Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер

Здесь есть возможность читать онлайн «Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крылаты рэвальвер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крылаты рэвальвер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крылаты рэвальвер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крылаты рэвальвер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не даў ёй у рукі паперы. Чытач можа разам з Кларай прачытаць яе змест. Дакумент быў пазначаны тым жа днём.

«Я, Клара Джэймс, гэтым сведчу, што ў аўторак, 19 красавіка, я зайшла ў жылы дом No.620 на Іст-Энд авеню горада Нью-Йорка ў ці прыблізна 6.15 вечара, паднялася на ліфце на трынаццаты паверх. Я пазваніла ў студыю Альберта Міёна. Да дзвярэй студыі ніхто не падышоў, і ніякіх гукаў адтуль не пачулася.

Дзверы не былі зачынены наглуха. Яны не былі прачынены, але і на засаўку ці ключ яны таксама былі не замкнёныя. Пазваніўшы яшчэ раз і не пачуўшы адказу, я адчыніла дзверы і зайшла ў студыю.

Альберт Міён ляжаў на падлозе каля піяніна. Ён быў мёртвы. У верхняй частцы галавы была дзірка. Безумоўна, ён быў мёртвы. У мяне закруцілася галава, і я мусіла сесці на падлогу і апусціць галаву, каб не страціць прытомнасці. Я не дакранулася да трупа. На падлозе, непадалёк ад містэра Міёна, ляжаў рэвальвер; я ўзяла яго ў рукі.

Здаецца, я праседзела на падлозе каля пяці хвілін, але, можа, крыху болей ці меней. Калі паднялася на ногі і пайшла да дзвярэй, зразумела, што ўсё яшчэ трымаю ў руцэ рэвальвер. Я паклала яго на падстаўку бюста Каруза. Пасля я сцяміла, што мне не трэба было гэтага рабіць, але ў той час я была настолькі ўражаная і збянтэжаная, што не разумела, што раблю.

Я выйшла са студыі, зачыніла за сабой дзверы, пайшла па агульнай лесвіцы ўніз на дванаццаты паверх і пазваніла ў кватэру Міёнаў. Я збіралася расказаць пра ўсё місіс Міён, але калі тая з'явілася на парозе, я не здолела выціснуць з сябе ніводнага слова пра здарэнне. Я не змагла сказаць ёй, што яе муж ляжыць там, у студыі, мёртвы.

Пасля я шкадавала аб гэтым, але цяпер не бачу прычыны, каб шкадаваць ці прасіць прабачэння, — я проста не магла выціснуць з сябе ніводнага слова. Я сказала, што хачу бачыць яе мужа і што званіла ў студыю, але ніхто не адазваўся. Потым я выклікала ліфт, выйшла на вуліцу і пайшла дадому.

Не здолеўшы расказаць пра здарэнне місіс Міён, я нікому іншаму аб гэтым не паведаміла. Я б расказала пра гэта бацьку, але яго не было дома. Я вырашыла дачакацца яго прыходу і паведаміць пра тое, што здарылася, але раней патэлефанаваў знаёмы і сказаў, што Міён скончыў самагубствам, таму я вырашыла нікому не гаварыць, нават бацьку, што была ў студыі, а сказаць, што званіла і стукала ў дзверы, але не пачула адказу. Я думала, што гэта не мае асаблівага значэння, але мне растлумачылі, што гэта важна, таму я дакладна паведамляю, як гэта ўсё здарылася».

Калі Клара скончыла чытаць, падышоў афіцыянт з пітвом, і яна прыціснула паперу да грудзей, нібыта хавала карты, гуляючы ў покер. Трымаючы дакумент левай рукой, правай узяла шклянку і прагна глынула віскі. Каб падтрымаць кампанію, я таксама адпіў са сваёй шклянкі.

— Адна хлусня, — сказала яна з абурэннем.

— Ну, вядома, — сказаў я. — У мяне добры слых, таму гаварыце цішэй. Містэр Вулф шчыра хоча даць вам шанц, і, ва ўсякім разе, прыйшлося б пазмагацца, каб прымусіць вас падпісаць дакумент, калі б у ім была напісана ўся праўда. Нам даволі добра вядома, што дзверы студыі былі замкнёныя і вы адамкнулі іх ключом. А таксама тое — не, паслухайце, адну хвіліну, — што вы наўмысна ўзялі рэвальвер з падлогі і паклалі на бюст, бо падумалі, што місіс Міён забіла яго і паклала рэвальвер на падлогу, каб усё было падобна на самазабойства, і вы вырашылі парушыць яе план. Вы не маглі…

— Дзе вы былі ў той час? — спытала Клара з пагардай. — Хаваліся за канапай?

— Глупства. Калі ў вас не было ключа, чаму вы скасавалі свае планы наконт кактэйлю, каб сустрэцца са мной, пачуўшы пра тое, што я паведаміў вам па тэлефоне? Што ж датычыцца рэвальвера, калі б вы нават цэлы год над гэтым думалі, нічога больш дурнейшага не прыдумалі. Хто б паверыў, што нехта стрэліў у яго, імітуючы самазабойства, а потым аказаўся настолькі дурным, што паклаў рэвальвер на бюст? Трэба быць занадта абмежаваным, каб паверыць, — я кажу гэта шчыра, але вы вось паверылі.

Клара была вельмі занятая сваімі думкамі, каб абурыцца тым, што яе назвалі абмежаванай. Яна спахмурнела, ад чаго белы гладкі лоб зморшчыўся, а ў вачах знік бляск.

— Ва ўсякім разе, — запярэчыла яна, — тое, што тут напісана, не толькі хлусня, усё гэта проста немагчыма. Рэвальвер знайшлі на падлозе каля трупа, таму гэта не можа быць праўдай!

— Так, — ухмыльнуўся я ў адказ. — Тое, што напісана ў паперы, відаць, вас шакіравала. Калі вы асабіста паклалі рэвальвер на бюст, як тады магло здарыцца, што яго знайшлі на падлозе? Відавочна, нехта паклаў яго назад. Думаю, вы вырашылі, што гэта таксама зрабіла місіс Міён, і, відаць, вам цяжка было трымаць язык за зубамі, але вы мусілі маўчаць. Цяпер сітуацыя крыху іншая. Містэр Вулф ведае, хто паклаў рэвальвер на падлогу, і мае адпаведныя доказы. Больш таго, ён ведае, што Міёна забілі, і таксама можа гэта даказаць. Адзінае, што яго стрымлівае, дык гэта ўсяго толькі адна дэталь: неабходнасць вызначыць, як рэвальвер трапіў з падлогі на бюст. — Я дастаў з кішэні аўтаручку. — Падпішыце паперу, я засведчу подпіс, і з вамі ўсё будзе ў парадку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крылаты рэвальвер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крылаты рэвальвер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крылаты рэвальвер»

Обсуждение, отзывы о книге «Крылаты рэвальвер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x