Жорж Сименон - Порт у тумане
Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Порт у тумане
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1988
- Город:Мінск
- ISBN:5-340-00167-9
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Пан Гранмэзон памёр. Паведаміце гэта яго доктару. А служачым і слугам скажаце крыху пазней.
Мэгрэ зачыніў дзверы, сунуў быў руку ў кішэню па люльку, але перадумаў паліць.
У яго душы нарадзілася дзіўнае пачуццё сімпатыі, павагі да гэтай жанчыны, якая пры першай сустрэчы здалася яму вельмі банальнай істотай.
— Гэта муж паслаў вас учора ў Парыж?
— Але. Я не ведала, што Раймон у Францыі. Муж мяне проста папрасіў забраць сына з калежа і правесці з ім колькі дзён на поўдні. Я не разумела, нашто гэта трэба, аднак зрабіла, як ён хацеў. Але толькі я прыехала ў «Лютэцыю», Эрнэст пазваніў мне і сказаў, каб я не ішла ў калеж, а вярталася дамоў.
— А сёння раніцай вам званіў Раймон?
— Званіў. Прасіў тэрмінова прывезці яму крыху грошай. Кляўся, што ад гэтага залежыць наш далейшы спакой.
— Не вінаваціў вашага мужа?
— Не. Там, у халупе, ён нават не ўспомніў пра яго. Гаварыў пра нейкіх сяброў, маракоў, якім ён павінен заплаціць, перш чым паехаць з Францыі. Казаў яшчэ нешта пра нейкае караблекрушэнне.
Прыйшоў доктар, сябра сям'і. З жахам, не верачы вачам, глядзеў на труп.
— Пан Гранмэзон скончыў жыццё самагубствам! — цвёрда вымавіў Мэгрэ. — А вам трэба вызначыць хваробу, ад якой ён памёр. Вы мяне разумееце? Паліцыю я бяру на сябе…
Ён падышоў да пані Гранмэзон, пакланіўся ёй. Тая пасля некаторых ваганняў спытала:
— Вы не сказалі мне, чаму…
— Раймон вам калі-небудзь усё раскажа… Апошняе пытанне… Шаснаццатага верасня ваш сын быў у Вістрэаме з вашым мужам, так?
— Так, ён заставаўся там да дваццатага.
Адышоўшы спінай да дзвярэй, Мэгрэ выйшаў з пакоя. Цяжка ступаючы, ён спусціўся па лесвіцы на першы паверх, прайшоў па калідоры, адчуваючы нейкі цяжар на плячах і агіду ў душы.
На вуліцы ён глыбока ўдыхнуў свежае паветра. Нейкі час стаяў пад дажджом з голай галавою, як бы хацеў асвяжыцца, скінуць з сябе ўсё тое жахлівае, што вынес з дома Гранмэзонаў.
Зірнуў апошні раз на вокны. Пасля паглядзеў на дом насупраць, у якім мэрава ўдава правяла сваю маладосць, і глыбока ўздыхнуў.
— Выходзьце!
Мэгрэ адчыніў дзверы камеры, у якой сядзеў Раймон, і знакам загадаў арыштаванаму ісці за ім. Камісар ішоў паперадзе, спачатку па вуліцы, пасля па дарозе ў порт.
Раймон дзівіўся, не разумеючы прычыны гэтага раптоўнага вызвалення.
— Вы нічога не хочаце мне сказаць? — кінуў Мэгрэ наўмысна незадаволеным тонам.
— Нічога!
— Вы дадзіце вынесці вам прысуд?
— Я паўтару перад суддзямі, што нікога не забіваў!
— Але праўды не скажаце?
Раймон апусціў галаву. Удалечыні ўжо віднелася мора, чуліся гудкі буксіра, які ішоў да пірса, ведучы за сабою на стальным тросе «Сэн-Мішэля». Тады, быццам бы гэта было нешта зусім звычайнае, кінуў:
— Гранмэзон памёр.
