Народные сказки - Беларускiя народныя казкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Народные сказки - Беларускiя народныя казкi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мюнхен, Год выпуска: 1957, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускiя народныя казкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускiя народныя казкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускiя народныя казкi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускiя народныя казкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам.

Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну.

— Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў.

Сабака накарміў ваўка, навет віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паціху.

А тым часам госьці засьпявалі вясёлыя песьні.

Воўк слухаў, слухаў, ды кажа сабаку:

— Мне таксама сьпяваць хочацца.

— Маўчы лепш, — адказвае сабака.

Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё:

— Ня вытрымаю, — кажа, — аж язык сьвярбіць, гэтак сьпяваць захацелася.

І зацягнуў на ўсю хату басам:

— Ау-ау!

А сабака таксама ня вытрымаў ды давай падпяваць яму:

— Гаў, гаў! Цяў, цяў!..

Пачулі гэта госьці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, набілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам.

Ачухаўся воўк і кажа сабаку:

— Ну і накарміў-жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага.

— Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць.

— Не, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату?

Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа:

— Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і зьесьць. Зьбірай сваё войска і прыходзь да мяне ў лес.

— Што-ж, — кажа сабака, — няхай будзе так.

Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком.

А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзьведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае.

— Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзьведзя, — на елку ды паглядзі, ці ня ідзе сабака із сваім войскам.

Мядзьведзь узьлез на елку, прыгледзеўся і кажа:

— Ідзе!

— Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць.

— Не, ня зьлезу, — адказвае мядзьведзь.

— Чаму?

— Страшна.

— Што-ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк.

— Такое войска, што я ніколі і ня бачыў, — адказвае мядзьведзь калоцячыся. — Адзін ваяка тоўсты і калматы, зь віламі ідзе; другі — грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэйці — у шапачцы чырвонай, із шпорамі на нагах, шабляю махае… Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па бакох азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх давай!» А трэйці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісьці! Я адзін усіх паб'ю!».

Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк бачыць, што не пасьпее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён пералалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас».

Прыходзіць сабака із сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма.

Тут якраз барану рогі засьвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды ногі выцягнуў. Заяц выскачыў з-пад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў.

Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіпцюрамі! Цярпеў, цярпеў, дзік, а потым усхапіўся ды наўцёкі…

Певень напужаўся дзіка, залопаў крыльлямі, узьляцеў на елку і нарабіў крыку:

— Куды, куды?

Мядзьведзь падумаў, што гэты самы грозны ваяка да яго дабіраецца, і залез із страху аж на верхні сук. Сук ня вытрымаў, зламаўся, мядзьведзь грукнуўся вобземлю і забіўся.

З таго часу больш і не сябруюць сабака з ваўком.

Кот Максім

Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката — Максімам.

Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам.

Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яду яму насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе…

Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.

— Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара. — Трэба хату будаваць.

— Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.

Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.

— Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.

— Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.

— Хто за такога гультая пойдзе замуж? — сьмяецца кот. — Ты-ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.

— Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго сьмяяцца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Марцін, да цара. Скажы яму — так і так: пан Марцін, па прозьвішчу Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ўва ўсім царстве не знайсьці…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускiя народныя казкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускiя народныя казкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускiя народныя казкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускiя народныя казкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x