Жорж Сименон - Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детектив, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi папраўдзе, то з усёй сям'i я, можа, аднаго гэтага старога змог бы выцерпець. Боб казаў, што гэта была самая хiтрая бестыя, якую ён сустракаў калi-небудзь. Гэта, канешне, было сказана дзеля прыгожага слоўца. Боб i не бачыў яго, стары даўно памёр... Далей - болей. Браточак выкладвае ўсё як ёсць. Пытае ў Боба, цi збiраецца той жанiцца на яго сястры. Боб адказвае яму, што нiколi не меў такога намеру.

Той пярэчыць яму, што ён не мае рацыi, што гэта будзе выгадна для ўсiх. А чаму выгадна? Таму, што ён, Рышар Жандро, раскашэлiцца для мужа сваёй сястры. Падсыпле столькi грошай, колькi той пажадае. Пры адной умове: што ён будзе смыкаць яго сястру па белым свеце, будзе прыдумляць ёй усялякiя забавы, каб адбiць ахвоту ад камерцыi.

Цяпер цямiце? Боб адказвае, што не адчувае сябе здатным да гэткай работы. Тады гэты крываносы гад заяўляе, што ён рызыкуе вельмi дорага заплацiць за гэта. Як успомню, што вы гатовы былi запраторыць мяне за краты за пяцьдзесят канцоў, якiмi я разжыўся ў гэтай поскудзi!.. Але я не злую на вас. Што вы маглi ведаць?!

Iх агарнуў цудоўны водар, якi зыходзiў ад пададзенага пеўня ў вiне. Дэдэ, хоць толькi што скардзiўся на сытасць, усё ж з салiдным апетытам прыступiў да яго.

- Ану, паспытайце гэта бажале i прызнайцеся, што ўсё-такi было б шкада пазбавiць мяне такога снедання i пасадзiць на турэмную цуру! Ведаеце, што песцiў у сваёй мазгаўнi гэты лыч? Я казаў вам, што Боб быў шыкоўны хлопец, але я не хачу сказаць, што ён быў анёльчык. Яму, як усiм людзям, здаралася сядзець без капейкi ў кiшэнi. Ён з маленства быў знаёмы з усялякiмi багацеямi. I часам дзеля смеху ён падрабляў iх подпiсы на вэксалях i iншых паперках. I ў гэтым няма нiчога паганага. Доказам тое, што нiхто нават не скардзiўся на яго, i ўсё ўладкоўвалася самым найлепшым чынам. Дык вось, прыяцеле Жуль! Гэтая гадзiна богведама як скупiла цэлы жмут такiх паперак. "Калi вы не жэнiцеся на маёй сястры, я пасаджу вас за краты. Калi вы жэнiцеся на ёй, але не будзеце цаца, я зноў-такi пасаджу вас за краты". Звер! Люты звер! Яшчэ больш люты, чым стары! Магу пабажыцца, Боб ужо шкадаваў, што паквапiўся на курачку i ўлiп у гэту гiсторыю. Што да кралi, то яна страшэнна спяшалася. Ёй карцела iсцi пад вянец неадкладна, не чакаючы, калi споўнiцца дваццаць адзiн год. Яна закiдала яго лiстамi, дэпешамi. Прызначала яму спатканне за спатканнем. Ён калi хадзiў, калi не хадзiў. Часцей за ўсё не хадзiў. Тады яна сама iшла за iм на вулiцу Брэй i чакала яго на рагу авеню, зусiм не хвалюючыся, што яе могуць прыняць не за тую... Люсiль добра ведала яе...

- Калi вы адвезлi на вулiцу Шапталь, пятнаццатага ноччу...

- Ён вырашыў пакласцi гэтаму канец, выкласцi ёй усё, сказаць, што ён не купляецца i не прадаецца, анi ёй, анi яе браточку.

- Ён прасiў вас пачакаць яго?

- Не тое каб прасiў, але ён не збiраўся бавiцца там. Вам крылца цi лапку? Абавязкова паспытайце грыбкоў: Густаў сам i збiрае, i смажыць iх.

У Мэгрэ быў выдатны настрой, i прычынай яго, мусiць, трошкi было i бажале, выпiтае пасля белага сухога вiна.

- Вы не ламаеце сабе галаву над тым, чаму я вам усё гэта расказваю?

- Не.

- Самi ведаеце?

- Ведаю.

Прынамсi, ён здагадваўся. Дэдэ было цяжка на душы - ён павесiў нос на квiнту, як сказаў бы ён сам. Ён не мог маўчаць. З Мэгрэ ён нiчым не рызыкаваў. А з другога боку, ён меў i пэўны "дазвол".

Але якраз гэтым ён не ганарыўся. Сённяшнi сняданак ён прыдумаў для таго, каб самому прадставiцца ў лепшым святле.

Не раз потым гэты сняданак у Божывалi будзе прыходзiць на памяць Мэгрэ, i, магчыма, менавiта гэты ўспамiн неаднойчы засцеражэ яго ад безразважных рашэнняў i раптоўных вывадаў.

- Што адбылося там, наверсе, я не ведаю.

Мэгрэ таксама не ведаў, але ўстанавiць iсцiну было лёгка. Ён толькi хацеў бы ведаць, цi сапраўды Рышар Жандро збiраўся правесцi гэты вечар дома. Можа, ён павiнен быў застацца ў клубе цi яшчэ дзе-небудзь? А магчыма - i гэта было ў яго характары - сам Боб папрасiў Рышара падняцца да сястры? Чаму ж не?

Хоць бы для таго, каб выказаць iм абаiм усё, што ён пра iх думае.

"Па-першае, я не збiраюся жанiцца..."

У Мэгрэ, якому нiколi не даводзiлася сустракацца з Бобам, ужо складвалася выразнае ўяўленне пра яго характар i нават пра аблiчча.

"Па-другое, я не маю анiякага жадання прадаваць сваё iмя, якое няцяжка мне насiць i самому".

Бо калi ў раёне плошчы Тэрн i на бегавых дарожках скачак сёй-той i называў яго графам, то большасць з iх была пераканана, што гэта проста мянушка, i яны не мелi нават ўяўлення пра яго сапраўднае прозвiшча.

Як паводзiла Элiза Жандро? Ускiпела, нагадала пра свой гонар? А брат? Прыйшоў у ярасць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x