў сваю шэрстку, а тады ўскочыў хлопчыку на плячо.

— Не бойся, Тэдзі, — сказаў Вялікі Чалавек. — Гэта ён хоча з табой пасябраваць.

— Ай, ён казыча мне шыю! — ускрыкнуў Тэдзі.

Рыкі-Цікі зірнуў яму за каўнер, панюхаў ягонае вуха і, спусціўшыся на падлогу, пачаў церці сабе нос.

— Дзіўна! — сказала Тэдзева маці. — І гэта называецца дзікі звярок! Па-мойму, ён таму такі ручны, што мы былі добрыя да яго.

— Мангусты ўсе такія, — сказаў яе муж. — Калі Тэдзі не будзе падымаць яго з падлогі за хвост і не надумае садзіць яго ў клетку, ён астанецца ў нас і будзе круціцца каля дома… Дамо яму чаго-небудзь з'есці.

Яму далі маленькі кавалачак сырога мяса. Мяса яму страшэнна спадабалася. Пасля снедання ён зараз жа пабег на веранду, прысеў на сонейку і распушыў сваю шэрстку, каб высушыць яе да самага карэння. І адразу ж яму стала лепш.

«У гэтым доме ёсць нямала такога, што я павінен выведаць як мага хутчэй. Маім бацькам за ўсё жыццё не даводзілася выведаць столькі. Астануся тут і выведаю ўсё, як ёсць».

Увесь гэты дзень ён толькі і рабіў, што шныпарыў па ўсім доме. Ён ледзь не патануў у ванне, ён ткнуўся носам у чарніла і зараз жа пасля гэтага апёк сабе нос аб цыгару, якую паліў Вялікі Чалавек, бо ўзабраўся да Вялікага Чалавека на калені — паглядзець, як пішуць пяром на паперы. Увечары ён прыбег у Тэдзеву спальню, каб паглядзець, як запальваюцца лямпы. А калі Тэдзі ўлёгся ў ложак, Рыкі-Цікі прыкархнуў каля яго, але выявілася, што ён — неспакойны сусед, бо пры кожным шолаху ён усхопліваўся, прыслухоўваўся і бег даведвацца, у чым справа. Бацька з маткай зайшлі перад сном праведаць свайго сына, які ўжо спаў, і ўбачылі, што Рыкі-Цікі не спіць, а сядзіць у яго на падушцы.

— Не падабаецца мне гэта, — сказала Тэдзева маці. — А што, калі ён укусіць хлопчыка?..

— Не бойся, — сказаў бацька. — Гэтая звярына абароніць яго лепш за ўсякага сабаку. Калі, напрыклад, запаўзе сюды змяя…

Але Тэдзева маці не хацела і думаць пра такія жахі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x