Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вядома, сэр. Я толькі што яго пакінуў.

– А кліенты да вас хадзілі ў вашую адсутнасць?

– Тут можна не хвалявацца, сэр. Уранку працы збольшага не бывае.

– Што ж, фактаў дастаткова, містэр Ўілсан. Праз дзень-два я з задавальненнем паведамлю вам, да якіх высноваў прыйшоў. Сёння субота, і, спадзяюся, да панядзелка ў нас ужо будзе разгадка.

– Ну, што думаеце, Ўотсан? – спытаўся Холмс, калі госць нас пакінуў.

– Ніводнай думкі, – шчыра адказаў я. – Вельмі дзіўны выпадак.

– Звычайна, – сказаў Холмс, – чым дзіўнейшай падаецца справа, тым менш дзівосаў яна ўтрымлівае. Найцяжэй разабрацца з тыповымі, нічым не адметнымі злачынствамі, гэтак жа як пазнаць чалавека з тыповым тварам. А тут, мяркую, я спраўлюся ў імгненне вока.

– З чаго ж вы пачняце? – запытаўся я.

– З курэння, – адказаў мне ён. – Гэта праблема на тры люлькі, і я папрашу вас не размаўляць са мной пяцьдзясят хвілін.

Ён згорбіўся на крэсле, узняўшы вострыя калені так, што ледзь не ўпіраўся ў іх сваім ястрабіным носам, заплюшчыў вочы і сцішыўся – яго чорная гліняная люлька нагадвала дзюбу нейкай дзіўнай птушкі. Я прыйшоў да высновы, што ён заснуў, і ўжо сам пачынаў вадзіць носам, калі раптам Холмс сарваўся з крэсла з выглядам чалавека, які на нешта наважыўся, і адклаў люльку на камін.

– Сарасатэ * Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. грае сёння ўвечары ў Сэнт-Джэймсхоле, – сказаў ён. – Ўотсан, як думаеце, вашыя пацыенты абыдуцца без вас некалькі гадзін?

– Я не заняты. Мая практыка не адбірае шмат часу.

– Тады надзявайце капялюш і складзіце мне кампанію. Спачатку мне трэба ў Сіці, а па дарозе можам дзе-небудзь паабедаць. Бачу, што ў праграме даволі шмат нямецкай музыкі, якая падабаецца мне больш за італьянскую ці французскую. У ёй больш рэфлексіі, а мне хочацца рэфлексаваць. Хадземце!

Мы дабраліся на метро да Олдэрсгейта, адтуль крыху прайшліся да Сакс-Кобург-сквер, дзе разыграліся падзеі, пра якія мы чулі ранкам. Раён выявіўся заняпалым і цесным, чатыры шэрагі старых будынкаў глядзелі на маленькі сквер, дзе за агароджай удзірванелы газон з некалькімі бляклымі кустамі лаўравішань змагаўся за жыццё ў неспрыяльных умовах атручанага чадам паветра. Тры пазалочаныя шары і карычневая шыльда з надпісам белай фарбай «ЯВІС ЎІЛСАН» на вуглавым доме паказвалі на тое, што менавіта тут вядзе справу наш рудавалосы кліент. Шэрлак Холмс спыніўся і, нахіліўшы галаву набок, уважліва агледзеў будынак, пры гэтым вочы яго ярка блішчэлі пад прымружанымі павекамі. Потым ён нетаропка прайшоўся далей па вуліцы, а затым назад да рога, усё гэтак жа дапытліва паглядаючы на дамы. Нарэшце ён вярнуўся да ламбарда і, папярэдне двойчы ці тройчы моцна стукнуўшы па ходніку кіем, падышоў да дзвярэй і пагрукаў. Іх імгненна адчыніў прыемны з твару чыста паголены хлопец, які запрасіў Холмса ўвайсці.

– Дзякуй, я проста хацеў спытацца, як прайсці адсюль да Стрэнда, – сказаў Холмс.

– Трэці паварот направа, чацвёрты налева, – хутка адказаў памочнік, зачыняючы дзверы.

– Кемлівы хлопец, – заўважыў Холмс, калі мы пайшлі адтуль. – Мяркую, чацвёрты па кемлівасці ў Лондане, а па дзёрзкасці можа прэтэндаваць і на трэцяе месца. Я ведаю пра яго тое-сёе.

– Відавочна, што памочнік містэра Ўілсана згуляў не апошнюю ролю ў таямнічай гісторыі з Саюзам рудых. Я ўпэўнены, што вы спыталіся пра дарогу толькі каб разгледзець яго.

– Не яго.

– А што тады?

– Яго штаны на каленях.

– І што вы ўбачылі?

– Тое, што і чакаў убачыць.

– А чаму вы стукалі па ходніку?

– Дарагі доктар, цяпер час для назіранняў, а не для гутарак. Мы выведнікі ў тыле ворага і ўжо штосьці ведаем пра Сакс-Кобург-сквер. А зараз давайце паглядзім, што месціцца па суседстве.

Вуліца, на якую мы выйшлі, павярнуўшы за рог закінутага раёна Сакс-Кобург-сквер, уяўляла сабой поўную яму супрацьлегласць – гэтак жа карціна адрозніваецца ад свайго адваротнага боку.

Гэта была адна з галоўных магістраляў Сіці, па якой транспарт рухаўся на поўнач і захад. Па дарозе шчыльнымі шэрагамі ў процілеглых кірунках ішлі дзве плыні экіпажаў, на ходніку было не прапхнуцца ад працоўнага люду, які спяшаўся па сваіх справах. Калі мы глядзелі на шэраг дарагіх крамаў і велічных будынкаў, нават цяжка было ўявіць, што адваротным бокам яны выходзяць на непрыкметны і занядбаны сквер, які мы толькі што пакінулі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x