Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка

Здесь есть возможность читать онлайн «Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нябожчыкава люстэрка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нябожчыкава люстэрка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ запрасіў да сябе Эркюля Пуаро, каб даручыць яму вырашыць нейкую сямейную справу. Але ў той момант, калі Пуаро прыехаў, сэр Гервазы быў ужо мёртвы. Забойства ці самагубства? Эркюль Пуаро знойдзе адказ на гэтае пытанне...

Нябожчыкава люстэрка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нябожчыкава люстэрка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы не верыце, вядома! Мала хто верыць! А мне свет духаў такі ж рэальны, як гэты. Але, калі ласка, пытайцеся ў мяне, што хочаце, і не бойцеся ўсхваляваць мяне. Я зусім не засмучана. Разумееце, усё — Лёс. Чалавек не можа мінуць сваёй Кармы [7] Карма — з рэлігіі індуізму: вучэнне аб пераўвасабленні душ, вера ў тое, што ўсе ўчынкі чалавека вызначаюць яго лёс у будучым, пасля пераўвасаблення. . Усё супадае — люстра — усё.

— Люстра, мадам? — запытаўся Пуаро.

Яна слаба кіўнула галавой у той бок.

— Але. Яно разбіта, вы бачыце. Сімвал! Ведаеце верш Тэнісана? Я любіла чытаць яго дзяўчынай, хоць, вядома, тады не разумела глыбіннага сэнсу. «Раскалолася люстра ад краю да краю. Праклён мяне спасцігае!» — крыкнула лэдзі з Шэлата». Вось што здарылася з Гервазы. Праклён спасцігнуў і яго. Я думаю, вы ведаеце, што большасць вельмі старых родаў носяць на сабе праклён… Раскалолася люстра. Ён ведаў, што быў асуджаны! Праклён збыўся!

— Але, мадам, не праклён раскалоў люстра, — гэта была куля!

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўсё тым жа саладжавым голасам сказала:

— Гэта ж тое самае… Гэта лёс.

— Але ваш муж застрэліўся.

Лэдзі Шэвені-Гарэ паблажліва ўсміхнулася.

— Ён не павінен быў так рабіць, зразумела. Але Гервазы быў заўсёды нецярплівы. Ён ніколі не ўмеў чакаць. Яго час прыйшоў — ён ступіў насустрач. Усё так проста…

Маёр Рыдл раздражнёна выкашляўся і рэзка сказаў:

— Дык вы не былі здзіўлены, што ваш муж скончыў жыццё самагубствам? Вы чакалі, што так здарыцца?

— О, не! — Яе вочы акругліліся. — Нельга заўсёды прадбачыць будучыню. Гервазы, несумненна, быў вельмі дзіўны чалавек, незвычайны чалавек. Ён быў зусім не падобны ні на кога. Ён быў адным з Вялікіх і цяпер народжаны зноў. Я ведала гэта даўно. Думаю, ён сам гэта ведаў. Яму цяжка было прыстасоўвацца да дурных і дробных стандартаў штодзённага жыцця. — Пазіраючы цераз плячо маёра Рыдла, яна дадала: — Ён усміхаецца зараз. Ён думае, якія ўсе мы неразумныя. Такія мы і ёсць, сапраўды. Проста як дзеці. Прыкідваемся, што свет існуе на самай справе і што гэта мае значэнне… Жыццё — толькі адна з вялікіх Ілюзій.

Адчуваючы, што ён прайграе бітву, маёр Рыдл у роспачы запытаўся:

— Вы зусім не можаце дапамагчы нам высветліць, чаму ваш муж скончыў жыццё самагубствам?

Яна паціснула сваімі тонкімі плячыма.

— Сілы рухаюць намі — яны рухаюць намі… Вы не можаце зразумець. Вы рухаецеся толькі ў матэрыяльнай сферы.

Пуаро кашлянуў.

— Гаворачы пра матэрыяльную сферу, ці ведаеце вы што-небудзь, мадам, пра тое, як ваш муж размеркаваў свае грошы?

— Грошы? — Яна здзіўлена паглядзела на яго. — Я ніколі не думаю пра грошы. — У яе голасе гучала пагарда.

Пуаро пераключыўся на іншую тэму:

— У які час вы спусціліся сёння ўніз на абед?

— Час? Які ён, Час? Бясконцы, вось вам адказ. Час бясконцы.

Пуаро сказаў:

— Але ваш муж, мадам, быў даволі пунктуальны ў часе — асабліва, як мне казалі, калі датычылася абедзеннага часу.

— Ах, мілы Гервазы… — Яна памяркоўна ўсміхнулася. — Ён быў такі дурненькі з той пунктуальнасцю. Але гэта рабіла яго шчаслівым. І таму мы ніколі не пазніліся.

— Вы былі ў сталовай, мадам, калі пачуўся першы гонг?

— Не, я была тады ў маім пакоі.

— Ці памятаеце вы, хто быў у сталовай, калі вы сышлі ўніз?

— Амаль усе, мне здаецца, — няўпэўнена сказала лэдзі Шэвені-Гарэ. — Гэта мае значэнне?

— Магчыма, не, — пагадзіўся Пуаро. — Тады што-нішто яшчэ. Ці казаў вам калі-небудзь ваш муж, што яго, як ён падазрае, абкрадваюць?

Лэдзі Шэвені-Гарэ, здавалася, не дужа цікавіла гэта пытанне.

— Абкрадваюць? Не, я не думаю.

— Абкрадваюць, ашукваюць, абіраюць нейкім чынам?..

— Не, я не думаю… Гервазы вельмі ўгневаўся б, калі б хтосьці адважыўся на такое.

— Прынамсі, ён нічога не гаварыў вам?

— Не, не. — Лэдзі Шэвені-Гарэ адмоўна паківала галавой, па-ранейшаму без вялікай цікавасці. — Я памятала б…

— Калі апошні раз вы бачылі свайго мужа жывога?

— Ён заглянуў, як звычайна, спускаючыся ўніз перад абедам. Мая служанка была там. Ён проста сказаў, што ідзе ўніз.

— Прыгадайце, пра што ён больш за ўсё гаварыў апошнія некалькі тыдняў?

— О, пра гісторыю роду. Ён так паспяхова займаўся гэтым. Забаўная, мілая міс Лінгард, — ён ужо не мог без яе. Яна шукала і знаходзіла яму матэрыялы ў Брытанскім музеі — усё, што патрэбна. Яна, ведаеце, працавала з лордам Малкастарам над яго кнігай. І была тактоўная — я маю на ўвазе, яна абмінала лішняе. Урэшце, ёсць такія продкі, якіх не хочацца чапаць. Гервазы быў вельмі чуллівы. Яна дапамагала і мне. Здабыла мне процьму інфармацыі пра Хэтшыпсат [8] Хэтшыпсат — егіпецкая царыца (XV ст. да н. э.). . Я — пераўвасабленне Хэтшыпсат, ведаеце. — Ледзі Шэвені-Гарэ зрабіла гэтую заяву спакойным голасам. — А да таго, — гаварыла яна далей, — я была жрыцай у Атлантыдзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка»

Обсуждение, отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x