Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Беларуская навука, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Брама неўміручасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брама неўміручасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Брама неўміручасці» стала, можна сказаць, вынікам усёй папярэдняй творчасці Кандрата Крапівы, уразіла чытачоў глабальнасцю праблематыкі. Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя.

Брама неўміручасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брама неўміручасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дабрыян (выходзіць заспаны) . Хто там?

Марына Сяргееўна. Генерал. Неўміручасці патрабуе.

Дабрыян. Які генерал?

Марына Сяргееўна. А хто яго ведае. Кажа, буду званіць, пакуль не даб‘юся.

Дабрыян. Цяжкі выпадак.

Марына Сяргееўна. Паспаў бы яшчэ. Сам зараз ногі выцягнеш праз гэту неўміручасць.

Дабрыян. Каму-небудзь яна спатрэбіцца і пасля мяне.

Марына Сяргееўна. Чаму не!

Тэлефонны званок.

Вось, калі ласка.

Дабрыян (бярэ трубку) . Я слухаю… Так… Слухаю вас, таварыш генерал… Устаў… пры вашай дапамозе. Прашу гаварыць спакайней, а то я нічога не разбяру… Я неўміручасці не размяркоўваю… Я адкрыў закон, але не распараджаюся лёсам людзей… Ёсць для гэтага Камітэт па справах неўміручасці… Так… ён і будзе вырашаць, хто варты неўміручасці… Дапускаю, што вы — самы лепшы з генералаў, але не мне ў гэтым разбірацца… Магчыма, сустрэнемся… Генерал-маёр Дажывалаў?.. Буду помніць… У запасе?.. Ну, я рад, што ў нас у запасе ёсць такія баявыя генералы… Будзьце здаровы… (Кладзе трубку.) А почырк як быццам не генеральскі.

Марына Сяргееўна (падыходзіць да мужа, з замілаваннем кудлачыць яму валасы) . Можа, задрэмлеш яшчэ?

Дабрыян (глядзіць на гадзіннік) . Трэба ў інстытут ісці.

Марына Сяргееўна. Бора, няўжо гэта ўсё праўда?

Дабрыян. Што?

Марына Сяргееўна. Што мы будзем жыць вечна.

Дабрыян. Хто-небудзь будзе.

Марына Сяргееўна. Ну, мы ж з табой напэўна будзем.

Дабрыян маўчыць.

Падумаць страшна… Вечнасць… Гэта як бяскрайні акіян… Плывеш, плывеш, а канца няма… I ніколі, ніколі не будзе.

Дабрыян. Падобна.

Марына Сяргееўна. А што рабіць?

Дабрыян. Не разумею.

Марына Сяргееўна. Занятак нейкі трэба мець?

Дабрыян. Будзем жыць, дык і занятак будзе.

Марына Сяргееўна. Вечна абед табе гатаваць?

Дабрыян. Гатаваць будзе каму.

Марына Сяргееўна. Значыць, мне і гэтага не астанецца. А што чалавек без справы? Для вялікага жыцця і справу трэба вялікую, каб усяго захапіла.

Дабрыян. Гэта правільна.

Марына Сяргееўна. Давай падбіраць мне справу. Спецыяльнасць якую-небудзь.

Дабрыян. Выбірай, якая табе падабаецца.

Марына Сяргееўна. Часу шмат, любою можна авалодаць.

Дабрыян. I не адной.

Марына Сяргееўна. А што, калі надакучыць плысці?

Дабрыян. Куды?

Марына Сяргееўна. У вечнасць. Так абрыдае, што не вытрымаць.

Дабрыян. Я не ведаю, ці можа так быць.

Марына Сяргееўна. Тады за борт, у бяздонне? У другую вечнасць?

Дабрыян. Гэта ўжо будзе антывечнасць.

Марына Сяргееўна. Але буду я мець на гэта права?

Дабрыян. Думаю, што будзеш. Але нашто такія змрочныя думкі? Давай пра што-небудзь іншае.

Марына Сяргееўна (у задуменні) . Дзетак бы нам цяпер… Загінуў наш Валерык… Гэта колькі б яму ўжо было?

Дабрыян. Дваццаць чатыры.

Марына Сяргееўна. Кім бы ён мог быць, як ты думаеш?

Дабрыян. Па ўзросту мог бы быць ужо аспірантам.

Марына Сяргееўна. Можа, і ўнук быў бы ўжо.

Дабрыян. Мог быць і ўнук.

Марына Сяргееўна. Пабаялася я больш раджаць. Спачатку жылося цяжка, а пасля думалася — позна… Старасць надыдзе, а дзеці малыя будуць. А цяпер і сапраўды позна. А колькі б у нас магло быць унукаў, праўнукаў, пра-пра-пра-праўнукаў. I ўсе неўміручыя.

Дабрыян. Не растрывожвай сябе, Марына.

Марына Сяргееўна. А можа, яшчэ не позна? Можа, можна вярнуць мне маю жыццёвую сілу? Ты ж ведаеш таямніцу ўсіх гэтых сакрэцый.

Дабрыян. На вялікі жаль, нічога зрабіць нельга. Тут, як у юрыспрудэнцыі, закон адваротнай сілы не мае.

Марына Сяргееўна. Што б табе раней было адкрыць гэты закон.

Дабрыян. Раней не выйшла. Некаторым яшчэ не позна.

Марына Сяргееўна (усхопліваецца) . Бора, што ты сказаў?

Дабрыян (здзіўлена глядзіць на яе) . Я кажу, што ён яшчэ саслужыць службу людзям.

Марына Сяргееўна. Мне страшна, Бора.

Дабрыян. Што з табой?

Марына Сяргееўна. Я зусім забылася… Я толькі пра сябе думала. Для мяне позна, а для цябе ж не позна.

Дабрыян. Марыша, пра што ты гаворыш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брама неўміручасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брама неўміручасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Виктор Михайлов - Черная Брама
Виктор Михайлов
Ольга Гусейнова - Крап-чаг соединяет
Ольга Гусейнова
Евгений Долматовский - Зеленая брама
Евгений Долматовский
libcat.ru: книга без обложки
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Віктор Михайлов - Чорна Брама
Віктор Михайлов
Фредерик Пол - Брама
Фредерик Пол
Олександр Ірванець - Львівська брама
Олександр Ірванець
Рюноске Акутаґава - Брама Расьомон (збірник)
Рюноске Акутаґава
Отзывы о книге «Брама неўміручасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Брама неўміручасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x