Уладзімір Падгол - Куля для прэзідэнта

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Падгол - Куля для прэзідэнта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Жанр: Политический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Куля для прэзідэнта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Куля для прэзідэнта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.

Куля для прэзідэнта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Куля для прэзідэнта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А гэтыя, седзячы за сталом, глядзяць на паперу ў літары і ачмураюцца, адлятаючы ў сьвет спакусаў. Як наркаманы, што пакеты на галаву ды клеем у іх напырскалі…Толькі тут пакет гіганцкі, агульны з цэглы, шкла і бетону, куды чорт дзьмухнуў. Яго подых літарамі абярнуўся, а яго паслугачы-пісьменьнікі тыя літары склалі ў словы і сказы і ў кнігах асадзілі. Тыя літары, што прыступкі ў іншы сьвет. Што? Біблія? Пакажыце таго, хто ходзіць у чытальню за Бібліяй! Правільна! Такія ў царкву ці касьцёл ходзяць. Спачатку сьвету было слова. Боскае. Яно ў Боскай кнізе.. А ў бібліятэчных кнігах ачмуральныя літары чортава душа надзьмухала і рукамі пісьменьнікаў у словы і грахоўныя радкі склала. Хто чытае, той як бы свой сьвет стварае і асалоду Ўсявышняга Творцы мае... які грэх! І пісьменьнікі і чытачы -- блюзьнераць хаўрусам, светаўтварэньнем займаючыся.

З тых кніг пыл спакусьлівы ўвесь час праменіць, воляю чытачоў выцягнуты, і цнатлівых наведавальнікаў атручвае. Во дзе сапраўдная нарката!

Філёлягі там вучацца, як правільна літары ў радкі паставіць, каб грэшнік чытач не збочыў са шляху ў бездань з пякельным вогнішчам. Рыхтуюцца ў памочнікі чортавых паслугачоў.

А на твары тых чытачоў ды філёлягаў зірніце. Ногі іх яшчэ тут, а душы ўжо там і ў вачох агні пякельныя. Яны з бібліятэчнага паветра спакусу чортаву смокчуць, і кожны ў сваім сьвеце трызьніць.

Вось і ў гэтую кнігу чорт раз пораз улазіў і такое рукамі аўтара ўпісваў, што цнатлівым ці святым чытаць такое і нельга і немажліва. А ты, паважаны чытач, набярыся мужнасьці, адвагі, пакладзі на сябе крыж і наперад за Лявонам, бо ўрэшце ўсё, што ні робіцца – ад Бога.

І Лявон не Біблію ўзяў.

Гартае старонкі гістарычных раманаў, часопісы з прыгажунямі і па дзявочых тварах захоплена зыркае і вядома пра што марыць... Ён жа бачыў дзяўчат толькі у спадніцах да пят, ды сукенкі на грудзях, як кратовыя паўкулі пад снегам, а тут… вунь чорт колькі грэшніц сюды натурыў! Сядзяць, нага на назе так, што з-пад сталоў зіхаціць, вабіць спакуса ў сілках з калготкавых сетак. Локцікі на стол, у далонях раскрытая вокладка, носік у кнігу і бачаць – фігу! Ды не тую сымбалічную з трох пальцаў, а яе сапраўдны правобраз. Чаму так Лявон бачыць? Прасачыце за яго позіркам на яе пальчыкі, як яны вокладку лашчаць… Так азадак любага песьцяць, у далонях яго трымаючы, быццам хлопец сядзіць на стале перад ёй ногі зьвесіўшы… Глядзіць Лявон і ледзь сьверб стрымлівае...

Ад такога відовішча -- мазгі кружэлкаю. Ён так цярпеў, каб не пайсьці ўздоўж сталоў заляцацца, што зьнясілеў, вочы закрыў і ў сон пацягнула гаротніка… ад дзявочага і кніжнага чмуру і гарадзкога тлуму. І ў сон кніжныя словы вялі:

«У лясах, дзе цяпер стаіць Шклоў, на беразе рэчкі Серабранкі жылі старажытныя людзі – нашы продкі. Яны былi слабыя i верылі ў розныя цуды, якiя, маўляў, зробяць iх жыцьцё сытым i абароняць ад ворагаў. З вялiкага каменя людзi вычасалі iдала, тварам падобнага да чалавека, i паверылi, што менавiта гэты iдал i ёсць цудадзей. Людзi перасталi працаваць i паляваць, а толькi мiтусiлiся каля каменнага стода, натхняючы адзiн аднаго як мага мацней любiць iдала. I енчылi каля балвана, i кленчылі, i ахвяры яму прыносiлi, і ў каменныя вусны цалавалi, а некаторыя жанчыны спрабавалi, абняўшы таго шклоўскага iдала, зацяжарыць i нарадзiць волата! Бог бачыў тое і насылаў кару, пра што нам вядома ад прарока Ераміі».

Лявон засынаў, абапершыся на далонь і ціхенька мармытаў:

“… адкрытым блудадзействам яна апаганiла зямлю, i пералюбнiчала з каменем i дрэвам. За тое былi затрыманы дажджы, i ня было дажджу позьняга” (Ер., 3:3.9.)

ЗА ШТО СЬКІДВАЮЦЬ ІДАЛАЎ

Прачнуўся Лявон каля вогнішча. Разбудзіў жаночы енк:

-- Колькі пакутавала ад яго! Амаль кожны дзень на каменны тырчак праз боль сядала… а ён волата мне ня даў. Ды што там волата, нават дзяўчо ня даў! Другая пярэчыла:

-- Дурніца! Па табе вунь якія асілкі сохнуць! А ты глядзець на іх ня хочаш. Ад каменя ніколі дзетак не будзе. Скажы: хто нарадзіў ад яго?

Яна падбегла да ідала, схапіла камень і адбіла каменны тырчак. Падхапіла яго і паднесла да вачэй сяброўкі:

-- Глядзі! Проста кавалак...

Некалькі разоў стукнула тырчаком аб камень, з якога высякалі

агонь, але ніводнай іскры не выляцела.

-- Вось бачыш, нават іскры не дае, а ты хацела дзіця!

І яна кінула тырчак у вогнішча. Усчаўся лямант. Да іх беглі людзі. Вакол вогнішча пасела веча. Жанчыну выцягнулі да агню. Гучала:

-- Бяда будзе!

-- Судзіць яе! Забіць! Катаваць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Куля для прэзідэнта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Куля для прэзідэнта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Рекс Стаут - Куля для боса
Рекс Стаут
Виктор Кадыров - Золото Иссык–Куля
Виктор Кадыров
Виктор Кадыров - Тайны Иссык-Куля
Виктор Кадыров
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Куля для прэзідэнта»

Обсуждение, отзывы о книге «Куля для прэзідэнта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x