Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Філасофскі Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Філасофскі Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Філасофскі Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Філасофскі Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё ў каморы пад лесвіцай,
адзення за братам, адсутнасць бацькоўскага клопату — можа скончыцца добра. Узнагародай стануць незвычайная школа і адданыя сябры. А яшчэ — цэлы свет, дзе ёсць чароўнае люстэрка і і філасофскі камень. Але ён даступны толькі бескарысліваму чалавеку. Каб даведацца, такі
галоўны герой кнігі, неабходна дачытаць яе да канца.

Гары Потэр і Філасофскі Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Філасофскі Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут яму будзе лепш за ўсё, — адрэзаў Дамблдор. — Яго дзядзька і цётка змогуць растлумачыць яму ўсё пазней, калі ён трохі падрасце. Я напісаў ім ліст.

— Ліст? — слабым голасам перапытала прафесар МакГонагал, зноў апускаючыся на агароджу. — Вы што, Дамблдор, думаеце, што гэта можна растлумачыць у лісце? Гэтыя людзі ніколі не зразумеюць яго! Ён будзе знакамітасцю, легендай, я не здзіўлюся, калі ў будучыні сённяшні дзень назавуць Днём Гары Потэра — пра гэты дзень напішуць кнігі — яго імя будзе ведаць кожнае дзіця!

— Цалкам дакладна, — Дамблдор сур'ёзна паглядзеў з-пад акуляраў. — І гэтага досыць, каб ўскружыць галаву кожнаму. Стаць знакамітым раней, чым навучышся хадзіць і казаць! Знакамітым з-за чагосьці, чаго сам не можаш успомніць! Хіба вы не разумееце, наколькі яму ж самому будзе лепш, калі ён вырасце ўбаку ад падобнай шуміхі і даведаецца праўду тады, калі будзе ў стане сам ва ўсім разабрацца?

Прафесар МакГонагал жадала было нешта запярэчыць, але раздумала. Памаўчаўшы, яна сказала:

— Так-так, вядома, вы маеце рацыю, Дамблдор. Але як хлопчык патрапіць сюды?

Яна падазрона агледзела яго мантыю, як быццам шукаючы пад ёй абрысы дзіцячага цела.

— Яго прывязе Хагрыд.

— Вы думаеце, гэта разумна — давяраць Хагрыду такія важныя рэчы?

— Я б даручыў Хагрыду сваё жыццё, — сказаў Дамблдор.

— Я не кажу, што ў яго няма сэрца, — неахвотна растлумачыла прафесар МакГонагал, — але вы не можаце заплюшчваць вочы на тое, што ён вельмі неасцярожны. Ён заўсёды імкнуўся… А гэта яшчэ што такое?

Нізкі ракочучы гук парушыў цішыню вуліцы. Пакуль Дамблдор і прафесар МакГонагал азіраліся па баках, чакаючы ўбачыць святло фар, гук станавіўся ўсё грамчэй; неўзабаве ён стаў сапраўдным ровам, тады яны паглядзелі ўверх — і тут з неба на дарогу зваліўся вялізны матацыкл.

Матацыкл быў вялізны, але падаваўся малюсенькім у параўнанні са сваім наезнікам. Наезнік гэты быў прыкладна разы ў два вышэйшы і,прынамсі, ў пяць разоў таўсцейшы за звычайнага чалавека. Ён выглядаў неяк занадта больш дапушчальнага і падаваўся дзікім: доўгія кудлы кусцістых чорных валасоў і кашлатая барада амаль цалкам зачынялі твар, далоні былі памерам з вечка смеццевага бака, а ногі ў скураных ботах нагадвалі дэльфінят-пераросткаў. У велічэзных мускулістых руках ён трымаў штосьці, загорнутае ў коўдру.

— Хагрыд, — з палягчэннем вытхнуўся Дамблдор. — Нарэшце. А дзе ты ўзяў матацыкл?

— Пазычыў, прафесар Дамблдор, сэр, — адказаў гігант, асцярожна злазячы з матацыкла. — Юны Сірыус Блэк даў яго мне, сэр.

— Па дарозе ніякіх праблем?

— Не, сэр. Дом амаль цалкам разбураны, але хлапца атрымалася выцягнуць да таго, як маглы сталі хадзіць туды-сюды. Поўны парадак! Ён заснуў над Брысталем.

Дамблдор і прафесар МакГонагал схіліліся над скруткам. Усярэдзіне, ледзьве бачнае, моцна спало немаўля. Пад пасмай вугальна-чорных валасоў, на ілбе, быў прыкметны шнар незвычайнай формы, які нагадваў зігзаг маланкі.

— Гэта сюды… — прашаптала прафесар МакГонагал.

— Так, — адклікаўся Дамблдор. — Гэты шнар застанецца ў яго на ўсё жыццё.

— А нельга што-небудзь з гэтым зрабіць, Дамблдор?

— Нават калі б і было магчыма, я б не стаў. Шнары могуць апынуцца карыснымі. У мяне, напрыклад, ёсць шнар над левым каленам, дык ён у выглядзе схемы лонданскай падземкі. Што ж, давай яго сюды, Хагрыд, трэба завяршыць справу.

Дамблдор узяў Гары на рукі і павярнуўся да дома Дурсляў.

— А можна... Можна развітацца з ім, сэр? — папрасіў Хагрыд. Ён схіліў вялікую кудлатую галаву над Гары і пацалаваў яго вельмі калючым пацалункам. Потым, нечакана, Хагрыд завыў, як паранены сабака.

— Шшшш! — сыкнула прафесар МакГонагал. — Пабудзіш маглаў!

— І-і-прабачце, — зарыдаў Хагрыд, вымаючы гіганцкую перапэцканую насоўку і хаваючы ў ёй сваю фізіяномію. — Я не магу-у-у! Лілі з Джэймсам памерлі... Малога Гары адпраўляюць да маглаў…

— Вядома, вядома, гэта вельмі сумна, але толькі вазьмі сябе ў рукі, Хагрыд, не тое нас прыкмецяць, — зашаптала прафесар МакГонагал, падбадзёрваючы Хагрыда дотыкам рукі, у той час як Дамблдор пераскочыў праз нізенькую садовую агароджу і накіраваўся да ўваходных дзвярэй. Ён акуратна паклаў Гары на парог, выцягнуў з кішэні мантыі ліст, прасунуў яго паміж коўдрамі і вярнуўся да сваіх спадарожнікаў. Цэлую хвіліну яны моўчкі глядзелі на малюсенькі скрутак; плечы Хагрыда скалыналіся ад рыданняў, прафесар МакГонагал адчайна міргала,каб не заплакаць, а мігатлівае святло, якое звычайна струменілася з вачэй Дамблдора, падавалася, згасла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Філасофскі Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Філасофскі Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Філасофскі Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Філасофскі Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x