Рэдзьярд Кіплінг - Маўглі

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэдзьярд Кіплінг - Маўглі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чорны цень лёг пасярод круга. Гэта была Багіра, чорная пантэра, чорная ўся спрэс, як чарніла, але з меткамі, якія, як ва ўсіх пантэр, відаць на святле, быццам лёгкі ўзор на муары. Усе ў джунглях ведалі Багіру, і ніхто не захацеў бы станавіцца ёй упоперак дарогі, бо яна была хітрая, як Табакі, адважная, як дзікі буйвал, і бясстрашная, як паранены слон. Затое голас у яе быў салодкі, як дзікі мёд, што капае з дрэва, а шкурка мякчэйшая за пух.

— О Акела, і ты, Вольны Народ, — пракурняўкала яна, — на вашым сходзе ў мяне няма ніякіх правоў; але Закон Джунгляў гаворыць, што, калі пачынаецца спрэчка за новае дзіцяня, жыццё гэтага дзіцяняці можна выкупіць. І ў Законе не гаворыцца, каму можна, а каму нельга плаціць гэты выкуп. Ці праўда гэта?

— Так! Так! — закрычалі маладыя ваўкі. Яны заўсёды былі галодныя. — Слухайце Багіру! За дзіцяня можна ўзяць выкуп. Такі Закон.

— Я ведаю, што не маю права гаварыць тут, і прашу ў вас дазволу.

— Дык гавары ж! — закрычала дваццаць галасоў адразу.

— Сорамна забіваць безвалосае дзіцяня. Апрача таго, яно будзе цудоўнай забаўкай для вас, як падрасце. Балу закінуў за яго слоўца. А я да слова Балу дадам буйвала, тлустага, толькі што забітага ўсяго за паўмілі адсюль, калі вы прымеце чалавечае дзіцяня ў Чараду, як належыць паводле Закону. Хіба гэта так цяжка?

Тут узняўся шум, і дзесяткі галасоў закрычалі разам:

— Што за бяда? Яно памрэ ў час зімовых дажджоў. Яго спапяліць сонца. Што можа зрабіць нам голае жабяня? Няхай бегае з Чарадой. А дзе буйвал, Багіра? Давайце прымем дзіцяня!

Маўглі па-ранейшаму забаўляўся каменьчыкамі і не бачыў, як ваўкі адзін за другім падыходзілі і аглядалі яго. Нарэшце ўсе яны пайшлі з узгорка па забітага буйвала, і засталіся толькі Акела, Багіра, Балу і сям'я Жабяняці Маўглі. Шэр-Хан усё яшчэ роў у цемры — ён вельмі раззлаваўся, што Маўглі не аддалі яму.

— Так, так, раві мацней! — сказала Багіра сабе ў вусы. — Прыйдзе час, калі гэтае галышаня прымусіць цябе раўці іншым голасам, або я зусім не разбіраюся ў людзях.

— Добра мы зрабілі! — сказаў Акела. — Людзі і іх дзіцяняты вельмі разумныя. Калі-небудзь Маўглі стане нам памочнікам.

— Ага, памочнікам у цяжкую часіну, бо ніхто не можа быць важаком Чарады вечна, — сказала Багіра.

Акела нічога не адказаў. Ён думаў пра той час, які надыходзіць для кожнага важака Чарады, калі сіла паступова пакідае яго. Ваўкі забіваюць важака, калі ён зусім аслабее, а на яго месца становіцца новы важак, каб з цягам часу таксама быць забітым.

— Вазьмі дзіцяня, — сказаў ён Бацьку Ваўку, — і выхоўвай яго, як належыць выхоўваць сыноў Вольнага Народа.

Так Жабянятка Маўглі быў прыняты ў Сіянійскую Чараду — за буйвала і добрае слова Балу.

Цяпер вам давядзецца прапусціць ажно дзесяць ці адзінаццаць гадоў і хіба толькі здагадвацца пра тое, якім незвычайным жыццём жыў Маўглі сярод ваўкоў, бо калі пра яго напісаць падрабязна, выйшла б многа-многа кніг. Ён рос разам з ваўчанятамі, хоць яны, вядома, сталі дарослымі ваўкамі куды раней, чым ён выйшаў з малалецтва, і Бацька Воўк вучыў яго свайму рамяству і тлумачыў усё, што адбываецца ў джунглях. І таму кожны шолах у траве, кожны павеў цёплага начнога ветрыку, кожны крык савы над галавой, кожны рух кажана, што на ляту зачапіўся кіпцюрыкамі за галінку дрэва, кожны ўсплёск маленькай рыбкі ў сажалцы вельмі шмат значылі для Маўглі. Калі ён нічому не вучыўся, ён драмаў, седзячы на сонцы, еў і зноў засынаў. Калі яму бывала горача і хацелася асвяжыцца, ён плаваў у лясных азёрах; а калі яму хацелася мёду ці арэхаў (ад Балу ён даведаўся, што мёд і арэхі гэткія ж смачныя, як і сырое мяса), ён лез па іх на дрэва — Багіра паказала яму, як гэта робіцца. Багіра расцягвалася на суку і клікала:

— Ідзі сюды, Маленькі Брат!

Спачатку Маўглі чапляўся за сукі, як звярок-лянівец, а потым навучыўся скакаць з галіны на галіну амаль гэтак жа смела, як шэрая малпа. На Скале Рады, калі збіралася Чарада, у яго таксама было сваё месца. Там ён прыкмеціў, што ніводзін воўк не можа вытрымаць яго пільны позірк і апускае вочы перад ім, і тады, дзеля пацехі, ён пачаў пільна глядзець на ваўкоў. Здаралася, ён выцягваў сваім сябрам стрэмкі з лап — ваўкі вельмі пакутуюць ад калючак і дзядоўніку, што ўпіваюцца ў іх шкуру. Начамі ён спускаўся з узгоркаў на апрацаваныя палеткі і з цікаўнасцю сачыў за людзьмі ў хацінах, але не адчуваў да іх даверу. Багіра паказала яму квадратную скрынку са спускнымі дзверцамі, так хітра схаваную ў гушчары, што Маўглі сам ледзь не трапіў у яе, і сказала, што гэта пастка. Больш за ўсё ён любіў хадзіць з Багірай у цёмную, гарачую глыбіню лесу, засынаць там на ўвесь дзень, а ўночы глядзець, як палюе Багіра. Яна забівала направа і налева, калі была галодная. Гэтак жа рабіў і Маўглі. Але калі хлопчык падрос і пачаў усё разумець, Багіра сказала яму, каб ён ніколі не чапаў свойскую жывёлу, бо за яго заплацілі выкуп Чарадзе, забіўшы буйвала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Маўглі»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x