• Пожаловаться

Жорж Сименон: Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон: Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детектив / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жорж Сименон: другие книги автора


Кто написал Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Услед за Луi ён прайшоў праз хол з калонамi, i затым падымаўся па лесвiцы, усланай цёмна-чырвонай дывановай дарожкай.

Уздоўж лесвiцы гарэла толькi некалькi лямпачак, якiя цьмяна асвятлялi прыступкi i сцены. Дзверы, што выходзiлi на пляцоўку другога паверха, былi расчынены. У iх праёме стаяў мужчына ў халаце.

- Мне сказалi, што вы жадаеце пагаварыць са мной? Праходзьце, калi ласка. Пакiньце нас, Луi.

Пакой, сцены якога былi абшыты скурай i ў якiм пахла гаванскiмi сiгарамi i невядомай Мэгрэ парфумай, служыў адначасова i гасцiнай i кабiнетам. Яшчэ адны дзверы, якiя былi прыадчынены, вялi ў спальню, дзе пад балдахiнам вiдаць быў рассцелены ложак.

З-пад халата Рышара Жандро-Бальтазара выглядвала пiжама, на босых нагах саф'янавыя пантофлi.

Яму было гадоў трыццаць. Смуглявы твар яго здаўся б зусiм звычайным, калi б не крывы нос.

- Луi сказаў мне, што вы служыце ў нашым квартальным камiсарыяце?

Ён адчынiў па-майстэрску аздобленую шкатулку з цыгарэтамi, працягнуў яе Мэгрэ, але той адмовiўся.

- Вы не палiце?

- Толькi люльку.

- Не прапаноўваю вам запалiць, бо не выношу паху люлечнага тытуню. Мяркую, перш чым прыйсцi сюды, вы папярэдзiлi майго сябра Лё Брэ?

- Не.

- Вось як! Прашу прабачэння, калi я не дужа дасведчаны ў палiцэйскiх парадках. Лё Брэ часты госць у гэтым доме, але, прызнацца, зусiм не як палiцэйскi камiсар. Дарэчы, ён так непадобны на палiцэйскага! Выдатны чалавек, i жонка ў яго чароўная. Але вернемся да справы. Якая гэта зараз гадзiна?

Ён зрабiў выгляд, што нiяк не знойдзе гадзiннiк, i Мэгрэ дастаў з кiшэнi сваю пасярэбраную цыбулiну.

- Дзве гадзiны дваццаць пяць хвiлiн.

- А гэтай парой года днець пачынае, здаецца, гадзiн у пяць, праўда? Я ведаю, бо часам мне выпадае прагульвацца конна па дзю Буа. Мне ўяўлялася, што хатнi спакой грамадзян ад захаду да ўсходу сонца недатыкальны.

- Несумненна, але...

- Заўважце, я нагадаў пра гэта толькi для таго, каб i вы не забывалi пра iснаванне законаў. Вы зусiм малады i, вiдаць, яшчэ нявопытны. Вам пашчасцiла, што вы трапiлi да сябра вашага шэфа. Урэшце, спадзяюся, у вас дастаткова падстаў для таго, каб такiм парадкам, як зараз, урывацца ў дом. Луi ў агульных рысах растлумачыў мне, у чым справа. Вiдаць, асоба, якую ён выштурхнуў за дзверы, даволi небяспечная? Нават у такiм выпадку, дружа мой, вы павiнны былi ўсё ж дачакацца ранку, як вы думаеце? Сядайце, калi ласка.

Сам ён не сеў, а мерна захадзiў па пакоi, пыхкаючы дымам эгiпецкай цыгарэты з пазалочаным муштуком.

- А цяпер, калi я даў вам гэты невялiчкi ўрок, якi вы заслужылi, скажыце, што вас цiкавiць?

- Хто займае пакой над вамi, другое акно злева?

- Выбачайце?

- Прашу прабачэння. Вядома, вы не абавязаны адказваць мне, прынамсi, зараз.

- Абавязаны?.. - у вялiкiм здзiўленнi перапытаў Рышар.

Кроў кiнулася ў твар Мэгрэ, вушы запунцавелi.

- Гэтай ноччу ў пакоi над вамi нехта страляў.

- Выбачайце... Выбачайце... Вы не трызнiце, спадзяюся?

"Народныя гуляннi, маўляў, гэта, канешне, прычына, але цi не перабралi вы часам?"

На лесвiцы пачулiся крокi. Дзверы не былi зачынены, i Мэгрэ ўбачыў новую постаць, якая вырысавалася на пляцоўцы, постаць, якая, здавалася, сышла з вокладкi моднага часопiса. Мужчына быў у фраку, палярыне i цылiндры. Ён быў худы i стары, а яго тонкiя вусы з ускiнутымi ўгору кончыкамi былi вiдочна нафарбаваны.

Ён спынiўся ў парозе, нерашуча, здзiўлена, неяк нават баязлiва.

- Заходзьце, бацька. Я думаю, зараз вы насмеяцеся ад душы. Вось гэты месье служыць у нашага сябра Лё Брэ...

Дзiўна, Фелiсьен Жандро-Бальтазар-бацька не выглядаў п'яным, i ўсё ж трымаўся ён неяк хiстка, нерашуча, няўпэўнена.

- Вы бачылi Луi? - прадаўжаў сын.

- Ён з нейкiм унiзе...

- Правiльна. Нейкi п'янiца - калi толькi не вар'ят - нядаўна, перад вашым прыходам ледзь не разнёс наша параднае. Луi выйшаў i - як толькi ён яго адужаў? - не даў яму ўварвацца ў дом. А цяпер месье...

Ён змоўк, запытальна гледзячы на Мэгрэ.

- Мэгрэ.

- Месье Мэгрэ, сакратар нашага сябра Лё Брэ, прыйшоў сюды, каб запытаць у мяне... Дарэчы, а што вас, на самой справе, цiкавiць?

- Хто жыве ў пакоi над вамi - другое акно злева?

Мэгрэ здалося, што бацька занепакоiўся i што занепакоенасць гэта выклiкана нейкiмi незвычайнымi абставiнамi. Як толькi стары зайшоў у пакой, ён кiнуў на сына погляд, поўны страху i пакоры. Ён не адважваўся раскрыць рот. Здавалася, што чакае на гэта дазволу Рышара.

- Мая сястра, - адказаў, нарэшце, Рышар. - Гэта ўсё?

- Яна зараз дома?

Мэгрэ звярнуўся не да сына, а да бацькi. Аднак i на гэты раз адказаў сын.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.