Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая детская литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Кот усё бег наперадзе карэты i ўсiм, каго нi сустракаў, паўтараў тое самае. Кароль быў вельмi ўражаны вялiкiм багаццем маркiза дэ Карабаса.

Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усiх людаедаў у свеце, бо ўсе землi, па якiх праязджаў кароль, былi пад уладаю гэтага замка.

Кот, якi загадзя паклапацiўся праведаць, хто такi гэты Людаед i што ён умее рабiць, папрасiў дазволу пагутарыць з iм. Ён сказаў, што не мог прайсцi мiма замка i не выказаць яго гаспадару пашаны.

Людаед прыняў яго так ветлiва, як толькi можа прыняць людаед, i запрасiў садзiцца.

- Мяне запэўнiвалi, - раптам сказаў яму Кот, - што вы нiбыта здольны ператварацца ва ўсякiх жывёл, што вы можаце зрабiцца, напрыклад, iльвом цi сланом.

- Гэта праўда, - грубым голасам адказаў Людаед. - I каб ты мог сам убачыць i болей не сумняваўся, я зараз на тваiх вачах абярнуся ў iльва.

Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой iльва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць зрабiць гэта было цяжка, дый небяспечна, бо хадзiць у ботах па гонце вельмi нязручна.

Праз хвiлiнку, калi Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусцiўся з даху i прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.

- А яшчэ мне бажылiся, - сказаў Кот, - ды ў гэта я ўжо зусiм не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў сама драбнюткiх звяркоў, i можаце абярнуцца, напрыклад, у пацука цi ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.

- Немагчыма? - зароў Людаед. - Зараз пабачыш.

I ў тое ж iмгненне ён ператварыўся ў мыш, якая забегала па падлозе. Толькi Кот яе ўбачыў, як адразу кiнуўся на яе i з'еў.

Тымчасам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны людаедаў замак i захацеў паглядзець яго зблiзу.

Кот пачуў грукат карэты, якая ехала па пад'ёмным мосце, выбег насустрач i сказаў каралю:

- Сардэчна запрашаем Вашу Вялiкасць у замак маркiза дэ Карабаса!

- Няўжо, пане маркiзе?! - крыкнуў кароль. - I гэты замак таксама ваш? Хiба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор i будынкi?! Калi дазволiце, хацелася б зiрнуць i на вашыя пакоi.

Маркiз падаў маладой прынцэсе руку, i следам за каралём, якi йшоў наперадзе, яны ўвайшлi ў вялiкую залу. Там стаяў стол з дзiвоснымi стравамi, прыгатаванымi Людаедам сваiм сябрам, якiя мелiся завiтаць да яго ў той самы дзень, але не адважылiся, ўбачыўшы, што ў замак прыехаў кароль.

Кароль быў зачараваны знатнасцю маркiза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусiм не страцiла розум. I вось, убачыўшы, што маркiз валодае такiм вялiкiм багаццем, кароль праглынуў пяць цi шэсць кубкаў запар i прамовiў:

- А цi не хочаце вы, пане маркiзе, быць мне зяцем?

З нiзкiм паклонам маркiз падзякаваў каралю за такi вялiкi гонар i таго ж дня ажанiўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялiкiм панам i болей ужо не лавiў мышэй. Хiба што зрэдку - дзеля забавы.

Мараль

Якiя б нi былi выгоды

У тым, што ў спадчыну заўсёды

Сынам ад бацькi застаецца ўвесь пажытак,

Хай помняць маладыя людзi,

Што кемлiвасць заўсёды будзе

Каштоўнейшая за любы прыбытак.

Другая мараль

З таго, што малады млынар

Ад мiлае прынцэсы ў дар

Змог атрымаць i сэрца, i руку,

Зрабiць выснову досыць проста:

Пытаннi вопраткi i ўзросту

Ў каханнi маюць не маленькую вагу.

ЧАРАЎНIЦА

Жыла сабе раз удава, i былi ў яе дзве дачкi. Старэйшая i з характару, i з твару была вельмi падобная да мацi, - такая падобная, што людзi, убачыўшы iх разам, не маглi адрознiць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былi такiя агiдныя i такiя фанабэрыстыя, што жыць з iмi было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй дабрынёй i сумленнасцю была чысты бацька. I апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нiдзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, i таму ўдава вельмi любiла старэйшую дачку i трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есцi толькi на кухнi i ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.

Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзiць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, i кожны раз яна павiнна была прынесцi вялiзны збан, поўны да берагоў. I вось аднаго разу, калi яна была ля крынiцы, да яе падышла бедная кабета i папрасiла напiцца.

- Зараз, зараз, цётачка, - сказала прыгожая дзяўчына.

Яна хуценька спаласнула збан, налiла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крынiцы i падала яго кабеце. Каб той зручней было пiць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлiвала. Напiўшыся, кабета сказала:

- Ты такая прыгожая, такая добрая i такая ветлiвая, што я хачу зрабiць табе падарунак (а гэта была чараўнiца, якая наўмысна абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x