Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сулейман-ібн-Дауд гэтак смяяўся, што ледзьве мог слова вымавіць. На яго напала ікаўка. Знемагаючы ад смеху, ён выставіў Матыльку палец і сказаў:

— О вялікі чарадзей, што з таго, што ты вярнуў мне палац, калі ад смеху, да якога ты давёў мяне, давядзецца сёння ж легчы ў магілу?

Тут пачуўся страшэнны шум, таму што з палаца выбеглі ўсе дзевяцьсот дзевяноста дзевяць царыц і пачалі прарэзліва крычаць, і верашчаць, і клікаць сваіх малых дзяцей. Яны беглі па мармуровай лесвіцы, што вяла ўніз ад фантанаў, — сто жанчын на кожнай прыступцы.

Наймудрэйшая Балкіда велічна выйшла наперад, сустрэла іх і сказала:

— Чаго гэта вы так перапужаліся, царыцы?

А яны стаялі на мармуровай лесвіцы — сто жанчын на кожнай прыступцы — і крычалі:

— Чаго мы перапужаліся? Ды гэта кожнаму зразумела! Бо мы жылі сабе пажывалі ў сваім залатым палацы, і раптам наш палац знікае немаведама куды, і мы трапляем у апраметную цемру, і над намі ляскае пярун, і Джыны і Афрыты шныпараць у цемры! Вось чаго мы перапужаліся, о царыца царыц, і мы неймаверна перапуджаны нашым перапудам, бо гэта сама страшэнны перапуд з усіх перапудаў, якія давялося нам перажыць за ўсё наша жыццё.

Тады Балкіда, Найпрыгажэйшая царыца, сама любімая з усіх жонак Сулеймана-ібн-Дауда, амаль гэтакая ж прамудрая, як сам Сулейман-ібн-Дауд, сказала:

— Нічога асаблівага не здарылася, о царыцы. Проста Матылёк паскардзіўся на сваю жонку, якая сварылася з ім, а Сулейману-ібн-Дауду захацелася навучыць яе лагодзе і пакорлівасці, ветлівасці і сціпласці, бо гэта лічыцца добрымі якасцямі сярод жонак матылькоў.

І тады эгіпецкая царыца, дачка фараона, сказала:

— Наш палац нельга вырваць з коранем, як цыбуліну, для якой-небудзь нікчэмнай казяўкі. Не! Сулейман-ібн-Дауд, мусібыць, ужо сканаў, і зямля скаланулася ад гора, і ляснуў пярун, і на зямлю апусцілася цемра.

Тады Балкіда, не ўзнімаючы вачэй, павабіла да сябе пальцам гэтую непачцівую царыцу і сказала ёй ды і ўсім астатнім:

— Вы можаце пайсці і паглядзець.

Яны спусціліся па мармуровай лесвіцы шырокімі шэрагамі — у кожным шэрагу была сотня царыц — і пад камфорным дрэвам убачылі прамудрага цара Сулеймана-ібн-Дауда, які ўсё яшчэ знемагаў ад смеху. Цар сядзеў і ківаўся ўзад-уперад, і на адной руцэ ў яго была Матыліха, а на другой Матылёк. І царыцы пачулі, як ён кажа:

— О жонка майго брата, які лятае па паветры, запомні з гэтага часу і навекі, што ты павінна дагаджаць свайму мужу ва ўсім, інакш ён раззлуецца і тупне нагою зноў, бо ён вялікі чарадзей і вядзьмар і можа, калі яму прыйдзе ў галаву, выкрасці палац у самога Сулеймана-ібн-Дауда… Дык жывіце ў згодзе вы абое.

Ён пацалаваў у іх крыльцы, і яны паляцелі прэч.

Тады ўсе царыцы, якія дагэтуль усё яшчэ стаялі і ўсміхаліся, усе, апроч Прыгожай і Цудоўнай Балкіды, паваліліся ніцма, бо яны сказалі самі сабе: «Калі творыцца такое з-за таго, што Матылёк незадаволены сваёю жонкаю, дык што ж будзе з намі, калі мы дакучаем свайму валадару крыкамі і шалёнымі сваркамі?»

І яны накінулі на галаву празрыстыя тканіны і, затуліўшы сабе далонямі рот, ціха, як мышы, вярнуліся да сябе ў палац.

Тады Балкіда, Найпрыгажэйшая і Цудоўная, выйшла з зарасніку пунсовых лілеяў пад засень камфорнага дрэва, паклала руку на плячо Сулейману-ібн-Дауду і сказала:

— О пане мой, скарб душы маёй, радуйся, бо мы далі ўсім гэтым царыцам Эгіпта, Эфіопіі, Персіі, Індыі, Кітая добрую навуку, якую яны запомняць назаўсёды.

І Сулейман-ібн-Дауд, усё яшчэ пазіраючы на матылькоў, што пырхалі-забаўляліся ў промнях сонца, спытаў:

— О мая пані, найдаражэйшы камень маёй радасці, калі ж гэта здарылася? Бо як толькі я зайшоў у сад, я ўзяўся жартаваць з Матылька.

І ён расказаў Балкідзе ўсё, што ён рабіў у той час.

І Балкіда, ласкавая, мілая Балкіда, сказала:

— О пане мой, валадар жыцця майго! Я схавалася за камфорным дрэвам і бачыла ўсё на свае вочы. Гэта я параіла Матылісе, каб яна прымусіла Матылька тупнуць, бо я спадзявалася, што мой валадар дзеля жарту зробіць нейкае дзіва, якое напалохае царыц.

І яна расказала яму ўсё, што падумалі, убачылі і сказалі царыцы.

Тады Сулейман-ібн-Дауд устаў пад камфорным дрэвам, выставіў рукі і з весялосцю на сэрцы сказаў:

— О пані мая, асалода дзён маіх, ведай, што калі б я са злосці або з пыхі скарыстаў у дачыненні да царыц сваю чарадзейную сілу, я мог бы асарамаціцца зноў, як асарамаціўся тады, калі наладзіў банкет для звяроў усяго свету. Але дзякуючы тваёй мудрасці я пачаў чараваць дзеля жарту, каб трошкі памагчы Матыльку, і — бачыш — гэта выратавала мяне ад надакучлівых маіх жонак. Дык растлумач мне, о пані мая, асяродак сэрца майго, як жа ты дасягнула такой мудрасці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x