— Га?.. Што вы сказалі?..
Раймон схапіў яго за руку і ліхаманкава сціснуў яе.
— Ён?..
— Налажыў на сябе рукі. Гадзіну таму назад, у сябе дома.
— Ён усё расказаў?
— Не! Хадзіў туды-назад па гасцёўні хвілін пятнаццаць, пасля стрэліў. Вось і ўсё!..
Яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў. Удалечыні, на сценах шлюза, стаялі, назіраючы за выратавальнымі работамі, людзі.
— Цяпер вы можаце сказаць мне ўсю праўду, Раймон Гранмэзон… Зрэшты, я ўжо ведаю яе ў сама агульных рысах… Вы хацелі забраць з сабою вашага сына?
Ні слова адказу.
— Сярод людзей, у якіх вы прасілі дапамогі, быў і капітан Жарыс… Але, на жаль…
— Змоўкніце! Калі б вы ведалі…
— Хадземце сюды. Тут меней народу…
Дарога вяла да пустыннага берага, на які накатваліся хвалі.
— Вы праўда ўцяклі некалі з касай?
— Гэта Элен вам сказала?..
Ягоны голас стаў з'едлівы.
— Ну вядома!.. Эрнэст расказаў ёй усё па-свойму… Што ж, я не сцвярджаю, што быў святы… Наадварот!.. Жыў, як кажуць, весела… І адзін час захапляўся гульнёю… Выйграваў, прайграваў… Праўда, аднаго разу я скарыстаўся грашыма кампаніі, і кузен гэта прыкмеціў… Я абяцаў вярнуць паступова ўсе грошы і ўмольваў яго не даводзіць справу да скандалу… Ён усур'ёз сабраўся звярнуцца ў суд і згадзіўся толькі пры адной умове: каб я паехаў за мяжу і ніколі болей не вяртаўся ў Францыю!.. Цяпер вы разумееце? Ён хацеў, каб Элен стала яго жонкаю! І ён гэтага дабіўся!
Горка ўсміхнуўшыся, Раймон нейкі час маўчаў, пасля пачаў зноў:
— Звычайна людзі адпраўляюцца на поўдзень або ўсход… А мне падабалася поўнач, і я пасяліўся ў Нарвегіі… З радзімы я ніякіх навін не меў… Лісты, якія я пісаў Элен, заставаліся без адказу, а ўчора я даведаўся, што яны ніколі да яе не даходзілі… Я пісаў і кузену таксама, але адказу ні разу не атрымаў… Не, я не збіраюся здацца вам лепшым, чым я ёсць на самай справе, або разжаліць вас гісторыяй няшчаснага кахання. Спачатку я не думаў пра гэта шмат… Вы ўбачыце, што я кажу вам абсалютную праўду!.. Я працаваў… Былі ўсякія цяжкасці, пра іх трэба было думаць… Хіба што вечарамі на мяне находзіла настальгія… Здараліся і непрыемнасці… У кампаніі, якую я арганізаваў, справы ішлі няважна… Гэтак і праходзіў год за годам, то лепш, то горш, у чужой краіне… Там я змяніў прозвішча… Каб лепш было працаваць, прыняў нарвежскае падданства… Калі-нікалі ў гасцях у мяне бывалі афіцэры з французскіх суднаў, вось ад іх я і даведаўся, што ў мяне ёсць сын… Я сумняваўся, але параўнаў даты — і зразумеў, што гэта праўда!.. Напісаў у роспачы Эрнэсту… Умольваў дазволіць вярнуцца ў Францыю, хоць на некалькі дзён… Ён адказаў тэлеграмаю: «Арышт пры перасячэнні мяжы». Ішоў час. Я стаў апантана рабіць грошы… Гэта нецікава расказваць… Толькі вось у душы ўсё роўна як пустэча была… У Трамсё — тры месяцы палярная ноч… І тады настальгія па радзіме проста з'ядала мяне… Каб падмануць самога сябе, я паставіў мэту: стаць такім жа багатым, як і стрыечны брат. І вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай ікры. Але адчуў сябе сама няшчасным чалавекам на свеце… Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнічаць… Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут… бачыў сына на пляжы… Элен, здалёк… Ніяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына… Ці