Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка

Здесь есть возможность читать онлайн «Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нябожчыкава люстэрка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нябожчыкава люстэрка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ запрасіў да сябе Эркюля Пуаро, каб даручыць яму вырашыць нейкую сямейную справу. Але ў той момант, калі Пуаро прыехаў, сэр Гервазы быў ужо мёртвы. Забойства ці самагубства? Эркюль Пуаро знойдзе адказ на гэтае пытанне...

Нябожчыкава люстэрка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нябожчыкава люстэрка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр Рыдл пакруціўся ў крэсле.

— Э-э, вельмі цікава, — сказаў ён. — Добра, лэдзі Шэвені-Гарэ, я думаю, гэта ўсё. Вы былі надзвычай зычлівыя.

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўстала, разгладзіла свае шаты.

— Дабранач, — сказала яна. Позірк яе скіраваўся ў нейкую кропку за маёрам Рыдлам.

— Дабранач, любы Гервазы. Я хацела б, каб ты прыйшоў, але, ведаю, ты мусіш заставацца тут. — Яна дадала, растлумачваючы яму: — Ты мусіш заставацца там, дзе ты адышоў ад нас, самае меншае дваццаць чатыры гадзіны. Павінен мінуць пэўны час, перш чым ты зможаш свабодна рухацца і камунікавацца.

Яна выплыла з пакоя.

Маёр Рыдл выцер лоб.

— Ух! — мармытнуў ён. — Вар'ятка куды большая, чым я думаў. Яна сапраўды верыць ва ўсё гэтае глупства?

Пуаро з сумненнем, задумліва паківаў галавой.

— Магчыма, яна так ратуецца, — сказаў ён. — Ёй трэба стварыць свет ілюзій, каб уцячы ад суровай рэальнасці, ад мужавай смерці.

— Мне здаецца, — сказаў маёр Рыдл, — фармальна яе можна палічыць вар'яткай. Нагаварыць кучу ўсялякай лухты — і ніводнага разумнага слова!

— Не, не, дружа мой. Самае цікавае, як Х'юга Трэнт мімаходзь заўважыў, тое, што з усяго гэтага пустаслоўя прабліскваюць разумныя думкі. Яна паказала гэта сваёй заўвагай пра тактоўнасць міс Лінгард, што тая не выпінала непажаданых продкаў. Паверце мне, лэдзі Шэвені-Гарэ ніякая не дурная.

Ён устаў і пахадзіў туды-сюды.

— У гэтай справе мне сёе-тое не падабаецца. Так, зусім не падабаецца.

Рыдл з цікаўнасцю паглядзеў на яго.

— Вы маеце на ўвазе матыў самагубства?

— Самагубства, самагубства! Усё гэта памылкова. Гэта памылкова псіхалагічна. Кім лічыў сябе Шэвені-Гарэ? Калосам, незвычайна важнай асобай, цэнтрам сусвету! Хіба такі чалавек знішчае сябе? Зразумела, не. Хутчэй ён знішчыць каго-небудзь іншага, раздушыць, як мурашку, нікчэмную чалавечую істоту, што адважылася раздражняць яго… Такі ўчынак ён мог бы лічыць як неабходны, свяшчэнны! Але самазнішчэнне? Знішчэнне такім эгаістам самога сябе?

— Усё гэта вельмі добра, Пуаро. Але факты, факты. Дзверы замкнуты, ключ у яго ўласнай кішэні. Акно зачынена на шпінгалет. Я чытаў пра такія рэчы ў кнігах, але я ніколі не сустракаўся з імі ў рэальным жыцці. Што-небудзь яшчэ?..

— Так, ёсць што-нішто яшчэ. — Пуаро сеў на крэсла. — Я Шэвені-Гарэ. Я сяду тут, за мой стол. Я вырашыў забіць сябе, бо, дапусцім, я адкрыў у гісторыі нашага роду нешта страшэнна ганебнае. Не дужа пераканаўча, праўда, але гэтага будзе дастаткова. Еh bіеn [9] Так (фр.). , што я раблю? Я крэмзаю на кавалку паперы слова «ДАРУЙЦЕ». Так, гэта зусім магчыма. Потым адчыняю шуфляду стала, дастаю пісталет, які тут хаваю, зараджаю, калі ён не зараджаны, і потым — страляюся? Не, я спачатку паварочваю сваё крэсла кругом — так, і трохі нахіляюся направа — так, і тады — тады прыкладваю пісталет да скроні і страляю!

Пуаро ўскочыў з крэсла і, апісаўшы круг, усклікнуў:

— Я пытаюся ў вас, ці гэта мае сэнс? Навошта паварочваць крэсла кругом? Калі б, напрыклад, тут на сцяне вісела карціна, тады, так, гэта можна было б вытлумачыць. Нейкі партрэт, апошняя рэч на свеце, якую хацелася б убачыць перад смерцю; але фіранка — аh nоn [10] Не (фр.). , гэта не мае сэнсу.

— Ён мог захацець глянуць з акна. Апошні позірк на маёнтак.

— Мой дарагі дружа, вы самі не верыце ў тое, што гаворыце. Вы самі ведаеце: гэта нонсэнс. У восем хвілін дзевятай было цёмна, і ў любым выпадку фіранкі апушчаны. Не, тут павінна быць нейкае іншае тлумачэнне…

— Я тут бачу толькі адно. Гервазы Шэвені-Гарэ быў вар'ят.

Пуаро адмоўна паківаў галавою: не, гэта яго не задавольвала. Маёр Рыдл устаў.

— Хадземце, — сказаў ён. — Пойдзем і пагутарым з усімі астатнімі. Можа, што-небудзь высветлім такім шляхам.

6

Пасля цяжкай гутаркі з лэдзі Шэвені-Гарэ маёр Рыдл адчуў значную палёгку, размаўляючы з такім спрактыкаваным юрыстам, як Фобз.

Містэр Фобз быў надзвычай стрыманы і асцярожны ў сваіх заявах, але яго адказы вызначаліся беззаганнай дакладнасцю. Ён прызнаўся, што самагубства сэра Гервазы аглушыла яго. Ён ніколі не палічыў бы сэра Гервазы такім чалавекам, які можа адмовіцца ад свайго жыцця. Ён не ведаў ніякай прычыны для такога кроку.

— Сэр Гервазы быў не толькі мой кліент, але і вельмі даўні сябар. Мы пазнаёміліся яшчэ падлеткамі. Я б сказаў, ён заўсёды любіў жыццё.

— Пры такіх акалічнасцях, містэр Фобз, я хачу прасіць вас гаварыць абсалютна адкрыта. Ці не вядомы вам тайная трывога або перажыванні сэра Гервазы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка»

Обсуждение, отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x