• Пожаловаться

Вера Смирнова: Героі Элады

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Смирнова: Героі Элады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Героі Элады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Героі Элады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вера Смирнова: другие книги автора


Кто написал Героі Элады? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Героі Элады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Героі Элады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я памагу табе, Язон. У цябе будзе карабель, якога яшчэ не мелі людзі. Я дам табе ў таварышы найлепшых герояў Грэцыі і сама павяду вас скрозь буры і туманы, і ты здабудзеш залатое руно.

Язон пазнаў голас - голас старой, якая дзякавала яму, калі ён перанёс яе цераз раку.

Гэта была сама багіня Гера, жонка вялікага Зеўса, якая вырашыла памагчы Язону. Яна загадала яму даручыць пабудову карабля іолкскаму будаўніку Аргу і папрасіла дачку Зеўса Афіну Паладу, заступніцу і ахоўніцу вучоных і рамеснікаў, кіраваць работай.

А пакуль будаваўся карабель, Язон аб'ехаў усю Грэцыю, збіраючы сабе спадарожнікаў для далёкага плавання.

Адплыццё

З вялікай пеліёнскай сасны, што ссек Язон, зрабілі аснову карабля. Прыладзілі сасновыя рэбры, змацавалі іх тоўстымі бярвёнамі; на іх наслалі палубу. Абшылі карабель дошкамі; у борце прарэзалі круглыя адтуліны для вёслаў і абшылі іх скурай. Пасярэдзіне карабля паставілі высокую тонкую сасну з перакладзінамі і на іх умацавалі палатняныя ветразі. У карму карабля ўставілі кавалак свяшчэннага дуба з Дадонскай дубровы. Гэты дуб быў чарадзейны: у шолаху яго лістоў людзі маглі пачуць свой лёс. Будаўнікі карабля спадзяваліся, што гэты кавалак дадонскага дуба падкажа мараплаўцам, што ім рабіць у цяжкую часіну. На носе карабля выразалі з дрэва прыгожую галаву багіні Геры, заступніцы адважных падарожнікаў, і пазалацілі яе: няхай ззяе і блішчыць яна спераду карабля, няхай здалёку бачаць усе, што сама Гера вядзе карабель Язона.

Шмат часу мінула, пакуль нарэшце быў пабудаваны карабель, прасмолены, аснашчаны і спушчаны на ваду.

І вось надышоў дзень, калі ў гавані Іолка стаў каля прычала цуда-карабель, лёгкі на хаду, устойлівы на хвалях, акрылены ветразямі, імклівы і прыгожы. Яго назвалі «Арго» - у гонар майстра, што пабудаваў яго.

Шумна і весела было ў Іолку. Пяцьдзесят самых лепшых грэчаскіх юнакоў, краса і сіла ўсёй Грэцыі, з'ехаліся сюды, каб на «Арго» плыць у далёкую Калхіду па залатое руно. Тут былі: магутны Геракл са сваім юным сябрам Гіласам, браты-блізняты Кастор і Палідэўк, якія ніколі не разлучаліся, браты Пелей і Тэламон з Фесаліі, афінскі цар Эгей, Лаэрт - цар выспы Ітакі, юны Адмет - сваяк Язона, сілач Ідас і мудры Амфіярай, які ўмеў адгадваць будучае; прыйшоў са сваёй кіфарай* славуты грэчаскі спявак Арфей; прыляцелі на магутных крылах два сыны бога ветру Барэя - Калаід і Зет. І шмат іншых герояў сабралася ў прызначаны дзень у Іолку. Галоўным у паходзе быў Язон, рулявым карабля - умелы і вопытны марак Тыфіс, яго памочнікам - зоркі Лінкей, які бачыў усё, нават глыбока пад зямлёй. Размеркавалі месцы для весляроў, а на кармавое вясло прызначылі двух самых дужых - Геракла і Анкея. Пагрузілі на «Арго» запасы харчоў, віна і прэснай вады, каб у дарозе было ўволю што піць і есці.

* Кіфара - музычны струнны інструмент.

Апошнюю ноч арганаўты - так называлі яны сябе - правялі на беразе мора, каля свайго карабля. Яны весяліліся, слухалі расказы бывалых людзей і цудоўныя песні Арфея і доўга не маглі заснуць.

На досвітку Тыфіс пабудзіў усіх: пара было адплываць. Весляры селі за вёслы, рулявы стаў каля руля.

Язон наліў поўную чашу віна.

- За шчаслівае плаванне! - усклікнуў ён і выліў віно ў мора - такі быў звычай маракоў перад адплыццём.

Весляры налеглі на вёслы, і «Арго» памчаўся па ціхім заліве.

За Пеліёнскім мысам, калі выйшлі ў адкрытае мора, арганаўты паставілі ветразі. Дзьмуў спадарожны вецер, і лёгкі карабель шпарка паплыў уздоўж гарыстых берагоў Фесаліі.

Вось коні Геліёса вынеслі на неба сонечную калясніцу - узышло сонца. Радаснымі воклічамі віталі арганаўты першы дзень свайго плавання. На небе не было ні хмурынкі, мора спакойнае. Сэрцы поўніліся чаканнем і надзеяй, вернымі спадарожнікамі мараходаў.

Зазвінелі залатыя струны, і моцны голас Арфея заглушыў плюскат хваляў за бортам карабля.

Пачуўшы песню Арфея, на паверхню мора выплылі дэльфіны і рыбы і паплылі за «Арго», нібы статак, які паслухмяна ідзе за пастухом.

На выспе Лемнас

Арганаўты доўга плылі ўздоўж берагоў Грэцыі, потым абагнулі апошні выступ Халкідскай паўвыспы і выйшлі ў адкрытае мора.

Аднойчы вечарам яны ўбачылі наперадзе ў моры вогненна-чырвоную выспу. Спачатку яны падумалі, што гэта сонца, якое якраз заходзіла, так афарбавала высокія горы на выспе. Але надышла ноч, усё пацямнела навокал, а невядомая выспа нібы палала у цемры перад імі, і чым бліжэй падплываў да яе «Арго», тым ярчэйшае было зарава.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Героі Элады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Героі Элады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Наталья Смирнова
Вера Смирнова-Ракитина: Авиценна
Авиценна
Вера Смирнова-Ракитина
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Наталья Смирнова
Вера Смирнова: Герои Эллады
Герои Эллады
Вера Смирнова
Вера Смирнова-Ракитина: Валентин Серов
Валентин Серов
Вера Смирнова-Ракитина
Отзывы о книге «Героі Элады»

Обсуждение, отзывы о книге «Героі Элады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.