разумееце вы гэта?.. Купіў судна… Калі б я дзейнічаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзіў бы мяне ў турму… У яго заставаліся доказы!.. Вы бачылі маіх маракоў — добрыя людзі, нягледзячы на іх выгляд… Разлічылі ўсё… У той вечар Эрнэст быў дома адзін з хлопчыкам… Для большай надзейнасці, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасіў дапамогі ў капітана Жарыса, з якім пазнаёміўся ў Нарвегіі, калі ён яшчэ плаваў… Капітан ведаў Эрнэста, і мы дамовіліся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялікі Луі паможа мне выкрасці сына… Але скончылася ўсё гэта драмаю… Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабінеце… Мы ўвайшлі праз заднія дзверы, але, як назло, я зачапіў у калідоры швабру, што стаяла каля сцяны… Швабра ўпала… Эрнэст пачуў шум. Ён вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, і выхапіў з сакрэтніка рэвальвер… Што было далей?.. Цяжка і расказаць… Нейкае насланнё… Жарыс выскачыў у калідор услед за Эрнэстам… Святла там не было… Стрэл… І трэба ж было так здарыцца, што куля трапіла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар'яцеў з адчаю… Баяўся скандалу, асабліва перажываў за Элен… Ну хіба ж мог я расказаць усю гэтую гісторыю паліцыі?.. Разам з Вялікім Луі я перанёс Жарыса на борт «Сэн-Мішэля»… Капітану была неабходная медыцынская дапамога… Мы пайшлі ў Ангельшчыну, куды дабраліся праз некалькі гадзін… Але без пашпартоў нас на бераг не пускалі… Паліцыя была пільная: строгі кантроль па ўсім узбярэжжы… Калісьці я займаўся трохі медыцынай… Зрабіў сёе-тое, каб памагчы Жарысу, але гэтага было мала… Тады ўзялі курс на Галандыю… Там раненага трэпанавалі, але не маглі трымаць яго больш у клініцы, не паведаміўшы ўладам… Жахлівае падарожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, які памірае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго… Я хацеў быў весці шхуну ў Нарвегію. Але рабіць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капітанам аднаго судна, якое ішло на Лафатэнскія астравы… Я ўзяў Жарыса з сабою на борт… На моры мы былі ў большай небяспецы, чым на сушы… У маім доме ён правёў восем сутак. Але суседзі зацікавіліся таямнічым госцем… Трэба было зноў некуды рушыць… Капенгаген… Гамбург… Жарыс адчуваў сябе лепш… Рана зацягнулася, але ён страціў пры гэтым і памяць, і здольнасць гаварыць… Ну што я мог зрабіць, скажыце?.. Мне здавалася, што дома, у прывычнай атмасферы, ён ачуняе хутчэй, чым бадзяючыся па свеце… Я вырашыў хоць бы забяспечыць яго матэрыяльна і паслаў на яго імя ў банк трыста тысяч франкаў… Але як памагчы яму дабрацца дадому?.. Вярнуцца сюды з ім я сам не мог, бо вельмі многім рызыкаваў бы… А калі пераправіць яго ў Парыж, падумалася мне, дык ён абавязкова трапіць у паліцыю, дзе яго ўрэшце апазнаюць і завязуць дамоў… Так і здарылася… Толькі аднаго я не мог прадугледзець: што стрыечны брат, які дрыжаў ад страху пры адной думцы пра тое, што Жарыс можа яго выдаць, гнюсна атруціць капітана… Гэта ж ён падсыпаў стрыхнін у шклянку з вадою… Дастаткова было ўвайсці ў дом з чорнага ўвахода, па дарозе на паляванне…
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Порт у тумане»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.