Рэдзьярд Кіплінг - Маўглі

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэдзьярд Кіплінг - Маўглі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усе джунглі твае, — гаварыла Багіра. — Ты можаш паляваць на любую дзічыну, якая табе пад сілу, але за таго буйвала, які выкупіў цябе, ты не павінен чапаць ніякай свойскай жывёлы, ні маладой, ні старой. Такі Закон Джунгляў.

І Маўглі слухаўся безагаворачна.

Ён рос і рос — дужым, якім і павінен расці хлопчык, які мімаходам вучыцца ўсяму, што трэба ведаць, нават не думаючы, што вучыцца, і клапоціцца толькі пра тое, каб здабыць сабе ежу.

Маці Ваўчыха аднойчы сказала яму, што Шэр-Хану нельга давяраць і што калі-небудзь яму давядзецца забіць Шэр-Хана. Ваўчаня ні на хвіліну не забылася б пра гэтую параду, а Маўглі забыўся, бо быў усяго толькі хлопчык, хоць і назваў бы сябе ваўком, калі б умеў гаварыць на чалавечай мове.

У джунглях Шэр-Хан пастаянна станавіўся яму ўпоперак дарогі, бо Акела ўсё старэў і слабеў, а кульгавы тыгр за гэты час паспеў пасябраваць з маладымі ваўкамі Сіянійскай Чарады. Яны хадзілі за ім па пятах, чакаючы аб'едкаў, чаго Акела не дапусціў бы, калі б па-ранейшаму меў уладу. А Шэр-Хан ліслівіў перад ваўчанятамі: ён дзівіўся, як гэта такія смелыя маладыя паляўнічыя дазваляюць камандаваць сабою здыхлі ваўку і чалавечаму дзіцяняці. «Я чуў, — не раз гаварыў ШэрХан, — быццам на Радзе вы не асмельваецеся паглядзець яму ў вочы». І маладыя ваўкі злосна гыркалі і натапырвалі поўсць.

Багіры, якая ўсё бачыла і ўсё чула, было вядома сёе-тое наконт гэтага, і некалькі разоў яна адкрыта гаварыла Маўглі, што Шэр-Хан заб'е яго калі-небудзь. Але Маўглі толькі смяяўся і адказваў:

— У мяне ёсць Чарада, і ў мяне ёсць ты. Ды і Балу, які ён ні лянівы, а можа ж дзеля мяне стукнуць каго-небудзь лапай. Чаго ж мне баяцца?

Быў вельмі спякотны дзень, калі новая думка запала ў галаву Багіры, — мусіць, яна пачула што-небудзь. Можа, ёй гаварыў пра гэта дзікабраз Сахі, але неяк раз, калі яны забраліся разам з Маўглі глыбока ў гушчар лесу і хлопчык улёгся, паклаўшы галаву на прыгожую чорную спіну пантэры, яна сказала яму:

— Маленькі Брат, колькі разоў я гаварыла табе, што Шэр-Хан твой вораг?

— Столькі разоў, колькі арэхаў на гэтай пальме, — адказаў Маўглі, які, само сабой зразумела, не ўмеў лічыць. — Ну і што з таго? Мне хочацца спаць, Багіра, а Шэр-Хан — гэта ўсяго толькі доўгі хвост ды гучны голас, накшталт паўліна Мора.

— Зараз не час спаць!.. Балу гэта ведае, ведаю я, ведае ўся Чарада, ведае нават сама дурны алень. І Табакі табе гэта гаварыў таксама.

— Ха-ха! — сказаў Маўглі. — Табакі прыходзіў да мяне нядаўна, грубіяніў, гаварыў, што я безвалосы шчанюк, не ўмею нават выкопваць земляныя арэхі, але я злавіў яго за хвост і стукнуў разы два аб пальму, каб ён паводзіў сябе больш далікатна.

— Ты зрабіў кепска: Табакі хоць і баламут, але ведае шмат такога, што датычыцца якраз цябе. Расплюшч вочы, Маленькі Брат. Шэр-Хан не смее забіць цябе ў джунглях, але не забывай, што Акела вельмі стары. Хутка прыйдзе такі дзень, калі ён не здолее забіць буйвала, і тады ўжо не будзе важаком. Тыя ваўкі, што бачылі цябе на Скале Рады, таксама састарыліся, а маладых кульгавы тыгр пераканаў, што чалавечаму дзіцяняці не месца ў Воўчай Чарадзе. Міне няшмат часу, і ты станеш чалавекам.

— А што такое чалавек? Хіба яму нельга бегаць са сваімі братамі? — спытаў Маўглі. — Я нарадзіўся ў джунглях, я слухаўся Закону Джунгляў, і няма ніводнага ваўка ў Чарадзе, у якога я не выцягнуў бы стрэмкі. Усе яны — мае браты!

Багіра выцягнулася на ўвесь рост і заплюшчыла вочы.

— Маленькі Брацік, — сказала яна, — памацай у мяне пад сківіцай.

Маўглі працягнуў сваю дужую смуглую руку і на шаўкавістай шыі Багіры, там, дзе пад бліскучай поўсцю перакочваюцца вялізныя мускулы, намацаў маленькую лысінку.

— Ніхто ў джунглях не ведае, што я, Багіра, нашу гэтую метку — след нашыйніка. Але я нарадзілася сярод людзей. Маленькі Брат, сярод людзей памерла мая маці — у звярынцы каралеўскага палаца ва Ўдайпуры. Таму я і заплаціла за цябе выкуп на Радзе, калі ты быў яшчэ маленькім голым дзіцянём. Так, я таксама нарадзілася сярод людзей. Змоладу я не бачыла джунгляў. Мяне кармілі за кратамі, з жалезнай міскі, але вось аднойчы ўночы я адчула, што я — Багіра, пантэра, а не забаўка чалавека. Адным ударам лапы я зламала гэты недарэчны замок і ўцякла. І таму, што я ведаю чалавечыя звычкі, у джунглях мяне баяцца больш, чым Шэр-Хана. Хіба гэта няпраўда?

— Праўда, — сказаў Маўглі, — усе джунглі баяцца Багіры, усе, апрача Маўглі.

— О, ты — чалавечае дзіцяня, — сказала чорная пантэра вельмі пяшчотна. — І як я вярнулася ў свае джунглі, так і ты павінен урэшце вярнуцца да людзей, да сваіх братоў, калі толькі цябе не заб'юць на Радзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Маўглі»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x