• Пожаловаться

Вера Смирнова: Героі Элады

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Смирнова: Героі Элады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Героі Элады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Героі Элады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вера Смирнова: другие книги автора


Кто написал Героі Элады? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Героі Элады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Героі Элады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзякуй, Язон, я не забуду цябе!

Ён хуценька азірнуўся, але нікога ўжо не было каля яго. Здзівіўся Язон і пакрочыў далей, усё думаючы, хто была гэтая старая і як яна даведалася яго імя.

Неўзабаве Язон прыйшоў у Іолк і апынуўся на вялікай гандлёвай плошчы, дзе было шмат народу.

Усе са здзіўленнем пазіралі на незнаёмага, маладога і прыгожага, з доўгімі, як у дзяўчыны, валасамі юнака з плямістай шкурай на плячах і ў адной сандалі.

Юнак пачаў распытваць, як яму знайсці дом бацькі.

Раптам застукалі капыты, загрукаталі колы, і на плошчы ў прыгожай калясніцы, запрэжанай цудоўнымі фесалійскімі коньмі, з'явіўся ўладар Іолка - Пелій. Натоўп расступіўся, і Язон застаўся адзін перад калясніцай цара. Пелій увесь задрыжаў, калі ўбачыў перад сабой чалавека, адна нага ў якога была абута, а другая босая.

Цар спыніў коней і спытаў, нахмурыўшыся:

- Скажы, хто ты, адкуль ты родам і што табе трэба ў Іолку?

- Я не чужынец тут, - адказаў Язон, - я нарадзіўся ў Іолку. Я сын цара Эзона і прыйшоў вярнуць назад царства майго бацькі, якое ў яго адабралі сілком. Пакажыце мне дом майго бацькі, я хачу хутчэй яго ўбачыць.

Загрукатала калясніца і памчала перапалоханага Пелія. А жыхары Іолка, якія любілі старога Эзона, віталі юнака і правялі яго да дома бацькі.

Стары Эзон заплакаў ад радасці, калі ўбачыў, якім дужым і прыгожым стаў яго сын. Ён наладзіў вясёлы баль у сваім доме, каб разам з усімі роднымі і сябрамі адсвяткаваць вяртанне яго сына. Толькі аднаго Пелія не было на гэтым свяце. Змрочны сядзеў ён у сваім палацы, з трывогай чакаў прыходу Язона і думаў, як загубіць яго.

Язон прыйшоў да Пелія разам з раднёй і сябрамі, і гэта яшчэ больш напалохала ўладара.

Язон сказаў Пелію:

- Я не буду біцца з табою. Мы не чужыя, мы адной з табой крыві: ты брат майго бацькі, ты мне радня. Я не хачу мячом вырашаць нашу спрэчку, хачу ўсё скончыць мірам. Аддай мне па-добраму ўладу, якую ты захапіў сілай, і я пакіну табе ўсе твае багацці, усю зямлю, з якой ты збіраеш ураджай, і ўсе твае статкі і табуны коней, і тваю калясніцу, і твой палац, і твае багатыя ўбранні. Ты будзеш дажываць свой век у дастатку і спакоі, і я не крану ні цябе, ні тваіх дзяцей.

Але Пелій так адказаў Язону:

- Твая праўда, сын Эзона, і я згодны аддаць табе тое, на што ты маеш права. Ды толькі ці справядліва гэта, што ты хочаш атрымаць усё гэта дарэмна. Я ж дваццаць гадоў цараваў у Іолку і за гэтыя гады таксама набыў права на яго. А ты хочаш, каб я аддаў табе Іолк без усякай платы з твайго боку? Ты малады і дужы, Язон, ты мог бы зрабіць мне паслугу. Даўно ўжо каменем ляжыць на мне кроўная родавая крыўда, а ты ж сам сказаў: мы не чужыя...

- Загадвай! - усклікнуў горда Язон. - Абяцаю зрабіць усё, што ты скажаш.

- Слухай! - сказаў Пелій. - Ці ведаеш ты пра залатое руно? Ці ведаеш ты, што бацька Фрыкса і твой дзед былі браты, як твой бацька і я? Ці ведаеш ты, што сталася з Фрыксам у Калхідзе?

І Пелій расказаў Язону, што спачатку цар Ээт любіў Фрыкса, выдаў за яго старэйшую дачку Халкіопу і зрабіў яго сваім наследнікам. Але потым Ээт зноў сам ажаніўся, і новая жонка нарадзіла яму сына Апсірта. Тады цар загадаў Фрыксу ісці прэч з Калхіды. Фрыкс запатрабаваў, каб цар аддаў яму назад залатое руно. Пачуўшы пра гэта, Ээт раз'юшыўся і забіў свайго зяця.

- Цень Фрыкса не дае мне спакою, - з няшчырым сумам гаварыў Пелій Язону, - ён прыходзіць да мяне ўночы і просіць і патрабуе, каб я выправіўся ў Калхіду і адабраў у Ээта залатое руно. Але я стары, і няма ў мяне здароўя на такое далёкае падарожжа... Гэта павінен зрабіць ты, Язон! Здабудзь залатое руно, і ты адпомсціш за Фрыкса і твой родны край стане самым багатым на свеце, а я з радасцю аддам табе ўладу над Іолкам.

Так гаварыў Язону каварны Пелій, а сам думаў:

«Ідзі шукаць сваю пагібель! Дзе-небудзь ты знойдзеш яе - ці ў бурным моры, на чужым беразе, ці ў гасцях у каварнага Ээта - усё роўна ты загінеш, сын Эзона. Не бачыць табе Іолка, як не здабыць і залатое руно!»

Язон пачаў збірацца ў небяспечную і цяжкую дарогу.

Каб пераплыць тры моры і дабрацца да Калхіды, патрэбны быў вялікі карабель, быстраходны і моцны, якога яшчэ не было ў Грэцыі. А каб зрабіць далёкае падарожжа на вялікім караблі і сілаю або хітрасцю здабыць залатое руно, Язону патрэбны былі адважныя і дужыя таварышы - маракі і воіны.

З гэтымі думкамі падаўся Язон у Пеліёнскі лес - шукаць дрэва, якое магло б стаць асновай для яго карабля. Неўзабаве каля падножжа гары знайшоў ён сасну і ўзяўся секчы яе. Раптам ён пачуў звонкі голас:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Героі Элады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Героі Элады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Наталья Смирнова
Вера Смирнова-Ракитина: Авиценна
Авиценна
Вера Смирнова-Ракитина
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Наталья Смирнова
Вера Смирнова: Герои Эллады
Герои Эллады
Вера Смирнова
Вера Смирнова-Ракитина: Валентин Серов
Валентин Серов
Вера Смирнова-Ракитина
Отзывы о книге «Героі Элады»

Обсуждение, отзывы о книге «Героі Элады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.