Жорж Сименон - Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Луі маніць больш за іншых! Запэўнівае, што не знаёмы з нарвежцам, а сам яго ведае! Кажа, што не мае ніякіх спраў з мэрам, а я застаю яго ў доме гэтага мэра, калі ён лупцуе гаспадара…

На вуснах у катаржніка з'явілася ледзь прыкметная ўсмешка. Інакш адрэагавала на гэтыя словы Жулі.

— Гэта праўда, Луі?

І, паколькі той не адказваў, схапіла яго за руку.

— Тады чаму ты не кажаш праўды?.. Ты ж не зрабіў нічога благога, я ў гэтым упэўнена!..

Усхваляваны, ён вызваліў руку. Магчыма, ён быў гатовы здацца. Мэгрэ не даў яму часу абдумацца.

— Хапіла б, можа, адной маленькай дэталі, адной малюпасенькай праўды, каб развалілася ўся гэтая вежа хлусні!..

Ды не! Нягледзячы на ўмольны позірк сястры, Луі быццам скалануўся, усё роўна як скідваў з сябе дробных, але злых ворагаў.

— Нічога я не ведаю…

Адчуўшы, што брат нешта тоіць, Жулі спыталася:

— Чаму ты маўчыш?

— Я нічога не ведаю…

— Камісар кажа…

— Я нічога не ведаю!..

— Паслухай, Луі! Я заўсёды верыла табе, ты гэта добра ведаеш! І абараняла цябе, нават перад капітанам Жарысам…

Тут яна пачырванела, пашкадавала, пэўна, што сказала апошнія словы, і спешна загаварыла зноў:

— Ты скажаш праўду, Луі! Я не магу так больш… Я не застануся больш адна ў гэтым доме!..

— Маўчы! — выдыхнуў Луі.

— Што ён павінен сказаць вам, камісар?

— Дзве рэчы. Па-першае, хто такі Марціно. Па-другое, чаму мэр дазваляе лупцаваць сябе?..

— Чуеш, Луі? Гэта ж няцяжка.

— Я нічога не ведаю…

Жулі пачала злавацца.

Агонь у печы гудзеў і гудзеў. Роўна цікаў гадзіннік, у медным маятніку адбівалася святло лямпы.

На гэтай чысцюткай кухні сціплага ранцье матрос здаваўся залішне вялізным, няўклюдным, грубым. Ён сядзеў, схіліўшы галаву набок, плечы як звычайна былі перакошаныя, вялізныя рукі не знаходзілі сабе месца, позірк бегаў і бегаў, не ведаў, на чым спыніцца.

— Трэба, каб ты сказаў!

— Няма чаго мне казаць…

Ён хацеў наліць сабе яшчэ, але Жулі схапіла графін.

— Хопіць! Зноў нап'ешся!

Жулі была ўзнерваваная ўшчэнт. Яна цьмяна адчувала, наколькі важны можа быць гэты момант, і чаплялася за надзею, што ўсё стане ясна з аднаго слова.

— Луі… гэты чалавек… нарвежац… гэта ён хацеў купіць «Сэн-Мішэль» і стаць тваім гаспадаром, га?

Адказ быў хуткі і катэгарычны:

— Не!

— Тады хто ён? Яго ніколі не бачылі ў нас. Іншаземцы сюды не заязджаюць…

— Не ведаю…

Але сястра настойліва напірала на яго, з чыста жаночым пачуццём знаходзіла патрэбныя словы:

— Мэр цярпець цябе не мог… Праўда, што ты вячэраў сёння ў яго?

— Праўда…

Яна задрыжала ад нецярпення.

— Дык скажы мне тады хоць што-небудзь! Гэта неабходна, Луі! Або клянуся табе, што стану думаць…

Жулі недаказала. Знясіленая, разгубленая, яна апусціла рукі, зірнула роспачна на плеценае крэсла, пасля на печ, гадзіннік, размаляваную кветкамі вазу…

— Ты паважаў капітана, я гэта ведаю!.. Сто разоў гэта казаў, і калі вы пасварыліся, дык…

Яна адчула, што гэта трэба растлумачыць камісару.

— Не падумайце толькі чаго-небудзь такога, пан камісар! Брат паважаў капітана… І той яго таксама… Толькі вось… Але няважна!.. Луі не можа саўладаць з сабою, калі ў яго заводзяцца грошы, адразу ж усё спускае… Капітан ведаў, што іншы раз ён бярэ ў мяне грошы, якія я ашчаджала патроху… Ну, і выгаворваў яму… Вось і ўсё!.. І калі ўрэшце забараніў яму прыходзіць сюды, дык толькі таму, каб Луі не браў у мяне грошай!.. Але мне капітан казаў, што па сутнасці Луі — добры хлопец, хіба што з адным недахопам — слабым характарам…

— А Луі, мусіць, ведаў, — паволі сказаў Мэгрэ, — што, калі б Жарыс памёр, вы атрымалі б у спадчыну трыста тысяч!

Усё адбылося так імгненна, што камісар ледзь не апынуўся на падлозе. Луі наваліўся на яго, спрабуючы схапіць за горла. Жулі заенчыла з усяе сілы.

Камісару ўдалося схапіць на ляту руку Луі. Павольным, але моцным рухам ён вывернуў яе матросу за спіну і прахрыпеў:

— Прымі лапы!

Жулі, прыціснуўшыся да сцяны і закрыўшы твар рукамі, рыдала, час ад часу слаба, няўцешна ўскрыкваючы:

— Божа мой! Божа мой!

— Будзеш ты гаварыць, Луі! — адчаканіў Мэгрэ, выпускаючы руку былога катаржніка.

— Мне няма чаго сказаць.

— А калі я цябе арыштую?

— Арыштоўвай.

— Ідзі за мною.

Жулі ўскрыкнула:

— Пан камісар, я прашу вас! Луі, кажы, што ведаеш, я заклінаю цябе!

Яны ўжо стаялі каля зашклёных дзвярэй кухні. Вялікі Луі азірнуўся. Твар у яго быў барвовы, вочы блішчалі. Хочучы перадаць свае пачуцці, ён зрабіў нейкую грымасу, якую нельга апісаць словамі, і працягнуў руку да пляча сястры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x